Telegram Group Search
Венгрыя і Славакія адмаўляюцца падпісваць супольную заяву Еўрасаюза адносна выбараў у Беларусі

Прынамсі, яны блакуюць першы яе праект, даведалася @radiosvaboda.

https://nashaniva.com.com/360049

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Рэальны стан расійскай эканомікі не такі, як падаецца

Расійская гаспадарка на фоне вайны паводзіць сябе не так, як прагназавалі многія эксперты.

https://nashaniva.com.com/359988

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Магілёве паставілі эксперыментальныя святлафоры, якія свецяцца белым

Сігнал ўяўляе сабой сілуэт машыны і клічнік, якія міргаюць.

https://nashaniva.com.com/360048

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Міліцыя выпадкова выклала ўнутраны дакумент з аналізам медыя. Вось каго яны сёння чыталі і якія СМІ лічаць незалежнымі

Нехта з сілавікоў памылкова запосціў сваю справаздачу ў канал «50 адценняў праўды/хлусні».

https://nashaniva.com.com/360055

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У лютым беларусы змогуць падаць дакументы на польскую студэнцкую візу без папярэдняй рэгістрацыі

Яны могуць гэта зрабіць з 3 па 28 лютага.

https://nashaniva.com.com/360057

Без VPN — па гэтай спасылцы.
З еўрапейцаў смяяліся, а сонечная энергія сапраўды замяніла расійскі газ — пазітыўная статыстыка

Сёння ў Еўропе амаль кожны другі кілават паступае ад аднаўляльных крыніц энергіі. На долю выкапнёвага паліва засталася толькі траціна.

https://nashaniva.com.com/360054

Без VPN — па гэтай спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Лідзе супрацоўніцы ЖКГ ідуць галасаваць датэрмінова з-за таго, што лайдачылі ўвосень?

Як і заўсёды перад днямі галасавання на любых лукашэнкаўскіх выбарах, па ўсіх прапагандысцкіх каналах ідзе агітацыя за тое, каб людзі галасавалі датэрмінова. Але многія аргументы выглядаюць, мякка кажучы, непераканаўча. Так, у Лідзе работніцы ЖКГ нібыта аўральна выконваюць зусім не зімовую працу.

https://nashaniva.com.com/360067

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Трамп хоча зменшыць сусветныя цэны на нафту, каб скончыць вайну ва Украіне

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што мае намер звярнуцца да Саудаўскай Аравіі і АПЕК, каб сумеснымі намаганнямі знізіць сусветныя цэны на нафту, што, паводле яго слоў, «імгненна» можа спыніць расійска-ўкраінскую вайну. Пра гэта ён сказаў 23 студзеня падчас жывога ўключэння на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.

https://nashaniva.com.com/360068

Без VPN — па гэтай спасылцы.
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка зноў здзіўляе: што здарылася? / Выпадкова забіў сябра: падрабязнасці / Рэзкі загад чыноўнікам

Аляксандр Лукашэнка і яго галоўная загадка. Беларускія спецслужбы і мільёны на новую ўстанову: што тут не так? Хто і навошта едзе ў Беларусь: агучылі лічбы, але прыбралі словы Лукашэнкі. Як міністр унутраных спраў Іван Кубракоў рыхтуецца да выбараў прэзідэнта Беларусі. Беларускія пенсіянеры і вялкія грошы: сумныя гісторыі. Куды паехаў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў. У Мінску судзяць вядомую доктарку. Каго правярае беларускі міністр? Бяда пад Лунінцам. Што прыдумалі ў Брэсце?

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=9-rzizHsUZI
На датэрміновым галасаванні зноў дадалі 10% за дзень

27,15% выбаршчыкаў ужо нібыта прагналі праз выбарчыя ўчасткі.

https://nashaniva.com.com/360069

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Галоўнае за 23 студзеня

Трамп хоча зменшыць сусветныя цэны на нафту, каб скончыць вайну ва Украіне

ГУБАЗіК стварыў дакладную копію тэлеграм-канала ініцыятывы «Чэсныя людзі» і спрабуе збіраць звесткі беларусаў

«Я павінен пазваніць нашаму куратару». Як завозілі мігрантаў у Беларусь — цікавыя дэталі з перахопленых тэлефонных размоў

Міліцыя выпадкова выклала ўнутраны дакумент з аналізам медыя. Вось каго яны сёння чыталі і якія СМІ лічаць незалежнымі

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Рэальны стан расійскай эканомікі не такі, як падаецца

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

«Ужо назбірала гарэм з арабаў і туркаў, але які сэнс?» Беларуска пра тое, як шукае мужа на сайтах знаёмстваў

«Лукашэнка здольны дамаўляцца». Вялікае інтэрв'ю з Валерам Кавалеўскім пра памылкі апазіцыі


Па ўсёй краіне круцяць фільм пра Аляксея Талая. Квіткі прадаюць за 1 рубель, але ці ёсць гледачы?
Белкаапсаюз хоча завабліваць кліентаў размяшчэннем у сябе пунктаў выдачы Wildberries ці Ozon

Не спраўляючыся даваць рады канкурэнцыі па іншых параметрах, кіраўніцтва Белкаапсаюза прыдумала, як прывабліваць кліентаў прынамсі заходзіць у свае крамы. Дзеля гэтага хочуць размяшчаць пункты выдачы папулярных расійскіх маркетплэйсаў.

https://nashaniva.com.com/360059

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Малако значна павялічвае рызыку раку прастаты. А кефір і некаторыя іншыя малочныя прадукты — не

Малако то карыснае, але мужчынам лепш адмовіцца ад яго штодзённага спажывання.

https://nashaniva.com.com/359931

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Сын Канапацкай кіруе свінакомплексам, а дачка вучыцца ў Аўстрыі

Кандыдатка ў прэзідэнты Ганна Канапацкая расказала пра сваіх дзяцей.

https://nashaniva.com.com/360072

Без VPN — па гэтай спасылцы.
На месцы згарэлага гандлёвага цэнтра ў Віцебску могуць зноў пабудаваць кінатэатр

Пра такія планы паведаміў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

https://nashaniva.com.com/360074

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Указ Трампа аб спыненні міжнароднай падтрымкі не тычыцца дапамогі Украіне ў сферы бяспекі

Можа трапіць пад адмену ці скарачэнне толькі неваенная дапамога.

https://nashaniva.com.com/360075

Без VPN — па гэтай спасылцы.
ГУБАЗіК ладзіць рассылку з тэлеграм-акаўнтаў затрыманых беларусаў

Падчас сённяшняй рассылкі ад фэйкавага тэлеграм-канала «Чэсных людзей» некаторыя акаўнты, якія выкарыстоўвалі сілавікі, належалі затрыманым людзям.

https://nashaniva.com.com/360052

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Суд прыпыніў адзін з указаў Дональда Трампа як неканстытуцыйны

Гэта ўказ, якім абмяжоўваецца канстытуцыйнае права на грамадзянства па праве нараджэння. Гэты ўказ Дональд Трамп падпісаў 20 студзеня, адразу пасля сваёй інаўгурацыі.

https://nashaniva.com.com/360077

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларусы атрымалі балгарскую шэнгенскую візу, але за дзень да паездкі яе анулявалі

Сям'я мяркуе, што гэта звязана з адменай броні гатэля, піша @zerkalo_io.

https://nashaniva.com.com/360076

Без VPN — па гэтай спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паведамляецца аб прылётах у раёне нафтазавода і аэрадрома «Дзягілева» ў Разані.
2025/01/24 01:02:42
Back to Top
HTML Embed Code: