Telegram Group Search
Віктар Жыбуль — паэт, які працуе над памяццю і загойвае раны
✍️ Ігнат Кустаў

На мінулым тыдні свой 46-ты дзень народзінаў адзначыў паэт, майстар перфарматыўнага чытання, літаратуразнаўца і даследчык Віктар Жыбуль. Імя гэтае вядомае у сувязі са знакамітым літаратурным аб'яднаннем «Бум-Бам-Літ», якое ў свой час дало нашай культуры з тузін выбітных літаратараў. Эпатажныя выступы «бум-бам-літаўцаў» трывала ўпісаную ў гісторыю мінскіх дзевяностых. З таго часу ўцякло шмат вады, змянілася і культурная сітуацыя, і самі творцы. Змяніўся і Жыбуль.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#асоба
Арыштавалі бацькоўскую хату выканаўцы абавязкаў дырэктара «Белсату»

Пра гэта кіраўніку тэлеканала "Белсат" Аляксею Дзікавіцкаму стала вядома ўчора. Арышт быў накладзены 26 верасня, піша @belsat.

Калі на маёмасць чалавека накладаюць арышт, ён не мае магчымасці ёй распараджацца: нельга прадаць, падарыць, абмяняць яе альбо ажыццявіць іншыя падобныя дзеянні.

Хату, якую хочуць забраць улады, пабудаваў дзед Аляксея Дзікавіцкага каля 100 гадоў таму ў вёсцы Мястковічы (цяпер Пінскі раён Брэсцкай вобласці).

«Я рос там да школы, адтуль вёз на могілкі дзядоў і бацькоў, гэта самае дарагое для мяне месца. Калісьці дзядуля з бабуляй дазволілі на шмат гадоў вучыцца там дзецям, пакуль у вёсцы будавалі школу», – кажа кіраўнік каналу.
Як у Літву завозяць кантрабанду беларускіх цыгарэт, нягледзячы на закрыцьцё памежных пунктаў? І як у Літве купляюць нелегальныя беларускія цыгарэты

У пачатку кастрычніка літоўскія памежнікі перахапілі два невялікія паветраныя балёны з кантрабандай беларускіх цыгарэт. Яны пераносілі 1499 пачкаў цыгарэт NZ Gold і Minsk Super Slims зь беларускімі акцызамі. Нягледзячы на закрыцьцё Літвой чатырох памежных пунктаў, паток кантрабандных цыгарэт зь Беларусі працягваецца, піша «Радыё Свабода».

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
Ці можа дыктатар быць нацыянальным героем?
✍️ Сяргей Варончык

У Інданезіі хочуць абяліць былога дыктатара Мухамеда Сухарта, на сумленні якога амаль мільён загубленых жыццяў.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#замежжа
Святлана Алексіевіч падтрымала ўручэнне прэміі «палесцінскім журналісткам у Газе» праз год пасля нападу на Ізраіль

Сёлета арганізацыя RAW in WAR прысудзіла прэмію імя Ганны Паліткоўскай «палесцінскім журналісткам у Газе». Святлана Алексіевіч атрымала адпаведную прэмію ў 2018 годзе, а сёння з'яўляецца сябрам Камітэта па намінацыях.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
Вальфовіч: У МУС створаны 22 атрады «добраахвотнікаў»

Паводле слоў лукашэнкаўскага чыноўніка, за кошт прыцягнення гэтых сіл «баявы патэнцыял дзеючых спецпадраздзяленняў можа быць узмоцнены ў два-тры разы».

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
Паглядзіце, як У ЗША рыхтуюцца да ўрагану «Мілтан», які можа стаць адным з самых разбуральных у гісторыі

Не прайшло і двух тыдняў пасля таго, як на амерыканскі штат Фларыда абрынуўся ўраган «Хелен», які стаў самым смяротным у ЗША за апошнія 19 гадоў, як зараз сюды набліжаецца ўраган «Мілтан».

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
Вартавыя Хаосу: Дзесяцігодзьдзі дэстабілізацыі і тэрору іранскага Корпусу Вартавых Ісламскай Рэвалюцыі
✍️ Павел Хадзінскі

Калі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі быў створаны ў 1979 годзе, яго называлі абаронцам новых ідэалаў Ірана. Але замест таго, каб абараняць іранскі народ, гэтая спецслужба стала прыладай прыгнёту. Корпус распальвае грамадзянскія войны, падтрымлівае тэрарыстычныя арганізацыі і падтрымлівае аўтарытарныя рэжымы. Якія злачынствы цягнуцца за імі? Прасочым у 45-ю гадавіну ўзьнікненьня Корпуса вартавых.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#замежжа
🔻Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек

Гэта Дзяніс Андрошчык, Ганна Васілюк, Раман Парфёнаў, Мікалай Пратасевіч, Арцём Басалай, Валерый Раўкоўскі, Анастасія Ільніцкая, Аляксандр Пратасюк, Аляксей Мартынаў.

📍На дадзены момант праваабаронцамі «Вясны» прызнаныя палітзняволенымі 1287 чалавек. Ініцыятыва «Dissidentby» налічвае 1401 палітычных зняволеных.
Аляксей Дзікавіцкі: «Нават сталінскі рэжым, калі прызнаў майго дзеда “ворагам народу” ды пасадзіў у лагер, не сканфіскаваў пабудаваную ім уласнымі рукамі хату»

На бацькоўскую хату кіраўніка «Белсата» наклалі арышт. «Дом не мае нейкай надта вялікай вартасці, калі прадаваць, але гэта самае дарагое для мяне месца на зямлі», — падкрэсліў Дзікавіцкі.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
На латвійскай і польскай мяжы знойдзена два цела мігрантаў

На мяжы з Польшчай, як гаворыцца ў рэлізе Дзяржпагранкамітэта, былі "выяўленыя трое збітых уцекачоў з Ірана". Двое замежнікаў "былі братамі, адзін з якіх на момант прыбыцця памежнікаў загінуў".

Другі труп, грамадзяніна Шры-Ланкі, быў знойдзены на мяжы з Латвіяй полацкімі памежнікамі.
Вятры перамен. Гісторыі самых спусташальных ураганаў
✍️ Ганна Ермаковіч

Цягам апошніх дзесяцігоддзяў свет не аднойчы сутыкаўся з лютай моцай ураганаў, якія руйнавалі гарады і спынялі жыцці тысяч людзей. Проста зараз мільёны жахароў штата Фларыда рыхтуюцца да звышмагутнага ўрагану «Мілтан». Нацыянальны цэнтр адсочвання ўраганаў ЗША папярэджвае: ён «прывядзе да катастрафічных разбурэнняў». Згадваем, на што здольная прырода і спадзяемся, гэтым разам чалавецтва апынецца больш падрыхтаваным да стыхіі.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#грамадства
На журналістку Ганну Златкоўскую завялі крымінальную справу

Стала вядома, што 8 кастрычніка ў Мінску сілавікі прыйшлі з ператрусам у кватэру да маці журналісткі і калумністкі Ганны Златкоўскай. У дачыненні да самой Златкоўскай у Беларусі распачатая крымінальная справа, а на яе маёмасць — лецішча — накладзены арышт.

Паводле якога артыкула пераследуюць журналістку і ў чым сутнасць абвінавачання — пакуль невядома.
959-ты дзень вайны. Зяленскі: абстаноўка на фронце стварае магчымасць скончыць вайну не пазней за 2025 год

Сустрэча саюзнікаў Украіны на базе "Рамштайн" будзе перанесена. Новы ўдар КАБамі па Харкаву. Важная заява Зяленскага. Распавядаем пра галоўныя падзеі чарговага дня поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны. 

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
Хронікі рэпрэсій за 9 кастрычніка. Набыў моц прысуд у дачыненні да фігурантаў справы «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай»

У Беларусі 8 новых палітвязняў, загадчыка канцылярыі Гомельскай епархіі РПЦ судзілі за «экстрэмізм», новыя пасадкі і навіны пра пераслед. Самае галоўнае ў нашым матэрыяле.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
💥Сёння Сіламі абароны Украіны была знішчана база захоўвання шахедаў, — Генштаб УСУ

Гэта адбылося паблізу населенага пункта Акцябрскі ў Краснадарскім краі Расіі.

У Генштабе паведамляюць, што там захоўвалася каля 400 ударных БПЛА. Таксама на тэрыторыі аб'екту назіралася другасная дэтанацыя.
МКС можа прыцягнуць Беларусь да адказнасці за ўдзел у дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей

Нягледзячы на ​​тое, што Беларусь не з'яўляецца чальцом Міжнароднага крымінальнага суда, МКС можа прыцягнуць краіну да адказнасці за ўдзел у дэпартацыі з Расіі ўкраінскіх дзяцей, калі ёсць доказы гэтага.

Пра гэта паведаміў украінскім журналістам прэс-сакратар МКС Фадзі эль-Абдала, перадае карэспандэнт «Бабель».
2024/10/10 02:29:20
Back to Top
HTML Embed Code: