Telegram Group & Telegram Channel
У чаканні барбараў
(Περιμένοντας τους βαρβάρους)

- Чаго чакаем мы сабраўшыся на плошчы?

Таго, што сёньня прыбываюць барбары.

- Чаму ў Сэнаце суцэльная бязьдзейніца?
І што ж Сэнатары не выдаюць законаў?

Таму што барбары прыбудуць сёньня.
Нашто Сэнатарам заканадаўнічаць?
Прыйдуць барбары — яны і будуць выдаваць законы.

- Чаму наш імпэратар падняўся так зарана
і сеў на найвышэйшай браме горада
на трон, увесь урачысты, у кароне?

Таму што барбары прыбудуць сёньня.
А імпэратар чакае, каб прыняць
іхнага правадыра, аддаць пэргамэнт,
што загадзя падрыхтаваў, ён там
упісаў усе назовы ды імёны.

- Чаму два консулы і прэтары прыйшлі
сёньня ў тогах, чырвоных, гафтаваных?
Чаму надзелі бранзалеты з амэтыстамі
і пярсьцёнкі зь яркімі, бліскучымі смарагдамі?
Чаму нясуць жазло ў руках каштоўнае
З разьбою залатой ды срэбранай?

Таму што барбары прыбудуць сёньня.
А такія рэчы асьляпляюць барбараў.

- Чаму найлепшыя з аратараў ня выйшлі як звычайна
прадставіць слухачам свае прамовы ўласныя?

Таму што барбары прыбудуць сёньня.
А красамоўства й дэклямацыі — цяжар для барбараў.

- Чаму адразу ўзьнікла неспакойнасьць ды
разгубленнасьць? (Твары сталі нейкія сур’ёзныя).
Чаму так вуліцы і пляцы хутка апусьцелі
і ўсе вяртаюцца дамоў такія задуменныя?

Таму што вечарэе, а барбары не прыбылі.
Хто з-за мяжы вяртаюцца, паведамляюць,
што няма больш барбараў.


Цяпер што будзем мы бяз барбараў.
Яны былі нібыта нейкім вырашэньнем.

Κωνσταντίνος Καβάφης / Канстандзінас Кавафіс



group-telegram.com/unter_Kutte/23
Create:
Last Update:

У чаканні барбараў
(Περιμένοντας τους βαρβάρους)

- Чаго чакаем мы сабраўшыся на плошчы?

Таго, што сёньня прыбываюць барбары.

- Чаму ў Сэнаце суцэльная бязьдзейніца?
І што ж Сэнатары не выдаюць законаў?

Таму што барбары прыбудуць сёньня.
Нашто Сэнатарам заканадаўнічаць?
Прыйдуць барбары — яны і будуць выдаваць законы.

- Чаму наш імпэратар падняўся так зарана
і сеў на найвышэйшай браме горада
на трон, увесь урачысты, у кароне?

Таму што барбары прыбудуць сёньня.
А імпэратар чакае, каб прыняць
іхнага правадыра, аддаць пэргамэнт,
што загадзя падрыхтаваў, ён там
упісаў усе назовы ды імёны.

- Чаму два консулы і прэтары прыйшлі
сёньня ў тогах, чырвоных, гафтаваных?
Чаму надзелі бранзалеты з амэтыстамі
і пярсьцёнкі зь яркімі, бліскучымі смарагдамі?
Чаму нясуць жазло ў руках каштоўнае
З разьбою залатой ды срэбранай?

Таму што барбары прыбудуць сёньня.
А такія рэчы асьляпляюць барбараў.

- Чаму найлепшыя з аратараў ня выйшлі як звычайна
прадставіць слухачам свае прамовы ўласныя?

Таму што барбары прыбудуць сёньня.
А красамоўства й дэклямацыі — цяжар для барбараў.

- Чаму адразу ўзьнікла неспакойнасьць ды
разгубленнасьць? (Твары сталі нейкія сур’ёзныя).
Чаму так вуліцы і пляцы хутка апусьцелі
і ўсе вяртаюцца дамоў такія задуменныя?

Таму што вечарэе, а барбары не прыбылі.
Хто з-за мяжы вяртаюцца, паведамляюць,
што няма больш барбараў.


Цяпер што будзем мы бяз барбараў.
Яны былі нібыта нейкім вырашэньнем.

Κωνσταντίνος Καβάφης / Канстандзінас Кавафіс

BY кападакійскі гурток


Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260

Share with your friend now:
group-telegram.com/unter_Kutte/23

View MORE
Open in Telegram


Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Perpetrators of such fraud use various marketing techniques to attract subscribers on their social media channels. "The result is on this photo: fiery 'greetings' to the invaders," the Security Service of Ukraine wrote alongside a photo showing several military vehicles among plumes of black smoke. These administrators had built substantial positions in these scrips prior to the circulation of recommendations and offloaded their positions subsequent to rise in price of these scrips, making significant profits at the expense of unsuspecting investors, Sebi noted. "This time we received the coordinates of enemy vehicles marked 'V' in Kyiv region," it added.
from ru


Telegram кападакійскі гурток
FROM American