group-telegram.com/BeloyeChernoye/1929
Last Update:
🗳Голосуй-не голосуй всё равно получишь нецензурное слово.
❌Депутаты давно согласованы и назначены, осталось только объявить их через 3 дня за подписью народа, якобы это была его воля. История семьи Якушик разбудила у читателей "БиЧ" воспоминания. Одно из них публикуем, несмотря на то, что оно перекликается с прежними постами. Данная статья хороша тем, что она вывела общую картину самых, мягко сказано, бесчестных депутатов Наркевича и Михнюка и добавила новых фактов в круговой родственной поруки, в частности стало известно, что новый-старый депутат Елена Сакович, начальница районо, является родной сестрой жены Наркевича.
✍️ Юрый Наркевіч з 2005 па 2016 год прапрацаваў старшынёй Бярозаўскага райвыканкама. Для людзей нічога добрага не зрабіў, але за гэты час перавёў з Ганцавіч у Бярозу сястру сваёй жонкі – настаўніцу Алену Саковіч. 📰 Па дадзеных «Маяка»: «Алена Міхайлаўна нарадзілася 14.04.1970 г. у г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласці. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ім. В.І. Леніна з прысваеннем кваліфікацыі "настаўнік біялогіі". Прафесійную дзейнасць пачала ў 1998 г. настаўнікам біялогіі СШ №1 г. Ганцавічы, з 2004 г. працавала метадыстам, загадчыкам вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама».I далей «Маяк» у яе біяграфіі адразу пiша пра 2009 год, калi яна назначана намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №1 г. Бярозы ім. В.Х. Галоўка. Аднак на сайце ганцавіцкай СШ №1 у Гісторыі школы ўпісана, што ў 2007 годзе прызёрам раённага этапа рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года" стала Алена Міхайлаўна Саковіч, настаўнік хіміі. Што гэта за такія нестыкоўкі ў біяграфіі!? Па “Маяку” ў 2007 годзе Саковіч працавала ў Ганцавіцкім райвыканкаме (з 2004 па 2009 год), але ніяк не ў школе настаўнікам хіміі.🏃♀Бегаючы па ўсіх бярозаўскіх школах то дырэктарам, то намеснiкам, Саковіч Алена нарэшце ў сімвалічную дату - гадавіну пратэстаў 09.08.2021 дабегла да крэсла начальніка Бярозаўскага раённага аддзела адукацыі. Прыклала руку да непадаўжэння кантракта выдатніку адукацыі Беларусі Жуковіча Мікалая Васільевіча з прычыны яго сумленнай пазіцыі падчас выбарчай кампаніі ў 2020 годзе.👨⚕Яе муж Вячаслаў Саковіч, чалавек з падмочанай рэпутацыяй, якi страціў пасаду галоўнага ўрача Ганцавіцкай райбальніцы яшчэ да пераезду у Бярозу, з часам стаў намеснікам галоўнага ўрача Бярозаўскай райбальніцы Малейцiнай, якая балатуецца ў дэпутаты аблсавета. Вячаслаў Вітальевіч не раз падчас выбараў быў намеснікам старшыні выбарчай камісіі і быў заўважаны незалежнымі назіральнікамі ў парушэнні выбарчага кодэкса.
❗️На бязвыбарах 25 лютага член партыi "Белая Русь" Саковіч Алена змагаецца з графой супраць усіх. Ставім у гэтую графу ❌. Таксама ў супраць усix ставім ❌ у бюлетэнь з Малейцінай.
🏩 У пяціпавярховым доме па вуліцы Піянерскай, які будаваўся для востра маючых у жыллі патрэбах, Наркевiч выдзеліў свайму сыну кватэру.
❌Цяпер Наркевіч – старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Беларускай партыі «Белая Русь», дэпутат Брэсцкага аблсавета. І хаця працуе даўно ў Брэсце, тэрыторыю пражывання не памяняў.
https://youtube.com/watch?v=9pm6366khX4&si=QBdJJ_Ci648sQQgg
BY Белое и Черное
Share with your friend now:
group-telegram.com/BeloyeChernoye/1929