Telegram Group Search
📺 Навіны за 5 хвілін

🔻«Выбары» без выбару: Лукашэнка псуе бюлетэнь, а ягоны шпіц – выбарчы ўчастак

🔻Беларусы зладзілі акцыі ў Польшчы ды іншых краінах

🔻У Разані зноў гарыць НПЗ

🔻У Нямеччыне прайшлі акцыі пратэсту супраць скрайне правай партыі AfD

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💬 «Які дыялог магчымы ва ўмовах тэрору?»

Сёння ў Варшаве адбылося не толькі маштабнае шэсце беларусаў, але і брыфінг Святланы Ціханоўскай.

☝️Сабралі па спасылцы заявы, якія яна там зрабіла
☝️Новы дзяржсакратар ЗША паведаміў, што з беларускай турмы вызвалілі амерыканку Анастасію Нюфер

«Дзякуючы прэзідэнту Трампу Беларусь толькі што выпусціла на волю нявінную амерыканку, Анастасію Нюфер», – напісаў Марка Рубіа ў сацсетцы «X».

Цікавостка ў тым, што праваабаронцам пра згаданую жанчыну нічога невядома. Таксама невядомая прычына затрымання Анастасіі ды тэрмін, які яна правяла ў няволі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤡 Лукашэнка вырашыў прайсціся амаль па ўсім на свеце

Нам было цяжка, але мы паслухалі ўсё, што нагаварыў самаабвешчаны пасля галасавання. Сабралі ягоныя цытаты ў кароткае відэа ☝️
🍴 На беларускіх выбарчых участках, як і раней, галоўным выглядае не працэс галасавання, а асартымент буфетаў

Ну калі так, дык давайце зазірнем паглядзім што там. «Белсат» вывучыў выбарчае меню шэрагу ўчасткаў 26 студзеня.

📍Вось што мы там знайшлі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📌 «Беларусь не выбірае». Адмысловае выданне «Студыі Белсат» у дзень так званых выбараў

У нядзелю, 26 студзеня, па ўсёй Беларусі адкрылі выбарчыя ўчасткі, каб выбраць… Дык уласна – каго і што мы выбіраем? Паразважаем на гэты конт разам падчас адмысловага эфіру разам з Паўлам Латушкам, Ігарам Кізімам, Фёдарам Паўлючэнкам, Змітром Лукашуком ды іншымі.
💁🏻‍♂️ Лоеўская «раёнка» зрабіла фотарэпартаж з «выбараў». І... раскрыла сур'ёзнае парушэнне выбарчага заканадаўства

У публікацыях відаць жанчыну, якая стаіць каля дзвюх розных скрыняў на дзвюх розных участках. Відавочна, што гэта адзін і той жа чалавек.

Адзін і той жа выбарнік галасаваць на розных участках двойчы за дзень, безумоўна, не можа. Выглядае, што ў дадзеным выпадку жанчыну проста выкарыстоўвалі ў розных лакацыях для пастановачных фота, але хто ведае 💁🏻‍♂️

☝️На сітуацыю звярнула ўвагу @radiosvaboda
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😳 У Менску ажылі помнікі!

Яны цяпер танцуюць і цалуюцца. Паглядзіце!
🙄 Праўладны экзітпол сцвярджае, што за Лукашэнку прагаласавалі 87,6 %

На другім месцы нібыта Сяргей Сыранкоў (2,7 %), далей Алег Гайдукевіч (1,8 %), затым Ганна Канапацкая (1,6 %) і Аляксандр Хіжняк (1,2 %). Супраць усіх – 5,1 %.
📍Стала вядома пра яшчэ аднаго беларуса, які ваяваў ва Украіне на баку РФ. Ён сцвярджае, што яго прымусілі

Дзмітрый Ананчык расказаў, што прыехаў у Луганск па працы ў снежні 2024 года. Ён працаваў памочнікам плітачніка. Калі збіраўся вяртацца, яго схапіла ваенная паліцыя.

🔍 Чытайце па спасылцы, што вядома яшчэ
Белсат
🪪 Справа з «пашпартам Новай Беларусі» зрушыла з месца Навошта патрэбны гэты дакумент і хто яго здолее атрымаць, глядзіце ў нашым сюжэце ☝️
🔍 Франак Вячорка расказаў, чаму «пашпарт Новай Беларусі» – не проста «сувенір»

Паводле яго словаў, гэты пашпарт пакуль не заменіць дазволу на жыхарства і праезных дакументаў, але «гэта зачын на будучыню». А «тое, што ён біяметрычны, тое, што ён электронны, дазволіць яму быць актуальным і тры, і пяць, і дзесяць гадоў наперад».

📍Чытайце болей па спасылцы
Live stream finished (6 hours)
Белсат
❤️ Беларусы сёння зладзілі ў Варшаве акцыю ды разгарнулі даўжэзны нацыянальны сцяг Калону ўзначаліла Святлана Ціханоўская, а таксама прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету.
❤️ Акцыя беларусаў адбылася сёння не толькі ў Варшаве

Таксама нашыя землякі выходзілі на вуліцы ў Вільні ды Вроцлаве.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💥 #галоўнае за 26 студзеня

✔️У Беларусі адбыўся працэс пад назваю «прэзідэнцкія выбары»

✔️Лукашэнка сказаў, што «прагаласаваў за ўсіх». А ягоны шпіц «памеціў тэрыторыю» на ўчастку

✔️Беларусы разгарнулі ў цэнтры Варшавы даўжэзны нацыянальны сцяг

✔️Таксама ў польскай сталіцы адбыўся брыфінг Святланы Ціханоўскай

✔️Новы дзяржсакратар ЗША паведаміў, што з беларускай турмы вызвалілі амерыканку Анастасію Нюфер

✔️Франак Вячорка расказаў, чаму «пашпарт Новай Беларусі» – не проста «сувенір»

✔️Лоеўская «раёнка» зрабіла фотарэпартаж з «выбараў». І... раскрыла сур'ёзнае парушэнне выбарчага заканадаўства

✔️Што выпіць і чым закусіць на выбарчых участках?

✔️МЗС Беларусі ды Польшчы абмяняліся ўзаемнымі выпадамі

✔️Стала вядома пра яшчэ аднаго беларуса, які ваяваў ва Украіне на баку РФ. Ён сцвярджае, што яго прымусілі
2025/01/27 01:48:23
Back to Top
HTML Embed Code: