Telegram Group Search
Віцябляне скардзяцца, што ў горадзе не чысцяць выхады на пешаходныя пераходы

Снежную кашу месцічы вымушаны таптаць нават у цэнтры горада.
Дубровенскі калгас, да якога далучылі суседнюю стратную гаспадарку, вымушана прымаць антыкрызісныя меры

У гэтым годзе да ААТ «Герой» было далучана ААТ «Каманіна». Пасля чаго ў самога рэцыпіента пачаліся праблемы.

У выніку на гэтым тыдні ААТ «Герой» была вымушана аб'явіць дадатковы выпуск акцый — 100950 акцый на агульную суму 201900 рублёў.

На здымку дырэктар прадпрыемства Пётр Сыса.
У Лёзна асцерагаюцца, што сустрэнуць Новы год з бруднай вадой

Пакуты ў райцэнтры працягваюцца. Хоць водаканал і спрабуе аператыўна адрэагаваць на скаргі грамадзян, сітуацыя не толькі не паляпшаецца — яна пагоршылася.

Першае фота ў мясцовым пабліку з'явілася 16 снежня, а другое фота — 20 снежня.
У аршанскага калгаса пад арышт трапіла нават ягонае «сэрца» — камбайны

На пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэнне» з'явіліся ў продажы два арыштаваныя камбайны гомельскай вытворчасці — 2009 і 2011 гг. выпуску.

Абодва караблі палёў належаць аршанскаму элеватару, але, мяркуючы па іх размяшчэнні, падобна, яго сельскагаспадарчаму філіялу «Смальяны».

Нагадаем, сам элеватар і яго розныя с/г філіялы знаходзяцца ў глыбокай пазыковай яме, з якой яго спрабуюць выцягнуць, але гэта не вельмі атрымліваецца.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Антыкрызісныя меры з выпускам акцый прымае і «Наваполацкбыт»

Там аб'явілі дадатковы выпуск на 833 334 акцый на агульную суму 300 000,24 рублёў.

Прадпрыемства ўзначальвае сын мэра Полацку Дзяніс Маркавіч.
Верхнядзвінскі калгас таксама шукае спосаб пагасіць пазыкі праз выпуск акцый — тым часам у яго ўжо арыштоўваюць маёмасць

У пачатку снежня акцыянеры ААТ «Баліны» збіраліся з мэтай разгляду дадатковага выпуску акцый. Прыцягнуць грошы ім спатрэбілася з мэтай пагашэння запазычанасці.

Тым часам на гандлёвай пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэнне» ужо з'явілася на продажы арыштаваная кантора калгасу (на фота) у в. Баліны Верхнядзвінскага раёна.
Пачаў спаўняцца наш прагноз: сістэма ЖКГ Віцебска захлынаецца — заяўкі закрываюцца без выканання

На віцебскім партале з'яўляюцца гнеўныя водгукі віцяблян наконт таго, што іх заяўкі ў 115.бел закрываюцца без усялякага выканання: гэта датычыцца і забітай каналізацыі у доме па вул. Вастрацова, 3-1, і ліхтароў асвятлення у горадзе.

Такія паведамленні прыходзяць на пошту рэдакцыі і ў дачыненні да дарог — ямы на іх не рамантуюцца, заяўкі проста закрываюцца «Гардармастам» без права абскарджання.
У ДБК арыштаваны інтэрнат на вул. Гарбачэўскага

На пляцоўцы па продажы арыштаванай маёмасці з'явіўся лот на рэалізацыю пяціпавярховага будынку інтэрната. Таргі павінны адбыцца 21 студзеня.

Пачатковы кошт — 241 тыс. руб.
Эмісію акцый напярэдадні Новага года аб'яўляў і Дом гандлю Наваполацка

Дадатковы выпуск склаў 1 666 667 простых акцый на агульную суму 200 000,04 руб.

Такія меры па павелічэнні статутнага фонду прадпрыемства, як правіла, робяць у мэтах паляпшэння свайго фінансавага стану праз прыцягненне інвестараў.

Але набываюць гэтыя акцыі па-ранейшаму дзяржструктуры.
За крадзеж судзілі галоўнага інжынера калгаса ў Расонскім раёне

Перад судом сёння паўстаў Пётр Сапуноў — галоўны інжынер КУСГП «Сокал» у аг. Сакалішча Расонскага раёна.

Мужчыну судзілі паводле ч. 1 арт. 210 КК — Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

📷: Беларуская глыбінка
2025/01/18 01:12:14
Back to Top
HTML Embed Code: