13 студзеня 1991 года ў Літве далі адпор савецкім акупантам, якія не хацелі прызнаць незалежнасць Літвы і свабоду літоўцаў. Крамлёўскіх агрэсараў адразу асудзіў Васіль Быкаў і апазіцыя БНФ ды выступілі ў падтрымку літоўцаў. З часам беларускі Вярхоўны Савет таксама асудзіў прымяненне сілы. Запамінальным момантам у Вільні стала абарона тэлевежы. У выніку сутычак загінула 15 асоб, а сотні былі параненыя. Але гісторыя закончылася тым, што савецкі саюз распаўся, Літва аднавіла незалежнасць, а жыхары Літвы сталі свабоднымі і штогод адзначаюць Дзень памяці абаронцаў свабоды. Варта дадаць, што ў абароне ўдзельнічалі таксама беларусы. Адным з іх быў Сяргей Дубавец, узнагароджаны медалём Літвы «13 студзеня» за «адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры абароне незалежнасці Літвы». Падобныя падзеі мелі месца ў Латвіі, дзе мясцовыя змагаліся з амапаўцамі.
group-telegram.com/historyja/527
Create:
Last Update:

BY Historyja

❌Photos not found?❌Click here to update cache.
Share with your friend now:
group-telegram.com/historyja/527