group-telegram.com/instytutbm/241
Last Update:
Якая частка нацыянальных меншасцей моцна звязана з беларускай мовай і культурай?
Пра гэта піша мовазнаўца і выкладчыца Варшаўскага ўніверсітэта Вольга Трацяк у Studia Białorutenistyczne у артыкуле, прысвечаным сітуацыі з беларускай мовай у апошнія гады. Згодна з апошнім перапісам насельніцтва (2019 г.), у Беларусі пражывае каля 15% прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей. Частка з іх моцна звязана з беларускай культурай і мовай.
Асабліва гэта відаць у палякаў і літоўцаў. Так, на пытанне «родная мова – мова іншай нацыянальнасці» больш за 54% палякаў задэкларавалі беларускую (гл. табліцу).
У цэлым пасля падзей 2020 г. тэндэнцыя выцяснення беларускай мовы з найважнейшых сфер зносінаў значна паглыбілася. Па стане на 2024 г. можна было казаць, што яе ўжыванне ў галіне навукі, дзяржаўнай адміністрацыі, кнігавыдавецтве, СМІ і іншых сферах, зведзена да крытычнага мінімуму.
Цікавыя факты навуковых даследаванняў вы можаце знайсці на канале @BelarusScience - падпісвайцеся і будзьце ў курсе!
BY Інстытут беларускае мовы

Share with your friend now:
group-telegram.com/instytutbm/241