group-telegram.com/vechnayaDumka/876
Last Update:
«4. Духоўная культура нацыі, як вядома, уяўляе сабой іерархічную сістэму з шматлікіх структурных узроўняў, у аснове якой ляжыць нацыянальная мова, гэты, па выразу Хайдэгера, дом нашага духоўнага быцця. Усе без выключэння больш канкрэтныя формы духоўнай культуры народа, калі гэта культура сапраўды створана народам, а не запазычана ці тым болей навязана сазне, рэалізуюцца, пачынаючы з мастацкай літаратуры і канчаючы рэлігіяй, толькі праз нацыянальную мову. Больш таго, мова як сродак рэалізацыі духоўнай культуры, актыўна ўплывае і на культуру матэрыяльную (сацыя-лінгвістычная канцэпцыя Сэпіра-Уорфа). Як чалавек гавора, так бачыць і гэтак жа сама і дзейнічае. Перш чым зрабіць матэрыяльную рэч, чалавек стварае яе ідэальную мадэль у сваёй галаве (Маркс), а гэтая мадэль рэалізуецца і маркіруецца толькі пры дапамозе мовы, гэтай матэрыялізаванай формы свядомасці. Менавіта праз мову духоўная культура ўплывае такім жа творча-актыўным чынам і на эканоміку, пра што пісаў памянёны ўжо Макс Вэбэр. Наогул, зноў такі як паасобны індывід становіцца асобай і можа далей развіваць сваю індывідуальную свядомасць толькі навучыўшыся гаварыць, так і грамадства, народ рэалізуе сваю калектыўную нацыянальную самасвядомасць таксама праз нацыянальную мову. Гэта асабліва істотна для аўтахтонных народаў, сфарміраваных на зыходнай сваёй тэрыторыі і не згубіўшых яшчэ свае падсвядомыя этнічныя і гістарычныя карані (Злучаныя Штаты і лацінская Амэрыка стварылі свае сацыяльныя формы і нацыянальныя дзяржавы на базе хаатычна перамешаных культур народаў-перасяленцаў і абломкаў індзейскіх культур і таму тут не могуць служыць адпаведным прыкладам). Мова, такім чынам, аказваецца адным з найгалоўнейшых элементаў нацыянальнай культуры наогул, адпаведна выступаючы таксама і найважнейшым фактарам захавання дзяржаўнага суверэнітэту. Нездарма ж у Бібліі з вельмі глыбокім сэнсам гаворыцца пра стварэнне Госпадам Богам менавіта розных нацыянальных моў, каб перашкодзіць забыўшым Бога людзям будаваць ўсялякага роду вавілонскія вежы ў выглядзе “інтэрнацыянальных грамадстваў” альбо глабальных каланіяльна-фінансавых імперый.»
«Нацыянальная культура і суверэнітэт (кароткія тэзісы)» Мікола Крукоўскі
#філасофія
#культуралогія
#беларуская_думка
BY Адвечная думка
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/vechnayaDumka/876