Telegram Group & Telegram Channel
Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым спікерам літоўскага Сейма Саўлюсам Сквернялісам

Абмяркоўваліся беларуска-літоўскія адносіны, падтрымка беларусаў у Літве, непрызнанне фальшывых выбараў у Беларусі, пагрозы рэгіянальнай і нацыянальнай бяспецы, вызваленне беларускіх палітзняволеных

Святлана Ціханоўская і Саўлюс Скверняліс пагадзіліся, што так званыя «выбары» ў Беларусі, запланаваныя на 26 студзеня 2025 года, не маюць нічога агульнага з сапраўднымі выбарамі. Дэмакратычная лідарка прапанавала Сейму не прызнаваць іх. Спікер падкрэсліў, што палітычныя рашэнні неабходна прымаць ужо цяпер, не чакаючы завяршэння так званых «выбараў».

Пытанне вызвалення палітзняволеных застаецца адным з ключавых прыярытэтаў для дэмсіл Беларусі. Святлана Ціханоўская заклікала ўзмацніць міжнародны ціск на рэжым, каб дамагчыся вызвалення ўсіх несправядліва асуджаных.

На сустрэчы разглядаліся шляхі паляпшэння працэдур легалізацыі і ўмоў жыцця беларусаў, якія знаходзяцца ў Літве. Абмяркоўвалася інтэграцыя беларускай дыяспары ў культурнае і эканамічнае жыццё краіны.

Спікер літоўскага Сейма адзначыў, што беларусы, якія знаходзяцца ў Літве, павінны мець ясныя перспектывы, каб планаваць будучыню і лепш інтэгравацца ў жыццё краіны. Ён таксама падкрэсліў, што Літва працягне падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі і дысідэнтаў, якія пакутуюць ад рэжыму Лукашэнкі.

«Калі няма яснасці, і людзі вымушаны жыць на чамаданах, інтэграцыя становіцца немагчымай», – падкрэсліў спікер Саўлюс Скверняліс. Ён дадаў, што неабходна абмеркаваць і зняць існуючую напружанасць у адносінах да беларусаў, якія пераехалі ў Літву, уключаючы тых, хто перавёў сюды свой бізнес. Спікер адзначыў, што Літва працягне падтрымку беларускага народа на шляху да свабоды і дэмакратыі.

Абмяркоўваліся пагрозы ад рэжыму Лукашэнкі, уключаючы прысутнасць расійскіх войскаў і ўзбраення на тэрыторыі Беларусі. Адзначана, што гэтыя дзеянні ставяць пад пагрозу рэгіянальную стабільнасць і памежную бяспеку.

Таксама была закранута тэма супрацоўніцтва ў рамках групы «За дэмакратычную Беларусь» і арганізацыі сумесных ініцыятыў.

Святлана Ціханоўская: «Я дзякую спікеру Саўлюсу Сквернялісу, Сейму, ураду і народу Літвы за іх нязменную падтрымку беларусаў. Літва – наш надзейны партнёр у змаганні за свабоду. Асабіста дзякую спікеру Сквернялісу за дапамогу, якую ён аказаў беларусам у 2020 годзе».

@CabinetBelarus

group-telegram.com/CabinetBelarus/3077
Create:
Last Update:

BY Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Share with your friend now:
group-telegram.com/CabinetBelarus/3077

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Stocks dropped on Friday afternoon, as gains made earlier in the day on hopes for diplomatic progress between Russia and Ukraine turned to losses. Technology stocks were hit particularly hard by higher bond yields. I want a secure messaging app, should I use Telegram? In a message on his Telegram channel recently recounting the episode, Durov wrote: "I lost my company and my home, but would do it again – without hesitation." Update March 8, 2022: EFF has clarified that Channels and Groups are not fully encrypted, end-to-end, updated our post to link to Telegram’s FAQ for Cloud and Secret chats, updated to clarify that auto-delete is available for group and channel admins, and added some additional links. Just days after Russia invaded Ukraine, Durov wrote that Telegram was "increasingly becoming a source of unverified information," and he worried about the app being used to "incite ethnic hatred."
from sg

Telegram Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
FROM American