sacral_BY
#крывічы #sacral_graveyard #sacral_catholic З Даўгінавым разабраліся, час рухацца далей. Да вёскі Крывічы каля 15 км і гэта ўжо Мядзельскі раён. Вееельмі спадзяюся, што не прыйдзецца ўсю адлегласць шураваць пешшу. Часу хоць і хапае, але ж самі разумееце...…
#крывічы #sacral_jews #sacral_graveyard
Толькі агледзелі хрысціянскія могілкі на самым ускрайку вёскі, як непадалёк збочваем, каб паглядзець на могілкі юдэйскія.
Як заўжды, цяжка зразумець старажытнасць іх праз незразумеласць літарак-лічбачак (мо іўрыт падвучыць ужо час?), але можна сустрэць мацэвы са знаёмымііндыйскімі арабскімі лічбамі, што адсылаюць нас да 30-х гадоў ХХ ст.
Пакуль асабліва нічога не знайшоў пра габрэйскую грамаду ў Крывічах. У параўнанні з суседнім Даўгінавым, Крывічы куды больш сціплыя. Цягам ХІХ ст. колькасць жыхароў была далёкай да тысячы. Ці была тут сінагога? Верагодна, але згадак не сустракаў. Звяртаўся нават да кібер-розуму па дапамогу. Але там звычайна дыялог, як з дзіцём, што прыдумляе гісторыі на хаду.
Дарэчы, трэба выбачыцца, што называў Крывічы вёскай, бо пры насельніцтве ў 1000 чалавек, маюць ганаровы статус гарадскога пасёлка. Далей можна слушна карыстацца тэрмінам “мястэчка”.
Толькі агледзелі хрысціянскія могілкі на самым ускрайку вёскі, як непадалёк збочваем, каб паглядзець на могілкі юдэйскія.
Як заўжды, цяжка зразумець старажытнасць іх праз незразумеласць літарак-лічбачак (мо іўрыт падвучыць ужо час?), але можна сустрэць мацэвы са знаёмымі
Пакуль асабліва нічога не знайшоў пра габрэйскую грамаду ў Крывічах. У параўнанні з суседнім Даўгінавым, Крывічы куды больш сціплыя. Цягам ХІХ ст. колькасць жыхароў была далёкай да тысячы. Ці была тут сінагога? Верагодна, але згадак не сустракаў. Звяртаўся нават да кібер-розуму па дапамогу. Але там звычайна дыялог, як з дзіцём, што прыдумляе гісторыі на хаду.
Дарэчы, трэба выбачыцца, што называў Крывічы вёскай, бо пры насельніцтве ў 1000 чалавек, маюць ганаровы статус гарадскога пасёлка. Далей можна слушна карыстацца тэрмінам “мястэчка”.
#градзянка #sacral_industrial #sacral_video
Пару тыдняў назад быў скасаваны чыгуначны маршрут "Асіповічы-Градзянка".
Даўно чуў пра яго незвычайнасць - разам з пасажырскім вагонам, лакаматыў цягае, калі спатрэбіцца, грузавыя вагоны. Адпаведна, даўно хацеў паглядзець і паспрабаваць гэткі цуд.
Ледзь паспеў. Скочыў, так бы мовіць, амаль у апошні вагон.
Вось кароткая відэа-справаздача. Пазней напішу нешта больш змястоўнае. Тым больш, што мясціны з гісторыяй, а ў кароткім роліку можна пабачыць нават гістарычную каштоўнасць.
👇👁👁👁👇
https://www.youtube.com/shorts/HliyWVrcMG4

YouTube
Асіповічы-Градзянка
#крывічы #sacral_orthodox
Першая згадка царквы ў Крывічах - першая палова XVII стагоддзя. Канешне ж, драўляная і ў тыя часы яшчэ ўніяцкая. Фундаваў яе жамойцкі стараста Станіслаў ІІІ Кішка.
Верагодна, неаднаразова перабудоўвалася, бо дрэва, самі разумееце, матэрыял такі… Пасля забароны Берасцейскай уніі ў 1839 годзе перададзена праваслаўнай царкве.
Нагадваючы, пра недаўгавечнасць дрэва, можна ўспомніць, як апісвалі стары храм “Литовские епархиальные ведомости” ў 1881 годзе, калі была асвечана новая часовая царквуха:
“брыдота запусцення“, паводле слова прарока, „якая стаіць на месцы святым”.
А вось гэтая мураваная царква ў рэтра-рускім стылі была дабудавана ў 1887 годзе, асвечана ў гонар Святой Троіцы.
За савецкім часам пратрымалася ажно да 1963 года, пасля чаго ператварылася ў склад.

#крывічы #sacral_catholic
Пачнем здалёк. З мяжы XII-XIII стагоддзяў, калі манахі-цыстэртыянцы яшчэ рабілі выгляд, што хаваюцца ў пустэльні ад свету, а да з’яўлення манахаў-прапаведнікаў (францішканцаў, дамініканцаў) засталося лічанае дзесяцігоддзе. Раптоўна, ці не зусім, парачка будучых святых у Францыі, Жан дэ Мата ды Фелікс Валуа (хм, прозвішча, як у будучага караля РП) вырашылі стварыць манаскі ордэн з выразнай сацыяльнай функцыяй. Названы ён быў у гонар Найсвяцейшай Троіцы, а дэвіз абвяшчаў “Слава Табе Троіца, а палонным — свабода”.
Галоўнай іх дзейнасцю быў выкуп хрысціян з мусульманскага палону, грошы на які збіралі праз міласціню ды ахвяраванні. Ужо ў 1201 годзе першыя палонныя вярталіся дадому, а Жан дэ Мата ўласна выпраўляўся ў Туніс, каб вырашаць пытаннечкі.
У канцы XVIII ст. па ўсёй Еўропе было больш за 300 кляштароў, у тым ліку, з’явіліся і ў Рэчы Паспалітай. У Беларусі ордэн, які мы ведаем як трынітарскі, дзейнічаў у Воршы, Берасці, Маладзечне, Віцебску і ўласна ў Крывічах!
Тут ён заснаваны ў 1770-м. Спачатку комплекс быў драўляным, а ў канцы стагоддзя скончылі будаўніцтва мураванага ў стылі барока.
Вось у XVI ст. трынітарыі выкупілі з алжырскага палону будучага аўтара “Дон Кіхота”, але шкада, што невядома, каго паспелі выкупіць крывічанскія трынітарыі ці агулам беларускія. Можа і нікога канкрэтна? Збіралі ахвяраванні ды адсылалі ў галоўны офіс? Ці ўвогуле ладзілі мясцовыя школы.
У любым выпадку, пасля паўстання 1830-31 гг. улады Расійскай імперыі пазачынялі ўсе кляштары гэтага братэрства. Далей касцёл дзейнічаў як парафіяльны і не спыняў дзейнасць нават за савецкім часам.