Telegram Group Search
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
НАРОДНАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСАЎ.

ЭТНА-ФАРБА ПАНЯМОННЯ.

У Квасоўцы прайшлі майстар-класы па побытавых танцах і ткацтве !

11 чэрвеня ў Квасоўскім цэнтры культуры і развіцця народнай творчасці прайшла яскравая імпрэза, прысвечаная жывой спадчыне нашых продкаў.

Народны фальклорны гурт “Жывіца” арганізаваў майстар-клас па побытавых танцах. Удзельнікі з задавальненнем танчылі “Лысага”, “Падыспань”,”Ночку”, “Карапет”, “Кацярынку”.

Танцавальнае кола стала сапраўдным мастком паміж пакаленнямі, дзе кожны мог адчуць рытм і настрой даўніх часоў.

Асаблівую ўвагу прыцягнуў майстар-клас па ткацтве — традыцыйнаму пляценню паясоў на станках і дошчачках, які правяла майстар народных мастацкіх рамёстваў Яўгенія Станіна.

Удзельнікі змаглі не толькі ўбачыць тэхніку вырабу, але і паспрабавалі самастойна стварыць фрагмент тканага поясу. Акрамя таго, у межах мерапрыемства прайшла школа вучобы па ткацтве габеленаў з мэтай пераймання вопыту і адраджэння дадзенага рамяства.

#АксанаГрынцэвіч
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
НАРОДНАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСАЎ.

ТАНЦАВАЛЬНАЯ СПАДЧЫНА.

У Гудзевічах (Гродзеншчына) прайшоў семінар-практыкум па бытавых танцах "Спадчына, гісторыя: ад мінулага – у будучыню", на якім сустрэліся аматары традыцыйнага беларускага фальклору.

Галоўная мэта мерапрыемства-далучэнне моладзі да традыцый нацыянальнай культуры.

У семінары прынялі ўдзел носьбіты танцавальных традыцый з розных населеных пунктаў: народны фальклорны калектыў "Жывеца" аг. Квасоўка, фальклорны калектыў «Крынічка» філіяла «Азяркоўскі ЦДК», фальклорны калектыў «Рэчанька» філіяла «Гудзевіцкі ЦДК».

Удзельнікам была прадстаўлена інфармацыя пра танцавальную культуру і традыцыі беларусаў, пра тое, як танцаваліся народныя танцы раней. Таксама ў рамках семінара быў праведзены майстар-клас па бытавых танцах, якія бытавалі на тэрыторыі раёна.

Майстар-клас па спіральным травапляценні "Дары прыроды" пад кіраўніцтвам Ірыны Слаута сталі займальным творчым заняткам.

#АленаТамашук
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
НАРОДНАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСАЎ.

ЛІПНІШКАЎСКІЯ ЎКОСЫ.

У кого ўкосы лепш ?!)
У аграгародку Ліпнішкі прайшоў конкурс на лепшагп касца !

Адзінаццаць удзельнікаў конкурсу вырашылі паспаборнічаць у конкурсе, сярод іх дзьве жанчыны.

У першым этапе конкурсу патрэбна было абараніць сваю візітную картку і прадэманстраваць мастацкае афармленне касы, у другім – паўдзельнічаць у дэфіле касцюма пакосніцы, і, нарэшце, у трэцім – пракасіць паласу даўжынёй 20 метраў, шырынёй 2,5 метра для мужчын, а для жанчын - даўжынёй 20 метраў, шырынёй 1,5 метра.

#НаталляРамановіч
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"…Раскіданы зоры
маленькімі вачыма
па вялікай хаце,
дзе Сусвету Маці
дзетак-немаўлятак
цешыць-забаўляе
крыламі вятрыскаў
у сінечы слізкай,
па якой спадаюць
ябылкамі знічы
і знікаюць ўночы
неабсяжнай прошчы,
што нас спавівае
хусткаю ядвабнай,
пад якой на золку
маладосць сплывае…"

( ПАВЕЛ ГАСПАДЫНІЧ )

Ранак - юнацтва, дзень - маладосць, вечар - сталасць... З кожнай ноччу час нібы-та канае ў небыццё, з кожным світанкам - нараджаецца, нібы-та немаўля...

Маленькае жыццё дня. Гэтага - сканчваецца. У прадчаканні новаз'яўлення прырода замірае. Загадкавы момант !

Хай будзе так, як задумана Богам. У лёсе кожнага і нашым агульным.

ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️!
2025/06/19 02:11:50
Back to Top
HTML Embed Code: