Telegram Group Search
Працягваем візуальны праект да 100-годдзя з дня заснавання нашай бібліятэкі. Ён знаёміць вас з найбольш цікавымі экзэмплярамі, якія захоўваюцца ў ЦНБ НАН Беларусі.

⚜️ Перад вамі рэдкі экзэмпляр кнігі з кніжнай калекцыі Радзівілаў: Freyhems Herrn Samuel von Pufendorf Sieben Biicher von denen Thaten Carl Gustavs Kбnigs in Schweden / aus dem Lateinischen ins Hoch-Teutsche iibersetzt von S.P. Niimberg: In Verlegung Christoph Riegels, 1697.

⚜️ Гэта – выданне на нямецкай мове Самуэля фон Пуфендорфа (1632 – 1694) (Pufendorf, Samuel von).

⚜️ Самуэль фон Пуфендорф (1632 – 1694) – вядомы нямецкі тэарэтык права, гісторык і філосаф, паходзіць з сям'і лютэранскага пастара ў Хемніцы.
На сённяшні кніга захоўваецца ў Цэнтры даследаванняў старадрукаў і рукапісаў.

⚜️ Падрабязней з асаблівасцямі можна азнаёміцца ў артыкуле А. В. Стэфановіча.
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ДА ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА.

ЛІДСКІЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ.

"З прыцэлам на Дзень пісьменства ў Лідзе выйшаў кантрольны асобнік альбома "160 партрэтаў лідскіх літаратараў". Фармат А-3. На вокладцы пазначана "160 партрэтаў...", рэальна ў альбоме іх 166. Зараз аўтарытэтныя эксперты прагледзяць кожную старонку, нешта забракуюць, мо, які партрэт заменіцца, можа, што дадасца."

#СтаніслаўСуднік
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Ўсё аддам залатому жыццю я
для другіх гадзін...
Бачыць сэрца ўсё і чуе -
маладое нашто маладзіць?..

Ад сваіх, ад чужых раздарожжаў
я іду далей...
Шмат напеваў у нас прыгожых,
а хацелася б весялей.

Вось і ўсё... За часінай часіна -
гэтак дзень за днём.
Бач, як раніца закаласіла!..
Дык няўжо ж цяпер мы заснём?

І таму, каго дзень не хвалюе,
песні гэтакай не нарадзіць.
Ўсё аддам залатому жыццю я
для другіх гадзін."

( АЛЕСЬ ДУДАР )

Жыццё - золата, а значыцца - каштоўнае, пажаданае, патрэбнае, адзінае - іншага не будзе ! Таму, так хочацца ў ім песень і ладу, прыгожых ранкаў і цёплых вечароў.

Хочацца зберагаць яго шчасце, нібы-та схаваную ад іншых вачэй, каштоўнасць...

Хочацца наталіцца кожнай хвілінай і знайсці правільны шлях на раздарожжы...

"Я кахаю цябе, Жыццё і спадзяюся, што гэта ўзаемна" ?!)

Жыць і жыць, Сябры !

ДАБРАНАЧ ❤️!
2025/06/26 04:30:36
Back to Top
HTML Embed Code: