group-telegram.com/orshaeu/7432
Last Update:
Вынікі-2024. Студзень
Пачынаем падводзіць вынікі мінулага году.
Па традыцыі, якая ўжо шмат гадоў існуе на Orsha.eu, мы праводзім агляд найбольш нашумелых навінаў у нашым рэгіёне, якія публікавала наша рэдакцыя летась. Пачынаем з вынікаў студзеня 2024 году. Што ж найбольш чыталі аршанцы ў тым пераступным годзе і, такім чынам, фактычна прызналі тэмы найбольш важнымі ў тым месяцы? Калі вы чытаеце нас праз сацыяльныя сеткі, то спасылкі на артыкулы можна пабачыць толькі на сайце orsha.eu Глядзім.
Пачатак таго году прынёс трагедыю — пасажырскі цягнік, які ехаў у Воршу, забіў жанчыну.
Адшукалася ўнікальная інфармацыя пра кірмашы і пошту на Талачыншчыне. Аршанец стаў зарабляць на Ютубе да 12 тысяч эўра на месяц. Таксама ў гэтым месяцы адкрыліся ўнікальныя здымкі з лядоўскай сінагогі.
У Багушэўску адкрылі скульптуру са скандальнай і рамантычнай гісторыяй. Таксама высветлілася, што Куцеенскі комплекс у Воршы будуць ахоўваць.
Чытаць далей на сайце orsha.eu
BY Orsha.eu навіны пра Оршу
Share with your friend now:
group-telegram.com/orshaeu/7432