Telegram Group & Telegram Channel
‼️ Два месяцы няма сувязі з Аляксандрам Арановічам

Два месяцы няма ніякай сувязі з Аляксандрам Арановічамфігурантам "справы Ціханоўскага", кіроўцам брэндаванага аўтадому "Краіны для жыцця", які ездзіў па гарадах і мястэчках Беларусі, выклікаючы ажыятаж у рэгіёнах. Аляксандр асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі.

Мяркуецца, што ён знаходзіцца ў ШІЗА за адмову падпісваць прашэнне аб памілаванні. Як раней паведамлялі праваабаронцы, на палітвязняў аказваецца ціск у розных формах, каб яны пісалі прашэнні аб памілаванні і прызнавалі сваю віну.

Нагадаем, Аляксандр Арановіч быў затрыманы падчас рэзананснага пікету па зборы подпісаў у Горадні разам з іншымі ўдзельнікамі "Краіны для жыцця". Яму прад'яўленыя абвінавачванні ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), а таксама ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках (п. 13 ч. 2 арт. 293 КК).

Пасля прысуду ў шэсць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, у 2023 годзе яго перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на два гады.

Аляксандр Арановіч стаў трэцім чальцом каманды Сяргея Ціханоўскага (пасля самога Сяргея і Уладзіміра Кнігі), які апынуўся ва ўмовах поўнай ізаляцыі.

Агулам у стане інкамунікада цяпер знаходзяцца 8 асобаў.

Калі ласка, напішыце ліст Аляксандру Арановічу. Гэтая падтрымка надзвычай важная нават ва ўмовах ізаляцыі, бо дае зразумець турэмшчыкам, што пра вязня не забыліся на волі.

Адрас для лістоў:
турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
Аляксандр Валянцінавіч Арановіч.

group-telegram.com/stranadlyazhiznibelarus/3091
Create:
Last Update:

BY ОД СДЖ

Share with your friend now:
group-telegram.com/stranadlyazhiznibelarus/3091

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Soloviev also promoted the channel in a post he shared on his own Telegram, which has 580,000 followers. The post recommended his viewers subscribe to "War on Fakes" in a time of fake news. In 2018, Russia banned Telegram although it reversed the prohibition two years later. In addition, Telegram's architecture limits the ability to slow the spread of false information: the lack of a central public feed, and the fact that comments are easily disabled in channels, reduce the space for public pushback. Sebi said data, emails and other documents are being retrieved from the seized devices and detailed investigation is in progress. 'Wild West'
from us

Telegram ОД СДЖ
FROM American