Telegram Group Search
Апублікаваныя Кодэкс этыкі беларускіх журналістаў і пагадненне аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара

Гэтыя дакументы 20 сакавіка падпісалі 15 медыяў і 3 медыяарганізацыі. З гэтага моманту яны стварылі Медыяасамблею, якая цягам 60 дзён абярэ Раду па медыяэтыцы.

Таксама рэдакцыі далучыліся да выканання новага Кодэкс этыкі беларускіх журналістаў.

Чытаць цалкам

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Дарагія калегі і сябры, віншуем вас з Днём Волі!

І ў гэты святочны дзень нагадваем вам пра магчымасць дапамагчы тым, каму зараз патрабуецца вашая ўвага.

❤️ Дапаможам журналісту рэгіянальнага медыя вярнуць слых!
Журналісту рэгіянальнай медыякампаніі «Ранак» са Светлагорска Андрэю Ліпскаму на пачатку лютага 2025-га зрабілі аперацыю ў Польшчы па аднаўленні перапонкі, але паўнавартасна чуць ён ужо не зможа. Слыхавыя апараты цяпер яму проста неабходныя.

❤️ Гомельская журналістка просіць дапамогі, каб застацца ў прафесіі

Гомельская журналістка Ксенія Чындарава працавала ў Беларусі да апошняга і з’ехала праз размову ў КДБ. Фонд BYSOL аб’явіў збор, каб дапамагчы медыйшчыцы працягнуць сваю прафесійную дзейнасць.

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
USAGM пагадзілася выдаць частку гранта Радыё Свабода, пакуль суддзя разглядае справу

Медыя атрымае 7,46 мільёна даляраў — суму, якая ахоплівае перыяд з 1 па 14 сакавіка, за дзень да таго, як USAGM заявіла аб спыненні гранта, перадае беларуская служба Радыё Свабода.

Падрабязнасці

без впн
Святочная віктарына ад БАЖ. Сёння беларусы і беларускі святкуюць Дзень Волі. А ці ведаеце Вы, якія беларускія газеты выдаваліся ў сакавіку 1918 года?
Слушныя адказы мы назавем увечары
Anonymous Poll
10%
"Вольная Беларусь"
7%
"Крыніца"
36%
"Наша Ніва"
22%
"Гоман"
17%
"Наша Доля"
12%
"Дзянніца"
50%
"Савецкая Беларусія"
2%
"Беларусь"
52%
"На страже"
«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: кніга «Выпадковы прэзідэнт» Паўла Шарамета, Telegram-канал Мікалая Халезіна і іншыя рэсурсы

Увечары 24 сакавіка Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго трапілі старонкі журналістаў.

Падрабязнасці тут

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
ЕФЖ адкрыла збор на супрацьгазы для турэцкіх журналістаў

Еўрапейская федэрацыя журналістаў заклікае падтрымаць збор на сродкі абароны для турэцкіх журналістаў, якія асвятляюць пратэсты і церпяць ад выкарыстання сілавікамі слезацечнага газу.

За апошнія дні ў краіне затрымалі не менш за 11 журналістаў.

Падрабязнасці тут

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
#магчымасці

LIVE-стрым прэзентацыі даследавання Цэнтра новых ідэй «Індэкс Рэзіліентнасці Беларусі 2024» (27 сакавіка)

Чацвёрты год запар вядучыя эксперткі і эксперты Беларусі ацэньваюць устойлівасць і адаптыўнасць краіны да крызісаў у палітыцы, эканоміцы, грамадскай і інфармацыйнай сферах.

Гэта становіцца асновай даследавання Цэнтра новых ідэй «Індэкс рэзіліентнасці Беларусі».

Падрабязнасці

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
Святочная віктарына ад БАЖ. Сёння беларусы і беларускі святкуюць Дзень Волі. А ці ведаеце Вы, якія беларускія газеты выдаваліся ў сакавіку 1918 года?
Слушныя адказы мы назавем увечары
Ці ведаеце Вы, якія беларускія газеты выдаваліся ў сакавіку 1918 года? Падводзім вынікі віктарыны!

Нягледзячы на вашу адданасць выданню, газеты «На страже» ў часы БНР не існавала 😀 Як і «Савецкай Беларусіі».

У сакавіку 1918 выходзілі наступныя беларускія газеты: «Вольная Беларусь», «Крыніца», «Дзянніца» і «Гоман» 🤍❤️🤍
#праца

Associated Press шукае мультымедыйнага журналіста (дэдлайн — 9 красавіка)

Трэба асвятляць падзеі ў краінах СНД на англійскай мове.

Патрабаванні:

✔️ ступень бакалаўра або эквівалентны досвед,

✔️ не менш за тры гады працы ў СМІ,

✔️ выдатнае валоданне рускай і англійскай мовамі.

Падрабязнасці тут

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
#магчымасці

Як працаваць ва ўмовах экстрэмізму: серыя анлайн-сустрэч ад «ІншыЯ»

Вэбінары будуць прысвечаныя «экстрэмісцкаму» заканадаўству, бяспецы карыстальнікаў і арганізацый ва ўмовах «экстрэмізму», а таксама стратэгіям працы і абароны каманды.

⚪️ 1 красавіка — вэбінар «Бяспека ва ўмовах экстрэмізму. Парады па лічбавай бяспецы».

⚪️ 7 красавіка — практычная дыскусія-кансультацыя «Прызнанне экстрэмісцкімі: магчымасці, наступствы, мінімізацыя рызык».

⚪️ 17 красавіка — дыскусія «Сутнасць экстрэмізму і антыэкстрэмісцкае заканадаўства Беларусі будучыні».

Рэгістрацыя на кожную сустрэчу закрываецца за 2 працоўных дні да яе правядзення.

Падрабязнасці і форма для заяўкі

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
2025/03/27 02:22:36
Back to Top
HTML Embed Code: