group-telegram.com/horadnia/6107
Last Update:
Навошта пагаршаць рэпутацыю беларусаў за мяжой?
Сітуацыя такая, балы палітвязень Ігар Банцар пераехаў у Польшчу, а цяпер у складзе маргінальнай марксісцкай сацыялістычнай арганізацыі заяўляе, што польскія ўлады таксама адказныя за міграцыйны крызіс, бо дазволілі сабе пабудаваць абарончую сцяну на мяжы. Абсалютна зразумела, што ў гэтым выпадку не абышлося без ультралевай ідэалогіі, што праяўляецца ў думцы пра крок да нацызму (reductio ad Hitlerum) ці наратывах пра каланьяльнае мінулае (калька на нашу частку Еўропы зусім нятрапная). Хаця самая паказальная цытата: "делая выбор в пользу белых женщин с детьми из Украины вместо темнокожих женщин с детьми с территории Ближнего Востока Европа, ЕС показывает своё расистское лицо". Спроба ўпіхнуць модную ў некаторых асяроддзях у ЗША карту расізму дэмаскуе ў чым фактычная "праблема".
Кожны мае права на сваё меркаванне, але чым такіх будзе больш, хай сярод беларусаў у Польшчы не будзе здзіўлення, што палякі і Польшча будуць ставіцца ўсё горш. У Беларусі не асудзілі камунізм ды звязаныя ідэалогіі і сістэмы, але ў Польшчы было зусім інакш і многія палякі добра разумеюць, што пад лозунгамі пра "антифашизм" скрываецца тое, ад чаго яны пакутавалі ў перыяд чырвонага зняволення - "komuny". І добра памятаюць. Таксама як і розныя "абаронцы мігрантаў" трапляліся на фэйках (беларуска Katarzyna Wappa цёмна праславілася на ўсю Польшчу), непрымальных выказваннях (якія выкарыстоўвае расійская прапаганда) ці аплёўванню польскіх памежнікаў, што канешне толькі ўзмацняе ў Польшчы пачуццё павагі да абаронцаў межаў.
Бо тут справа нават не ў рытарычным пытанні, ці Польшча мае права бараніць сваю дзяржаву ад лукашэнкаўскіх правакацыі, або як тыя "бедныя" мігранты апынуліся ў Беларусі і за якія грошы, а ў тым, ці ёсць разуменне, як такія акцыі і выказванні будуць адбівацца на беларусах? Тым больш у той канкрэтнай краіне і ўмовах не толькі гібрыднай вайны, а поўнамаштабнай у суседняй Украіне.
BY Haradzienski

Share with your friend now:
group-telegram.com/horadnia/6107