group-telegram.com/matulya_Belarus/40518
Last Update:
НАШЫ АСОБЫ.
ЯКУБ НАРКЕВІЧ- ЁДКА.
ПРЫРОДАЗНАЎСТВА.
8 студзеня
нарадзіўся беларускі прыродазнавец і медык Якуб НАРКЕВІЧ-ЁДКА (1848 - 1905).
Прадстаўнік каталіцкага шляхецкага роду Ёдка герба Ліс. Нарадзіўся ў маёнтку Турын Мінскай губерні. Дзяцінства правёў у маёнтку Наднёман Уздзенскага павета. У 1865 г. скончыў Мінскую гімназію. У 1869 г. паступіў на медыцынскі факультэт Парыжскага універсітэта. У другой палове 1871 г. Я.Наркевіч-Ёдка вяртаецца на радзіму. У маёнтку Наднёман ён стварыў метэаралагічную станцыю, распрацаваў спосабы вымярэння патэнцыялу атмасфернай электрычнасці, вынайшаў прылады для бясправоднага прыёму электрамагнітных сігналаў.
З 1892 г. дырэктар арганізаванага ім у маёнтку санаторыя "Над-Нёман" для лячэння паралізаваных і нервовахворых, выкарыстоўваў там уласную методыку дыягностыкі і лячэння электрычнасцю.
Пахаваны на сямейных могілках у в.Наднёман пад Уздой.
BY Матуля Беларусь

Share with your friend now:
group-telegram.com/matulya_Belarus/40518