Telegram Group Search
Францішак выступіў з відэазваротам на фестывалі ў Санрэма

На 75-м фестывалі ў Санрэма Папа нагадаў пра каштоўнасць музыкі як інструмента міру і заклікаў памятаць пра дзяцей, якія пакутуюць ад войнаў.
Папа: Бог прыходзіць у пакоры і змяняе жыццё надзеяй

Божаму Нараджэнню як пасланню надзеі для чалавецтва прысвяціў Пантыфік катэхезу падчас агульнай аўдыенцыі, якая 12 лютага 2025 года прайшла ў Ватыкане. У сувязі з бранхітам Папы яе тэкст прачытаў айцец П’ерлуіджы Джыролі з Дзяржсакратарыяту.
Святы Айцец заклікаў да чынаў пакаяння ў імя міру

Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 12 лютага 2025 года ў ватыканскай Зале Паўла VI, Святы Айцец заклікаў да малітвы і чынаў пакаяння ў імя міру.
Пантыфік узначаліць асноўныя набажэнствы Вялікага посту

Майстар папскіх літургічных цэлебрацый арцыбіскуп Дыега Равэлі апублікаваў 12 лютага 2025 года каляндар набажэнстваў Вялікага посту, якія ўзначаліць Папа.
Audio
🎙️ Сябры, прапануем вашай увазе новы выпуск праграмы Веру, ведаю, разумею з аўтарам Аляксандрам Панчанкам, прысвечаны постаці караля Давіда ў вучэнні Папы Францішка.

👑 У гэтым выпуску разглядаецца гісторыя караля Давіда як прыклад чалавека, які, нягледзячы на цяжкія грахі, здолеў шчыра пакаяцца і атрымаць Божае прабачэнне.

🙏 Папа Францішак падкрэслівае, што Бог заўсёды большы за наш грэх і Яго міласэрнасць бязмежная.

📖 Асаблівая ўвага надаецца псальму Miserere як выразу глыбокага пакаяння Давіда і яго даверу да Божай міласэрнасці.

#ВатыканскаеРадыё #VaticanNews #БеларускаяРэдакцыяVaticanNews #БеларускаяРэдакцыяВатыканскагаРадыё #Евангелле #духоўнасць #разважанні #КаталіцкіКасцёл #БіблійныяГероі #ПапаФранцішак #КарольДавід ✝️
Audio
Падкаст Vatican News 12.02.2025
Касцёл адкрыты для ўсіх: кардынал Таленціна пра місію творцаў

Прэфект Дыкастэрыі па культуры і адукацыі кардынал Хасэ Таленціна дэ Мендонса падкрэсліў універсальнасць місіі Касцёла і ролю мастацтва ў перадачы надзеі.
Святы Пасад: супрацьстаяць пашырэнню антысемітызма ў інтэрнэце

Святы Пасад глыбока занепакоены тэндэнцыяй баналізаваць ці мінімізаваць Халакост, падкрэсліўшы, што алгарытмы штучнага інтэлекту спрыяюць пашырэнню антысеміцкіх матэрыялаў у сацыяльных сетках.
Кардынал Рошэ: Маці Тэрэза з Калькуты – маяк надзеі для адрынутых

Уключэнне літургічнага ўспаміну Маці Тэрэзы з Калькуты ў Агульны рымскі календар мае на мэце прапанаваць яе як выключную сведку надзеі для ўсіх, хто пакутуе ад адчужэння, - заўважыў кардынал Артур Рошэ.
Audio
🎙У сённяшняй рубрыцы У люстэрку вечнасці мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра неверагодны лёс архітэктара Яна Франкевіча — ураджэнца Мінска, езуіта, вучня Яна Марыі Бернардоні, стваральніка першых храмаў у стылі барока ў нашых краях.

💫 Гледзячы сёння на велічныя храмы, збудаваныя паводле праектаў Яна Франкевіча ў Беларусі, Літве і Польшчы, мы ўсведамляем, што на зямлі мінае ўсё, а хараство і гармонія застаюцца ў вечнасці… Шкада, што памяць пра яго ў Беларусі амаль сцёртая. А імя гэтага выдатнага творцы, слаўнага сына беларускай зямлі, вартае таго, каб мы ведалі яго творчую спадчыну і памяталі пра каштоўнасці вечныя, - падкрэслівае аўтар.
Audio
Vatican News 13.02.2025
Расія цэніць пасрэдніцтва Святога Пасада ва ўкраінскім канфлікце

Расійскае Міністэрства замежных спраў выказала гатоўнасць да супрацоўніцтва са Святым Пасадам у інтарэсах міру ва Украіне і станоўча ацаніла яго пасрэдніцкую ролю.
Кіеўскі біскуп заклікае не прапусціць шанц на справядлівы мір

Біскуп Аляксандр Язлавецкі заклікаў сусветную супольнасць выкарыстаць кожную магчымасць для дасягнення справядлівага міру ва Украіне на фоне расійскіх атак, якія працягваюцца.
Прэм’ер-міністр Славакіі здзейсніў візіт у Ватыкан

14 лютага 2024 года Францішак прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіца, які затым сустрэўся з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным сакратаром.
Францішак праходзіць абследаванне і лячэнне ў клініцы Джэмэлі

Папа Францішак быў шпіталізаваны ў рымскую клініку Джэмэлі для правядзення неабходных дыягнастычных абследаванняў і лячэння бранхіту.
Audio
📖 Сёння ў перадачы Хрысціянства і літаратура айцец Андрэй Крот працягвае гаворку пра рэлігійныя матывы ў артыкулах і рэцэнзіях Адама Бабарэкі на творчасць Язэпа Пушчы.

🌿 Паводле літаратурнага крытыка, паэту уласцівая своеасаблівая рэлігійнасць, якая не мае нічога супольнага з хрысціянствам. Пушча пакланяецца жыццю і навакольнаму свету, “моліцца” разам з прыродай.

☝️Сама ж прырода ў творах Пушчы, як заўважае Адам Бабарэка, нібыта здзяйсняе нейкія абрады, падобныя да народных ці рэлігійных, аднак пабудаваныя не на веры ў Творцу, а на эмацыйных адчуваннях і грамадскіх адносінах.

🎧 Пра гэта – у новым выпуску!
Пантыфік: Эўхарыстыя дазваляе жыць у еднасці з Богам і братамі

Мы з’яўляемся адным целам, бо спажываем адзін хлеб, нагадаў Папа 14 лютага 2025 года падчас аўдыенцыі для членаў дабрачыннага фонда Gaudium et spes, дзейнасць якога натхнёная аднайменнай пастырскай канстытуцыяй Другога Ватыканскага Сабора.
Кардынал Паралін: палесцінцы павінны застацца на сваёй зямлі

У Рыме адбылася сустрэча паміж прадстаўнікамі Італіі і Святога Пасада, падчас якой абмеркавалі міжнародныя крызісы, у тым ліку сітуацыю на Блізкім Усходзе і ва Украіне.
Папа ў шпіталі: адмененыя бліжэйшыя мерапрыемствы

Адмены шэрагу мерапрыемстваў з удзелам Папы ў сувязі з яго шпіталізацыяй. У прыватнасці, не адбудзецца юбілейная аўдыенцыя, якая была запланавана на 15 лютага 2025 года.
Святы міленіял: фільм пра Карла Акуціса – у дзень кананізацыі

У дзень кананізацыі Карла Акуціса, 27 красавіка 2025 года, у кінатэатрах ЗША выйдзе дакументальны фільм пра першага святога пакалення міленіялаў.
2025/02/15 01:40:52
Back to Top
HTML Embed Code: