group-telegram.com/tsikhanouskaya/6206
Last Update:
❗️ Краіны і міжнародныя арганізацыі, якія не прызналі #бязвыбары2025
Інфармацыя абноўленая: 27 студзеня 14:55
Сёння ў Беларусі адбываецца чарговы палітычны фарс пад назвай «перавыбары» Лукашэнкі. Ужо больш за 30 гадоў ён знаходзіцца ва ўладзе, бо ўтрымлівае рэжым за кошт масавых рэпрэсіяў і парушэнняў правоў чалавека. Пасля фальсіфікацыі выбараў 2020 года і жорсткага падаўлення мірных пратэстаў, улада ў Беларусі страціла легітымнасць не толькі для беларусаў, але і для міжнароднай супольнасці. Таму #бязвыбары2025 сталі чарговай нагодай для асуджэння рэжыму з боку дэмакратычных краінаў і міжнародных арганізацыяў.
Вось спіс краінаў і міжнародных арганізацыяў, якія ўжо афіцыйна выказаліся супраць прызнання так званых «выбараў»:
🌍Краіны:
🇺🇸 ЗША – Дзяржаўны сакратар Энтані Дж. Блінкен; Міжнародны Рэспубліканскі інстытут; Кангрэсмен Біл Кітынг;
🇵🇱 Польшча – Спікер польскага Сената Малгажата Кідава-Блоньска;
🇺🇦 Украіна – Прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Георгій Ціхі; заява групы «За дэмакратычную Беларусь»;
🇳🇱 Нідэрланды – Міністр замежных справаў Каспар Вельдкамп;
🇱🇹 Літва – Прэзідэнт Гітанас Наўседа, Міністр замежных справаў Кястуціс Будрыс; Прэм'ер-міністр Літвы Гінтаўтас Палуцкас;
🇩🇪 Германія – Каардынатар Міністэрства замежных справаў Робін Вагенер; Міністарка замежных справаў Ананала Бербак;
🇨🇿 Чэхія – Палата дэпутатаў Парламента Чэшскай Рэспублікі;
🇪🇪 Эстонія – Міністэрства замежных справаў; Камітэт па замежных справах парламента;
🇮🇸 Ісландыя – Далучылася да заявы Рады міністраў АБСЕ;
🇱🇻 Латвія – Рэзалюцыя Парламента; Міністэрства замежных справаў;
🇳🇴 Нарвегія — Міністэрства замежных справаў;
🇫🇷 Францыя — Міністэрства замежных справаў.
🏢Міжнародныя арганізацыі, інстытуты і палітычныя дзеячы:
Спіс будзе дапаўняцца!