Telegram Group Search
Святлана Ціханоўская:

«Дарагія лекары!

Я ведаю, як цяжка цяпер працаваць у медыцыне. Медыкі сталі закладнікамі палітыкі. Шмат каго звольнілі, нехта вымушана эміграваў, іншыя сутыкнуліся з пераследам. Тады як рэжым замест падтрымкі толькі пагаршае сітуацыю. Толькі за красавік было звольнена больш за 5 тысячаў медыцынскіх работнікаў. Выпускнікоў медуніверсітэтаў трымаюць у закладніках у рэгіёнах не праз належны заробак ці жыллё, а абяцаннямі «прафесійнага росту». Беларускіх лекараў прымушаюць уціхую лячыць расійскіх вайскоўцаў, у той час як у нашай краіне паміраюць палітвязні, якім адмаўляюць у медычнай дапамозе. І пакуль Мінздароўя заяўляе, што кадраў хапае, у краіне паміраюць дзеці — бо побач няма тых, хто можа аказаць дапамогу. 

Калі хто і дапамагае хворым, то гэта не рэжым — гэта робіце вы. Менавіта вы, беларускія лекары, — сапраўдная апора нашай медыцыны. Вы застаяцеся людзьмі нават у невыносных умовах. Вы працуеце ў старых шпіталях і паліклініках, са зношаным абсталяваннем і катастрафічным недахопам кадраў, але працягваеце лячыць, слухаць, суцяшаць. 

Я натхняюся вашай стойкасцю і прафесіяналізмам. Вы заслугоўваеце павагі, годных заробкаў і чалавечых умоваў працы. Я ведаю: прыйдзе час, калі медыкі будуць не падначаленымі, а сапраўднымі аўтарытэтамі. Дзе дзяржава будзе спрыяць вашаму росту, а не перашкаджаць. Дзе праца зноў стане захапляльнай справай жыцця, а не штодзённай ахвярай. Дзе вы і вашая праца будуць шанавацца з той жа павагай, з якой вы клапоціцеся пра нашых грамадзянаў.

З прафесійным святам вас!»

Фота: Natalia Fedosenko/ITAR-TASS/
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Светлана Тихановская
Video message
Дарадцы Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька далучыліся да Дабрачыннага футбольнага турніру ў падтрымку сацыяльнай інклюзіі дзяцей з маламаёмных сем'яў
Як звязацца з Офісам Святланы Ціханоўскай?

Калі вам патрэбная дапамога, адказ на пытанне або вы маеце прапанову па ўдасканаленні працы Офіса — вось як з намі звязацца!

Інфармацыя, якую вы дасылаеце (у тым ліку асабістыя дадзеныя, калі вы іх указваеце), захоўваецца ў межах Офіса і не перадаецца трэцім асобам.

1️⃣Акаўнт у Telegram. З дапамогай @askoffice_15 можна хутка атрымаць інфармацыю або пакінуць запыт, які перададуць адпаведным спецыялістам(-кам).

❗️Звярніце ўвагу, што Telegram-бот Офіса спыніў працу дзеля вашай бяспекі.

2️⃣Электронная пошта. Па агульных пытаннях пішыце на [email protected]. Калі ласка, не выкарыстоўвайце для гэтага сэрвісы на беларускіх і расійскіх даменах.

3️⃣Форма зваротнай сувязі на афіцыйным сайце (з Беларусі праз VPN).

4️⃣Signal. Для бяспечнай сувязі можна выкарыстоўваць зашыфраваны месэнджар: askoffice_chat.15.

5️⃣Асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай. Зум-сустрэчы з нацыянальнай лідаркай і прадстаўнікамі(-цамі) Офіса і Кабінета, дзе можна задаць пытанне або падзяліцца прапановай. Анонсы размоваў з’яўляюцца ў афіцыйных каналах Офіса.

🇺🇦 Па ўсіх пытаннях, якія датычацца Украіны: [email protected], кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько.

🇨🇿 Калі вы жывяце ў Чэхіі ці збіраецеся ў гэтую краіну, па пытаннях звяртайцеся:
у Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі: [email protected]
– у крызісных сітуацыях да кіраўніцы Крысціны Шыянок: @OfficeBLRinCZE.

Кантакты для зваротаў медыя і дыпламатычных прапановаўна сайце.

Звяртайцеся праз любы зручны для вас канал — і мы абавязкова дапаможам.

Мы на сувязі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2025/06/27 07:45:34
Back to Top
HTML Embed Code: