Telegram Group Search
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Што абмеркавала Ціханоўская з прэм’ер міністрам і міністаркай па еўрапейскіх справаў Швецыі?

У Стакгольме прэм’ер-міністр Швецыі Ульф Крыстарсан і міністарка па еўрапейскіх справах Есіка Розэнкратц, якая працуе ў кабінеце прэм’ера, сустрэліся са Святланай Ціханоўскай у офісе кіраўніка ўрада.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалі:
шляхі вызвалення і спосабы дапамогі палітвязням;
пытанне легалізацыі беларусаў у Швецыі і на тэрыторыі ЕС;
бяспековую і палітычную сітуацыю ў рэгіёне,
падтрымку грамадзянскай супольнасці,
магчымасць увядзення новых абмежаванняў за рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека супраць прадстаўнікоў рэжыму і яго саўдзельнікаў;
падтрымку незалежных медыя, у тым ліку асобна закранулі пытанне «Радыё Свабода»

Прэм’ер выказаў падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі і іх намаганням па дэмакратызацыі краіны і ўмацаванні незалежнасці. Святлана Ціханоўская падзякавала Швецыі за хуткі водгук на заклік падтрымаць беларускія арганізацыі і ініцыятывы, за прынцыповую пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, а таксама за нязменную падтрымку Украіны.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская — да пятай гадавіны затрымання Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

«Пяць гадоў за кратамі, без родных — і з аднымі толькі ўспамінамі пра звыклае жыццё. За гэты час змянілася многае. Многія беларусы з'ехалі з дому, змянілі працу. Хтосьці пранікнуўся цікавасцю да роднай мовы, хтосьці пачаў вывучаць замежную. Хтосьці анямеў да чужога болю, а хтосьці напоўніўся новай хваляй спагады…

Мы страцілі шмат і навучыліся жыць па-новаму. Але адно засталося нязменным: дзе б мы ні былі, мы ўсюды нясём з сабой памяць пра тых, хто апынуўся ў няволі не за злачынствы, а за годнасць. За свае мары пра іншую Беларусь і жаданне ўдзельнічаць у лёсе сваёй краіны.

Я не раз чула ад былых палітвязняў, што там ёсць вялікі страх быць забытымі. І я ўпэўненая, што беларусы не забылі ні пра Віктара, ні пра Эдуарда, ні пра сотні іншых палітвязняў. Мы гаворым пра іх і працягваем змагацца за кожнага і кожную».

Фота: выбарчы штаб Бабарыкі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Мемарандум аб паразуменні: у чым сутнасць?

Учора ў Бруселі Еўрапейскі эканамічна-сацыяльны камітэт і дэмакратычныя сілы Беларусі падпісалі «Мемарандум аб паразуменні».

Галоўная мэта дакумента — закласці асновы для пашыранага супрацоўніцтва паміж бакамі. У прыватнасці, умацаваць сувязі паміж грамадзянскай супольнасцю і незалежнымі СМІ краінаў Еўрапейскага Саюза і Беларусі, а таксама садзейнічаць удзелу беларускіх дэмакратычных структураў у еўрапейскіх сетках грамадзянскай супольнасці.

Па якіх напрамках будзе ажыццяўляцца супрацоўніцтва:

1️⃣Умацаванне ўзаемадзеяння паміж Еўрапейскім эканамічна-сацыяльным камітэтам, беларускімі дэмакратычнымі сіламі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці Беларусі;
2️⃣Ажыццяўленне сумесных мерапрыемстваў па павышэнні дасведчанасці аб унутранай сітуацыі ў Беларусі ў галіне парушэння правоў чалавека;
3️⃣Прасоўванне і падтрымка прадстаўнікоў беларускіх незалежных СМІ і журналістаў;
4️⃣Арганізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю беларускай спадчыны, культуры і мовы ў краінах Еўрапейскага Саюза;
5️⃣Распрацоўка і рэалізацыя сумесных ініцыятываў, накіраваных на супрацьдзеянне дэзінфармацыі і прапагандзе;
6️⃣Дапамога ў распрацоўцы і ацэнцы рэформаў для новай Беларусі, а таксама абмену лепшымі практыкамі і досведам пераходу да дэмакратыі.

Азнаёміцца з Мемарандумам можна па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2025/06/27 21:54:07
Back to Top
HTML Embed Code: