Telegram Group Search
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Я ні разу не сумняваўся і не пашкадаваў ні пра што. І зараз не шкадую», — Сяргей Ціханоўскі пра выбар у сваім жыцці
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Калі не супрацьстаяць лукашызму, ён спустошыць нашу зямлю і створыць край, дзе няма справядлівасці і спачування»

Поўная прамова Сяргея Ціханоўскага на прэс-канферэнцыі пасля вызвалення
Галоўныя моманты з прамовы і адказаў на пытанні Сяргея Ціханоўскага пасля 5 гадоў у турме

Пра будучыню Беларусі і дэмакратычных сілаў:

📌 «Хачу звярнуцца да ўсіх беларусаў — калі вы чакалі знак, то вось ён. Дзяржавы гінуць тады, калі не могуць адрозніць дрэнных людзей ад добрых».

📌«Лідаркай Беларусі з'яўляецца мая жонка — Святлана Ціханоўская, і я ні на што тут не прэтэндую. Ці вы лічыце, што лідарам павінен быць той чалавек, які пяць гадоў прасядзеў у ізаляцыі? Такіх лідараў, як я, у нас тысячы».

📌«Я не планую ўмешвацца ў дзейнасць Офіса. Яны мне расказвалі: «Офіс тым і тым займаецца, крадуць…». Яны там называюць нас здраднікамі. А я вам вось што скажу: больш сумленнага чалавека, чым Святлана, у жыцці не сустракаў. Я і пальца яе не варты».

Пра Украіну і Расію:

📌«Крым — гэта тэрыторыя Украіны. Я абсалютна падтрымліваю Украіну. Прэзідэнту Зяленскаму выпала вельмі цяжкая доля — я падтрымліваю яго абсалютна і бязмежна. Яго лёс у чымсьці нават цяжэйшы за мой. Гэта мой герой».

📌«Наш агульны вораг — гэта пуцінская ўлада. Менавіта пуцінская ўлада. Пакуль яна не абрынецца там, ніякай перамогі ў Беларусі быць не можа».

Пра ўплыў ЗША:

📌 «Дональд Трамп мае сілу сваім словам вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі. Я прашу дапамагчы нам. Ёсць шанец выпусціць усіх, калі ён скажа сваё слова».

🔗 Падрабязней — па спасылцы.

📺 Поўны эфір прэс-канферэнцыі даступны на афіцыйным Youtube-канале Святланы Ціханоўскай.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Пагрозы бяспецы, звязаныя з Беларуссю — у межах саміту НАТА Святлана Ціханоўская прадставіць «Red Paper»

Сёння ў Гаазе на сайд-івэнце ў межах саміту НАТА Святлана Ціханоўская прадставіць еўрапейскім палітыкам аналітычны дакумент «Red Paper». Што гэта за дакумент, падрыхтаваны Офісам, і чаму ён важны? Тлумачым максімальна проста.

Што такое «Red Paper»? І чаму такая назва?
Мы назвалі дакумент «Red Paper», каб падкрэсліць тэрміновасць і важнасць праблемы — пагроз бяспецы, звязанных з Беларуссю. Мы не проста заяўляем пазіцыю, а сістэмна абгрунтоўваем яе дадзенымі і даем рэкамендацыі.

Чаму мы публікуем яго менавіта цяпер?
Сітуацыя абвастрылася: пагроза з боку Расіі ўзмацняецца, з’яўляюцца сігналы пра магчымы напад на краіны НАТА з беларускай тэрыторыі. Цяпер крытычна важна зафіксаваць гэта і прапанаваць альтэрнатыву. Бо цяпер — ключавы момант для вызначэння будучыні Беларусі і яе адносінаў з Еўропай. Дакумент дакладна паказвае, якія магчымасці адкрываюцца пры супрацоўніцтве і якія рызыкі існуюць, калі не пачаць дзейнічаць ужо сёння.

Што «Red Paper» дае беларусам?
«Red Paper» прызваны дапамагчы аргументаваць, што Беларусь можа быць не толькі пагрозай, але і часткай рашэння для рэгіянальнай бяспекі. Гэта дае беларусам падставу не толькі адчуваць сябе ўключанымі ў размову пра будучыню Еўропы, але і абвяргаць распаўсюджаныя міфы. Напрыклад, пра тое, што без Расіі Беларусь нібыта асуджаная на ізаляцыю ці стане «другой Украінай».

Цалкам азнаёміцца з дакументам можна па спасылцы на сайце.
Генеральны сакратар НАТА, Прэм’ер-міністр і Міністр замежных справаў Нідэрландаў, прадстаўнікі Сената ЗША — з кім сустрэлася Ціханоўская падчас саміту НАТА?

Беларуская лідарка прыбыла ў Нідэрланды з працоўным візітам для ўдзелу ў Саміце НАТА. Напярэдадні выступу ў сайд-івэнце «Ваенныя вучэнні «Захад 2025» і далей: разуменне ўсходняй пагрозы і адказ НАТА», які прысвечаны праблемам бяспекі ў Беларусі, Святлана Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў на вышэйшым узроўні. У прыватнасці, мела размовы з генеральным сакратаром НАТА Марк Рутэ, прэм’ер-міністрам Нідэрландаў Дзікам Схофам, сенатарамі ЗША Крысам Кунсам і Джын Шахін, а таксама правяла кулуарны дыялог з міністрам замежных справаў Нідэрландаў Каспарам Вельдкампам.

Падчас размоваў гаворка ішла пра дзве галоўныя рэчы:
– ваенна-палітычная сітуацыя ў рэгіёне;
– спосабы і метады вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі.

Саміт НАТА-2025 цалкам прысвечаны ключавым пытанням бяспекі і абароны еўрапейскага рэгіёну. Удзел Святланы Ціханоўскай і прэзентацыя Red Paper адбываюцца ў крытычна важным кантэксце, дзе Беларусь разглядаецца як неад’емны элемент рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі.
2025/06/29 17:11:29
Back to Top
HTML Embed Code: