Франак Вячорка і Леанід Марозаў — на міжнароднай канферэнцыі WUB-Hub 2025 «Украіна, Беларусь і складаная геапалітыка Еўропы»
Дарадцы Святланы Ціханоўскай, Франак Вячорка і Леанід Марозаў, выступілі ў межах прэстыжнай міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіць у Лондане на пляцоўцы Royal United Services Institute (RUSI). Івэнт аб’яднаў вядучых экспертаў у сферы міжнароднага права, еўрапейскай бяспекі і дэмакратычных трансфармацыяў. Сярод удзельнікаў — амбасадар Украіны ў Вялікабрытаніі Валерый Залужны, дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны, члены Еўрапейскага парламента, былая спецыяльная дакладчыца па Беларусі Анаіс Марын, а таксама аналітыкі Chatham House, Stockholm Centre for Eastern European Studies, UCL, RUSI і іншых уплывовых інстытутаў.
Асноўная ўвага канферэнцыі факусавалася на:
➖ пытаннях стварэння міжнароднага трыбуналу за злачынства агрэсіі супраць Украіны;
➖ юрыдычных механізмах прыцягнення да адказнасці за ваенныя злачынствы і парушэнні правоў чалавека;
➖ на ролі Беларусі як саагрэсара ў вайне Расіі супраць Украіны.
Франак Вячорка прадстаўляў Офіс Святланы Ціханоўскай у рамках панэльнай дыскусіі пра Беларусь. Ён падкрэсліў важнасць міжнароднай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі, узмацнення знешняга ціску на рэжым і прызнання беларускага народа як самастойнага актора ў еўрапейскім кантэксце. Леанід Марозаў удзельнічаў у абмеркаванні прававых інструментаў і санкцыйных механізмаў у кантэксце еўрапейскай бяспекі і будучыні дэмакратычнай Беларусі.
Па выніках канферэнцыі Офіс Святланы Ціханоўскай плануе падрыхтаваць аналітычныя матэрыялы і прапановы партнёрам для далейшай міжнароднай дзейнасці.
Дарадцы Святланы Ціханоўскай, Франак Вячорка і Леанід Марозаў, выступілі ў межах прэстыжнай міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіць у Лондане на пляцоўцы Royal United Services Institute (RUSI). Івэнт аб’яднаў вядучых экспертаў у сферы міжнароднага права, еўрапейскай бяспекі і дэмакратычных трансфармацыяў. Сярод удзельнікаў — амбасадар Украіны ў Вялікабрытаніі Валерый Залужны, дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны, члены Еўрапейскага парламента, былая спецыяльная дакладчыца па Беларусі Анаіс Марын, а таксама аналітыкі Chatham House, Stockholm Centre for Eastern European Studies, UCL, RUSI і іншых уплывовых інстытутаў.
Асноўная ўвага канферэнцыі факусавалася на:
Франак Вячорка прадстаўляў Офіс Святланы Ціханоўскай у рамках панэльнай дыскусіі пра Беларусь. Ён падкрэсліў важнасць міжнароднай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі, узмацнення знешняга ціску на рэжым і прызнання беларускага народа як самастойнага актора ў еўрапейскім кантэксце. Леанід Марозаў удзельнічаў у абмеркаванні прававых інструментаў і санкцыйных механізмаў у кантэксце еўрапейскай бяспекі і будучыні дэмакратычнай Беларусі.
Па выніках канферэнцыі Офіс Святланы Ціханоўскай плануе падрыхтаваць аналітычныя матэрыялы і прапановы партнёрам для далейшай міжнароднай дзейнасці.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Светлана Тихановская
Video message
Падрабязней пра канферэнцыю ад Леаніда Марозава з уключэннем з Лондана
Светлана Тихановская
Святлана і Сяргей Ціханоўскія на сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудай Падрабязнасці — пазней.
Учора Святлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэліся з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і міністрам замежных справаў Радаславам Сікорскім
Што ў цэнтры ўвагі? Як і абяцалі — расказваем, як усё прайшло:
➖ з Анджэем Дудам
➖ з Радаславам Сікорскім
Што ў цэнтры ўвагі? Як і абяцалі — расказваем, як усё прайшло:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Светлана Тихановская
Сяргей і Святлана Ціханоўскія разам з беларусамі Вільні падтрымліваюць палітвязняў! Далучайся!
Ужо заўтра, 28 чэрвеня, у самым цэнтры літоўскай сталіцы ладзіцца сустрэча з беларускай супольнасцю, на якой упершыню за доўгі час Святлана Ціханоўская выступіць разам з мужам. Пяць гадоў зняволення не зламалі Сяргея — цяпер ён зноў на волі і гатовы змагацца за будучыню вольнай Беларусі.
Запрашаем усіх далучыцца да мерапрыемства!
📍Месца: помніку Вінцасу Кудзірку
📆 Час: стартуем а 12:00 па віленскім часе.
Будзьма разам! Жыве Беларусь❤️
❗️УВАГА! Апошнімі днямі з'явілася мноства фэйкавых каналаў ды старонак у сацсетках, якія заклікаюць дасылаць здымкі з івэнтаў і акцый беларускай дыяспары. Калі ласка, будзьце пільнымі і не адгукайцеся на правакацыі. Мы ніколі не просім дзяліцца дадзенымі, здымкамі ці нечым сенсытыўным, што магло б быць небяспечным для людзей. Калі ласка, дбайце пра сваю бяспеку і правярайце тых, з кім камунікуеце.
Адзіныя афіцыйныя кантакты для сувязі з офісам — тут.

Будзьма разам! Жыве Беларусь
❗️УВАГА! Апошнімі днямі з'явілася мноства фэйкавых каналаў ды старонак у сацсетках, якія заклікаюць дасылаць здымкі з івэнтаў і акцый беларускай дыяспары. Калі ласка, будзьце пільнымі і не адгукайцеся на правакацыі. Мы ніколі не просім дзяліцца дадзенымі, здымкамі ці нечым сенсытыўным, што магло б быць небяспечным для людзей. Калі ласка, дбайце пра сваю бяспеку і правярайце тых, з кім камунікуеце.
Адзіныя афіцыйныя кантакты для сувязі з офісам — тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Святлана і Сяргей Ціханоўскія на акцыі ў падтрымку палітзняволеных у Вільнюсе. Фота/відэарэпартаж
ГАЛОЎНЫ ІВЭНТ ГОДА: КАНФЕРЭНЦЫЯ «НОВАЯ БЕЛАРУСЬ 2025»
Адчуваеш, штонадышоў час гаварыць пра набалелае — без цэнзуры, без апраўданняў, без страху? Хочаш пабачыць палітыкаў, актывістаў, інфлюэнсераў, аналітыкаў і ўсіх, хто не спыняўся гэтыя пяць гадоў, разам на адной сцэне? Табе важна ведаць, што мы будзем рабіць і куды будзем рухацца?
Дыялогі, якія яшчэ ніколі не былі публічнымі.
Пытанні, ад якіх не ўцячы.
Дэбаты, пасля якіх мяняюцца погляды.
Інтэрактыў, які ствараеш менавіта ты.
Рашэнні, што могуць вызначыць наш шлях да 2030 года.
Два насычаныя дні:
➖ Пяць гадоў пасля 2020: чаго дамагліся, што страцілі, што зразумелі
➖ «Форум наспелых пытанняў»: пытаешся ты — адказваюць яны
➖ Стратэгія, дзеянне, адзінства. Без фальшу і «пустых» абяцанак
➖ Ініцыятывы, якія сапраўды працуюць
➖ Людзі, якія былі, ёсць і будуць з Беларуссю
📍Варшава
📆 Жнівень
👉🏻 Рэгіструйся па спасылцы тут і цяпер, каб першым атрымліваць усе падрабязнасці пра івэнт і дэталі яго раскладу
Ты дакладна не захочаш такое прапусціць. Новы этап пачынаецца тут.
Адчуваеш, што
Дыялогі, якія яшчэ ніколі не былі публічнымі.
Пытанні, ад якіх не ўцячы.
Дэбаты, пасля якіх мяняюцца погляды.
Інтэрактыў, які ствараеш менавіта ты.
Рашэнні, што могуць вызначыць наш шлях да 2030 года.
Два насычаныя дні:
📍Варшава
📆 Жнівень
👉🏻 Рэгіструйся па спасылцы тут і цяпер, каб першым атрымліваць усе падрабязнасці пра івэнт і дэталі яго раскладу
Ты дакладна не захочаш такое прапусціць. Новы этап пачынаецца тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская: «Дазналася, што сілавікі затрымалі Алега Хаменку — лідара гурта «Палац». Я не знаёмая з Алегам асабіста, але яго ведаюць багата беларусаў. Бо людзі, палюбіўшы яго творы, вярталіся да іх праз гады і пакаленні — і ў 90-е, і ў 2010-е, і сёння.
Але рэжыму важна толькі адно: ці згодны ты танчыць пад музыку дыктатуры. Усё астатняе не мае для яго ніякай каштоўнасці. Яму ўжо даўно абыякавыя і чалавечы лёс, і нашая культура. Гэта не адзіны «палац», за які ўзяўся рэжым. Ужо некалькі гадоў у краіне ўціхую выключаюць з-пад аховы і разбураюць гістарычныя будынкі, паступова плануюць знішчэнні былых палацаў. Гэта не адзіны культурны дзеяч, які раптоўна аказаўся нязручным: за кратамі ўсё яшчэ застаюцца музыка Яўген Бурло, краязнаўца Уладзімер Гундар, пісьменніца Алена Церашкова і шмат-шмат іншых.
Нас вымушаюць маўчаць. Але калі знікае голас народа, знікае ён сам. Бо нашая культура і робіць нас асабістымі, унікальнымі. Таму нам так важна размаўляць на роднай мове, слухаць, запамінаць — і перадаваць усе мелодыі і словы дзецям, каб нашая музыка не сціхала. Каб часцінка беларушчыны жыла ў кожным з нас. Бо ці есць што больш разбуральнае для народа, чым спробы знішчыць яго гісторыю, культуру і самасвядомасць?»

Парламенцкая група «За Дэмакратычную Беларусь»: з новымі сіламі — у нямецкім Бундэстагу!
Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька наведаў Берлін, дзе правёў перамовы ў Бундэстагу. Адзін з галоўных вынікаў сустрэчаў, які можна адзначыць ужо цяпер, — аднаўленне працы групы «За Дэмакратычную Беларусь». Пасля выбараў у нямецкім парламенце група абнавіла склад, аб’яднаўшы дэпутатаў з трох галоўных фракцыяў нямецкага парламента: хрысціянска-дэмакратычнага саюзу, сацыял-дэмакратаў і «зялёных».
Чаго практычнага дамагаўся для беларусаў Анатоль Лябедзька падчас візіту?
➖ працягу праекта стажыровак для беларускай моладзі ў парламенце: у мінулым годзе чацвёра беларусаў прайшлі стажыроўкі ў Бундэстагу;
➖ запуску кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў, якая б магла стартаваць у верасні з нагоды дня народзінаў Алеся Бяляцкага;
➖ старту праграмаў для аздараўлення чарнобыльскіх дзяцей. Каб абмеркаваць ініцыятыву, восенню плануецца зладзіць сустрэчу парламентарыяў, прадстаўнікоў чарнобыльскіх ініцыятываў і беларускай дыяспары;
➖ працы ў ландстагах і — у доўгатэрміновай перспектыве — стварэння невялікіх дэпутацкіх групаў, якія мусяць наўпрост працаваць з беларускай дыяспарай (у тым ліку па тэме мясцовага самакіравання). У прыярытэтах такія гарады, як Дрэздэн, Мюнхен, Франкфурт.
Падрабязней пра тое, як працуюць парламенцкія групы і Альянс «За Дэмакратычную Беларусь» можна дазнацца па спасылцы.