Што Ціханоўская абмеркавала з міністрам замежных справаў Польшчы?
Беларуская лідарка сустрэлася з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім падчас працоўнага візіту ў Варшаву. Намеснік Святланы Ціханоўскай у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Павел Латушка таксама ўзяў удзел у размове.
Якія пытанні палітыкі ўздымалі падчас дыялогу?
➖ шляхі вызвалення і спосабы падтрымкі беларускіх палітвязняў, у тым ліку – Анджэя Пачобута;
➖ падарожныя дакументы, якія цяпер выдаюць на год: прагучала прапанова выдаваць іх на 3-5 гадоў. Міністр пагадзіўся паспрыяць вырашэнню гэтага пытання;
➖ патрэба новай праграмы рэлакацыі для беларускага бізнесу;
➖ стварэнне міжміністэрскай групы з удзелам МУС, МЗС і Міністэрства Юстыцыі для хуткага вырашэння праблемаў беларускай дыяспары ў Польшчы;
➖ падтрымка медыя і грамадзянскай супольнасці;
➖ #бязвыбары2025: абмеркавалі стратэгію дэмакратычных сілаў, нелегітымнасць Лукашэнкі і мерапрыемства ў Варшаве;
➖ Беларусь як прыярытэт падчас старшынства Польшчы ў ЕС.
❗️ Асаблівую ўвагу палітыкі надалі пытанням выдачы візаў і забеспячэння мабільнасці беларусаў. Святлана Ціханоўская адзначыла: актывісты за мяжой сутыкаюцца з цяжкасцямі пры атрыманні візаў, а вялікай колькасці моладзі адмаўляюць у выдачы студэнцкіх візаў.
У сувязі з гэтым лідарка прапанавала спрасціць умовы для атрымання студэнцкіх і працоўных візаў, а таксама разглядзець магчымасць выдачы шэнгенскіх візаў на больш працяглы тэрмін. Акрамя таго, Ціханоўская заклікала выпрацаваць эфектыўны механізм для выдачы візаў у трэціх краінах – напрыклад, у Грузіі.
Беларуская лідарка сустрэлася з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім падчас працоўнага візіту ў Варшаву. Намеснік Святланы Ціханоўскай у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Павел Латушка таксама ўзяў удзел у размове.
Якія пытанні палітыкі ўздымалі падчас дыялогу?
У сувязі з гэтым лідарка прапанавала спрасціць умовы для атрымання студэнцкіх і працоўных візаў, а таксама разглядзець магчымасць выдачы шэнгенскіх візаў на больш працяглы тэрмін. Акрамя таго, Ціханоўская заклікала выпрацаваць эфектыўны механізм для выдачы візаў у трэціх краінах – напрыклад, у Грузіі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
>5000 грамадска-палітычных сайтаў і сайтаў медыя былі заблакаваныя ў Беларусі з 2020 года
У праекце #ЛічбаДня мы распавядаем пра важныя факты, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць у Беларусі пасля 30 гадоў дыктатуры Лукашэнкі. Таксама мы дзелімся ідэямі адносна таго, што варта зрабіць, каб вывесці нашую краіну з сучаснага крызісу.
📌 Сённяшняя лічба – >5000.
Больш за 5000 інфармацыйных сайтаў заблакавана ў Беларусі. Навіны, блогі і медыярэсурсы, якія невыгодныя рэжыму, больш недасяжныя.
Ці ёсць шлях наперад?
У Беларусі вольны доступ да інфармацыі павінен стаць адным з прыярытэтаў. Адмена блакавання сайтаў і развіццё тэхналагічнай свабоды = усебакова інфармаванае грамадства.
☀️ Да івэнту «Беларусы годныя лепшага» ў Варшаве засталося 1️⃣ 7️⃣ дзён! Далучайцеся, каб падзяліцца сваімі ідэямі, выказаць стаўленне да таго, што адбываецца ў Беларусі і абмеркаваць яе будучыню. #ГодныяЛепшага
Як патрапіць на мерапрыемства? Калі ласка, запоўніце форму рэгістрацыі
Падрабязная інфармацыя ў сацыяльных сетках мерапрыемства:
📷 Instagram | 💬 Facebook | 📺 YouTube
У праекце #ЛічбаДня мы распавядаем пра важныя факты, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць у Беларусі пасля 30 гадоў дыктатуры Лукашэнкі. Таксама мы дзелімся ідэямі адносна таго, што варта зрабіць, каб вывесці нашую краіну з сучаснага крызісу.
Больш за 5000 інфармацыйных сайтаў заблакавана ў Беларусі. Навіны, блогі і медыярэсурсы, якія невыгодныя рэжыму, больш недасяжныя.
Ці ёсць шлях наперад?
У Беларусі вольны доступ да інфармацыі павінен стаць адным з прыярытэтаў. Адмена блакавання сайтаў і развіццё тэхналагічнай свабоды = усебакова інфармаванае грамадства.
Як патрапіць на мерапрыемства? Калі ласка, запоўніце форму рэгістрацыі
Падрабязная інфармацыя ў сацыяльных сетках мерапрыемства:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Як абараніць персанальныя дадзеныя і пазбегнуць рызыкаў пры зваротах да Офіса Святланы Ціханоўскай
Нам стала вядома, што з’явіўся фэйкавы бот, які імітуе афіцыйны канал камунікацыі з Офісам Святланы Ціханоўскай. Ён выглядае амаль ідэнтычна, але розніцца адной літарай у назве. Мэта падманнага бота – збор вашых асабістых дадзеных, распаўсюджанне дэзінфармацыі і дыскрэдытацыя дзейнасці каманды Офіса.
Гэта далёка не першая спроба рэжыму падарваць давер да дэмакратычных структураў і іх працы. Мы робім усё, каб абараніць вас і вашыя асабістыя дадзеныя, а таксама – захоўваць нашу камунікацыю бяспечнай.
📲 Як бяспечна звязацца з Офісам Святланы Ціханоўскай?
➖ Наш афіцыйны бот – гэта @AskOffice_Bot (з дзвюма літарамі “f”).
➖ Вы можаце звязацца з намі праз афіцыйную пошту [email protected] або кантакт у Signal – askoffice_chat.15
🛡 Як пазбегнуць рызыкі?
➖ Правярайце назвы ўсіх сайтаў і рэсурсаў, якімі карыстаецеся.
➖ Не пераходзьце па падазроных спасылках.
➖ Абавязкова выкарыстоўвайце VPN.
💡 Ці існуе пагроза вашым дадзеным?
Не, калі вы карыстаецеся нашым афіцыйным ботам. Мы гарантуем поўную ананімнасць: нічога не захоўваецца і нікуды не перадаецца. Гэта рэгламентуецца нашай палітыкай прыватнасці.
🤝 Як узмацніць абарону?
➖ Карыстайцеся выключна афіцыйнымі каналамі камунікацыі.
➖ Нагадайце блізкім і знаёмым пра магчымыя рызыкі.
➖ Падтрымлівайце кібергігіену, каб разам супрацьстаяць падобным пагрозам.
Будзьце пільнымі і беражыце сябе!
Нам стала вядома, што з’явіўся фэйкавы бот, які імітуе афіцыйны канал камунікацыі з Офісам Святланы Ціханоўскай. Ён выглядае амаль ідэнтычна, але розніцца адной літарай у назве. Мэта падманнага бота – збор вашых асабістых дадзеных, распаўсюджанне дэзінфармацыі і дыскрэдытацыя дзейнасці каманды Офіса.
Гэта далёка не першая спроба рэжыму падарваць давер да дэмакратычных структураў і іх працы. Мы робім усё, каб абараніць вас і вашыя асабістыя дадзеныя, а таксама – захоўваць нашу камунікацыю бяспечнай.
📲 Як бяспечна звязацца з Офісам Святланы Ціханоўскай?
🛡 Як пазбегнуць рызыкі?
💡 Ці існуе пагроза вашым дадзеным?
Не, калі вы карыстаецеся нашым афіцыйным ботам. Мы гарантуем поўную ананімнасць: нічога не захоўваецца і нікуды не перадаецца. Гэта рэгламентуецца нашай палітыкай прыватнасці.
🤝 Як узмацніць абарону?
Будзьце пільнымі і беражыце сябе!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
≈350 разоў прывялі ў выкананне смяротнае пакаранне за 30 гадоў у Беларусі
У праекце #ЛічбаДня мы распавядаем пра важныя факты, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць у Беларусі пасля 30 гадоў дыктатуры Лукашэнкі. Таксама мы дзелімся ідэямі адносна таго, што варта зрабіць, каб вывесці нашую краіну з сучаснага крызісу.
📌 Сённяшняя лічба – ≈350
≈350 разоў за 30 гадоў
Гэта не проста лічба – гэта жыцці людзей, якіх асудзіў і смяротна пакараў беларускі суд.
Дэмакратычная Беларусь далучыцца да краінаў, якія выбралі справядлівасць і правы чалавека замест гвалту – і адмовіцца ад практыкі смяротнага пакарання. Гэта крок да гуманнасці і прызнання каштоўнасці жыцця кожнага. Гэта набліжэнне Беларусі да сучасных стандартаў правасуддзя.
☀️ Да івэнту «Беларусы годныя лепшага» ў Варшаве засталося 1️⃣ 6️⃣ дзён! Далучайцеся, каб падзяліцца сваімі ідэямі, выказаць стаўленне да таго, што адбываецца ў Беларусі і абмеркаваць яе будучыню. #ГодныяЛепшага
Як патрапіць на мерапрыемства? Калі ласка, запоўніце форму рэгістрацыі
Падрабязная інфармацыя ў сацыяльных сетках мерапрыемства:
📷 Instagram | 💬 Facebook | 📺 YouTube
У праекце #ЛічбаДня мы распавядаем пра важныя факты, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць у Беларусі пасля 30 гадоў дыктатуры Лукашэнкі. Таксама мы дзелімся ідэямі адносна таго, што варта зрабіць, каб вывесці нашую краіну з сучаснага крызісу.
📌 Сённяшняя лічба – ≈350
≈350 разоў за 30 гадоў
Гэта не проста лічба – гэта жыцці людзей, якіх асудзіў і смяротна пакараў беларускі суд.
Дэмакратычная Беларусь далучыцца да краінаў, якія выбралі справядлівасць і правы чалавека замест гвалту – і адмовіцца ад практыкі смяротнага пакарання. Гэта крок да гуманнасці і прызнання каштоўнасці жыцця кожнага. Гэта набліжэнне Беларусі да сучасных стандартаў правасуддзя.
Як патрапіць на мерапрыемства? Калі ласка, запоўніце форму рэгістрацыі
Падрабязная інфармацыя ў сацыяльных сетках мерапрыемства:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Падрыхтоўка да прамоваў і выступаў адрозніваецца ад сустрэчаў – гэта зусім рознае»
Святлана Ціханоўская працягвае адказваць на пытанні, якія цікавяць беларусаў у каментарах сацсетак. У сённяшнім відэа вы дазнаецеся:
▫️ Ці пішуцца прамовы ў апошнюю хвіліну?
▫️ Як беларуская лідарка рыхтуецца да выступаў і сустрэчаў?
▫️ Што змянілася з досведам?
Усе падрабязнасці – у відэа!
Святлана Ціханоўская працягвае адказваць на пытанні, якія цікавяць беларусаў у каментарах сацсетак. У сённяшнім відэа вы дазнаецеся:
Усе падрабязнасці – у відэа!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Беларусы годныя лепшага»: регистрация открыта!
26 января беларусы и беларуски соберутся вместе в Варшаве на форум «Беларусы годныя лепшага», чтобы поддержать и вдохновить друг друга.
Светлана Тихановская, Павел Латушко, Юлия Чернявская, Александр Кнырович, Александра Ханевич, Алана Гебремариам, Степан Путило, Андрей Стрижак, Роза Турарбекова и многие другие поделятся своими мыслями о будущем Беларуси. Выступления спикеров дополнят музыкальные номера от артистов.
🔗Сегодня мы открываем регистрацию на форум Беларусы #ГодныяЛепшага, чтобы каждому хватило места в зале. Заполните короткую форму для участия. Это не займет много времени. Организаторы гарантируют безопасность ваших данных.
☀️ Присоединяйтесь! Будем вместе в этот день!
📅 Дата: 26 января 2025 года, 14:00
📍 Место: Варшава
🌎 Трансляция будет доступна для зрителей в Беларуси и по всему миру
❗️ Внимание! Вы уже, возможно, видели новости, что силовики уже угрожают участникам мероприятия. Мы заботимся о вашей безопасности и рекомендуем учитывать возможные риски. Мероприятие — публичное, на нем будет вестись съемка и прямая трансляция. Чтобы минимизировать риски, рекомендуем соблюдать меры предосторожности: используйте маски, шарфы и другие средства, чтобы обезопасить себя.
Социальные сети мероприятия:
📷 Instagram | 💬 Facebook | 📺 YouTube
26 января беларусы и беларуски соберутся вместе в Варшаве на форум «Беларусы годныя лепшага», чтобы поддержать и вдохновить друг друга.
Светлана Тихановская, Павел Латушко, Юлия Чернявская, Александр Кнырович, Александра Ханевич, Алана Гебремариам, Степан Путило, Андрей Стрижак, Роза Турарбекова и многие другие поделятся своими мыслями о будущем Беларуси. Выступления спикеров дополнят музыкальные номера от артистов.
🔗Сегодня мы открываем регистрацию на форум Беларусы #ГодныяЛепшага, чтобы каждому хватило места в зале. Заполните короткую форму для участия. Это не займет много времени. Организаторы гарантируют безопасность ваших данных.
Социальные сети мероприятия:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У беларускіх ВНУ стала на 132 900 студэнтаў менш за апошнія 7 гадоў
У праекце #ЛічбаДня мы распавядаем пра важныя факты, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць у Беларусі пасля 30 гадоў дыктатуры Лукашэнкі. Таксама мы дзелімся ідэямі адносна таго, што варта зрабіць, каб вывесці нашую краіну з сучаснага крызісу.
📌 Сённяшняя лічба – 132 900
За апошнія 7 гадоў у беларускіх ВНУ стала на 132 900 студэнтаў менш. Прычына – і скарачэнне насельніцтва, і нежаданне маладзёнаў навучацца ў цяперашніх беларускіх універсітэтах.
Краіна з кожным годам губляе ўсе больш маладых талентаў. Каб утрымаць іх, трэба змяніць падыход да адукацыі: уводзіць сучасныя праграмы, падтрымліваць акадэмічную свабоду, ствараць магчымасці для стажыровак, працаваць над прэстыжнасцю беларускай адукацыі.
☀️ Да івэнту «Беларусы годныя лепшага» ў Варшаве засталося 1️⃣ 3️⃣ дзён! Далучайцеся, каб падзяліцца сваімі ідэямі, выказаць стаўленне да таго, што адбываецца ў Беларусі і абмеркаваць яе будучыню. #ГодныяЛепшага
Як патрапіць на мерапрыемства? Калі ласка, запоўніце форму рэгістрацыі
Падрабязная інфармацыя ў сацыяльных сетках мерапрыемства:
📷 Instagram | 💬 Facebook | 📺 YouTube
У праекце #ЛічбаДня мы распавядаем пра важныя факты, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць у Беларусі пасля 30 гадоў дыктатуры Лукашэнкі. Таксама мы дзелімся ідэямі адносна таго, што варта зрабіць, каб вывесці нашую краіну з сучаснага крызісу.
📌 Сённяшняя лічба – 132 900
За апошнія 7 гадоў у беларускіх ВНУ стала на 132 900 студэнтаў менш. Прычына – і скарачэнне насельніцтва, і нежаданне маладзёнаў навучацца ў цяперашніх беларускіх універсітэтах.
Краіна з кожным годам губляе ўсе больш маладых талентаў. Каб утрымаць іх, трэба змяніць падыход да адукацыі: уводзіць сучасныя праграмы, падтрымліваць акадэмічную свабоду, ствараць магчымасці для стажыровак, працаваць над прэстыжнасцю беларускай адукацыі.
Як патрапіць на мерапрыемства? Калі ласка, запоўніце форму рэгістрацыі
Падрабязная інфармацыя ў сацыяльных сетках мерапрыемства:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Пашпарт Новай Беларусі: адказваем на самыя актуальныя пытанні
Падчас івэнту ў Варшаве 26 студзеня дэмакратычныя сілы плануюць зрабіць прэзентацыю пашпарта Новай Беларусі. Але ўжо сёння можна атрымаць адказы на самыя папулярныя пытанні, якія з’явіліся за час існавання праекта: хто і як будзе друкаваць пашпарты, колькі гэта будзе каштаваць і ці прызнаюць іх замежныя дзяржавы.
📌 Што з прызнаннем замежнымі дзяржавамі?
«Мы толькі атрымалі ўзоры ад пашпартнага цэнтра. Без гэтага мы не маглі весці перамовы пра статус пашпарта. Безумоўна, ёсць вялікая цікавасць з боку замежных палітыкаў: ужо размаўлялі з шэрагам міністраў, цяпер мае быць падрыхтавана дадатковае юрыдычнае абгрунтаванне. Пашпартны цэнтр ужо пераслаў узоры ва ўсе еўрапейскія краіны».
📌 Што з абаронай персанальных дадзеных?
«Беларускі пашпартны цэнтр будзе адказваць за захаванасць дадзеных. Усё будзе зроблена па вышэйшых міжнародных стандартах. Доступ да дадзеных будзе строга абмежаваны, і ніхто не зможа даведацца, у тым ліку прадстаўнікі рэжыму, ці ёсць у чалавека пашпарт ці не».
📌 Хто будзе адказваць за друк пашпартоў?
«Мы знайшлі пэўнае рашэнне па друку, і вельмі ўдзячныя літоўскаму ўраду за падтрымку і кансультацыі. Персаналізацыю і фінальны друк на дакументах мы будзем рабіць у самім пашпартным цэнтры. Замаўляць матэрыялы і бланкі – у падрадчыкаў».
📌 Колькі будзе каштаваць пашпарт?
«Збор за афармленне пашпарта – 97 еўра. Гэта мінімум, патрэбны для вырабніцтва дакументаў, верыфікацыі, друку, арэнды абсталявання, захоўвання дадзеных, працы цэнтра прыёму дакументаў».
Як падаць заяўку, якія дакументы патрэбныя, і ці можна будзе падарожнічаць з гэтым пашпартам – чытайце ў матэрыяле па спасылцы.
🔗Афіцыйны сайт пашпарта Новай Беларусі.

Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай у чацвер, 16 студзеня
Гэта добрая магчымасць паразмаўляць наўпрост з беларускай лідаркай. Падчас званка вы зможаце задаць пытанні, падзяліцца ідэямі ці распавесці пра праблемы.
Размовы пройдуць у чацвер, 16 студзеня, з 17:00 да 18:30 па Мінску.
🔗 Каб трапіць на размову са Святланай, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы.
Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны.