Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай і Леанідам Марозавым у гэтую сераду, 21 траўня
На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі разам са Святланай Ціханоўскай возьме ўдзел дарадца па юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў. Падчас мінулай размовы было вельмі шмат запытаў да юрыдычнага аддзела, і таму Леанід ізноў далучаецца да эфіру. Вы зможаце абмеркаваць праблемы юрыдычнага кшталту — і даведацца пра асаблівасці працы і выклікі, з якімі сутыкаюцца юрысты Офіса.
Размовы пройдуць у сераду, 21 траўня, з 14:00 да 15:00 па Мінску. Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны.
Каб трапіць на размову са Святланай і Леанідам, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы.

Зачем Беларуси люстрация — и почему это не месть
Демократические силы готовят концепцию закона о люстрации — о том, как новая Беларусь сможет защититься от возвращения к практике репрессий и безнаказанности и выстроить честную систему власти. Это сложный, но необходимый процесс, который пройдет прозрачно и с уважением к правам человека.
📌 Команда Офиса Светланы Тихановской простыми словами объясняет:
➖ как будет работать люстрация;
➖ кого она затронет;
➖ почему это важно для будущего страны.
Ответы — смотрите в карточках!
Демократические силы готовят концепцию закона о люстрации — о том, как новая Беларусь сможет защититься от возвращения к практике репрессий и безнаказанности и выстроить честную систему власти. Это сложный, но необходимый процесс, который пройдет прозрачно и с уважением к правам человека.
Ответы — смотрите в карточках!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская — у дзень народзінаў Ігара Лосіка:
«Сёння Ігар Лосік сустракае 33-гі дзень народзінаў у поўнай ізаляцыі. Больш за 800 дзён — без званкоў, без лістоў, без сустрэчаў. Гэты чалавек, які сам быў голасам для тысячаў беларусаў, цяпер знаходзіцца ў поўнай цішыні. Менавіта таму, што ён умеў гаварыць так, каб чулі.
Ігар — адзін з тых журналістаў, хто з усмешкай на твары ўпарта імкнуўся да праўды, празрыстасці і справядлівасці, нягледзячы на пагрозы і небяспеку. Ён тлумачыў, жартаваў, крытыкаваў, натхняў. І рабіў гэта з рэдкім спалучэннем дакладнасці і іроніі. Усё гэта рэжым палічыў такой вялізнай для сябе пагрозай, што не толькі пазбавіў яго волі, але і зрабіў усё, каб ён знік з публічнай прасторы. Каб яго голас сціх.
Але нават маўчанне Ігара сёння гучыць. Мы — усе, хто чытаў яго тэксты, слухаў яго думкі — памятаем. Мы ўспамінаем яго тонкія назіранні, яго здольнасць бачыць галоўнае, яго адданасць праўдзе. Я ведаю, як шмат хто сёння думае: «А што б сказаў Ігар?» Гэта значыць — ён з намі. Нягледзячы на ўсе спробы ізаляваць яго ад свету.
Жахліва, што ягоная дачка Паўліна расце, чакаючы бацьку з месца, дзе ён не павінен быў апынуцца ўвогуле. Гэта неапісальнае выпрабаванне для любой сям'і. Калі мы з дзецьмі гаворым пра Сяргея, я бачу ў іх вачах той боль, які можа залячыць толькі ўз'яднанне з роднымі. І я вельмі хачу, каб як мага хутчэй сям’я Лосікаў была разам.
Ігар — як і Сяргей, як і Віктар, Маша, Максім, Мікола — цяпер у зняволенні. Але мы свабодныя, каб гаварыць пра іх.
Пішыце. Гаварыце. Памятайце. Пакуль нашыя сэрцы з палітвязнямі — ніякая турма не зможа іх зламаць».

Святлана Ціханоўская — пра смерць палітзняволенага Валянціна Штэрмера
За кратамі памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. І я не ведаю, як словамі выразіць тое, што адчуваю ўнутры, бо ўсё здаецца недарэчным.
Колькі яшчэ смерцяў павінна адбыцца, каб свет урэшце зразумеў маштаб трагедыі, якая працягваецца ў Беларусі? Валянцін — адзін з тых, хто ніколі не павінен быў патрапіць за краты. Яго зняволілі не за злачынства, а за сумленне, за праўду, за годнасць.
Я не была асабіста знаёмая з Валянцінам. Але я разумею, што ён быў чалавекам з прынцыпамі. Не сумняваюся, што яго любілі і чакалі дома.
Мы не павінны прывыкаць да смерцяў. Не павінны прымаць гэта як нешта звыклае. Кожная страта — гэта боль, гэта напамін пра адказнасць, якую мы ўсе нясём перад тымі, хто сёння ў турмах, хто не дажыў да волі, хто ўсё яшчэ працягвае барацьбу.
Мае шчырыя спачуванні родным і блізкім Валянціна. Мы павінны працягваць змагацца — дзеля Валянціна, дзеля ўсіх, хто аддаў сваё жыццё за вольную Беларусь.

Святлана Ціханоўская — да Дня салідарнасці з палітвязнямі
«Кожны год, 21 мая, сэрца сціскаецца ад болю. Гэта Дзень салідарнасці з палітвязнямі. Палітвязні былі ў Беларусі заўсёды. Але тое, што адбываецца цяпер, — гэта маштабная трагедыя. Сёння за кратамі больш за тысячу чалавек — журналісты і настаўнікі, медыкі і інжынеры, студэнты і пенсіянеры. Аб'ядноўвае іх толькі адно — яны не згодныя жыць у хлусні і гвалце.
Важна памятаць, што нават ва ўмовах татальнага кантролю і ціску мы не бездапаможныя. У гэты дзень я заклікаю вас:
⭕️ Пішыце лісты палітвязням. Нават некалькі цёплых словаў ад незнаёмага чалавека могуць сагрэць душу і падарыць надзею.
⭕️ Падтрымайце знаёмых, чые сваякі за кратамі. Прынясіце прадукты сталым бацькам зняволеных. Пагаварыце з сябрамі, якія сумуюць па сваіх партнёрах. Дайце адчуць, што яны не адны.
⭕️ Калі вы знаходзіцеся за мяжой — выкарыстайце магчымасць, каб нагадаць людзям пра сітуацыю ў Беларусі. Рабіце гэта асцярожна, каб не прыцягваць увагу рэжыму да канкрэтных асобаў за кратамі. Удзельнічайце ў акцыях салідарнасці, рабіце пасты анлайн і падтрымлівайце ініцыятывы.
Кожны крок — важны, кожнае пісьмо можа стаць чыёйсьці надзеяй. Няхай нашая салідарнасць працягвае расці і пашырацца. Няхай ніводзін палітвязень не застанецца самотным. Свабоду палітвязням!»
«Кожны год, 21 мая, сэрца сціскаецца ад болю. Гэта Дзень салідарнасці з палітвязнямі. Палітвязні былі ў Беларусі заўсёды. Але тое, што адбываецца цяпер, — гэта маштабная трагедыя. Сёння за кратамі больш за тысячу чалавек — журналісты і настаўнікі, медыкі і інжынеры, студэнты і пенсіянеры. Аб'ядноўвае іх толькі адно — яны не згодныя жыць у хлусні і гвалце.
Важна памятаць, што нават ва ўмовах татальнага кантролю і ціску мы не бездапаможныя. У гэты дзень я заклікаю вас:
Кожны крок — важны, кожнае пісьмо можа стаць чыёйсьці надзеяй. Няхай нашая салідарнасць працягвае расці і пашырацца. Няхай ніводзін палітвязень не застанецца самотным. Свабоду палітвязням!»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Святлана Ціханоўская — да Дня салідарнасці з палітвязнямі
21 траўня — Дзень салідарнасці з палітвязнямі. Гэтая дата невыпадковая — менавіта ў гэты дзень загінуў у зняволенні Вітольд Ашурак. Святлана Ціханоўская з гэтай нагоды:
«Кожны год, 21 мая, сэрца сціскаецца ад болю. Гэта Дзень салідарнасці з палітвязнямі.…

«Варта Святла ў Вільні». Разам са Святланай Ціханоўскай далучайцеся да акцыі з нагоды Дня салідарнасці з палітвязнямі
21 траўня а 19:00 у Вільні адбудзецца «Варта Святла» — ціхая акцыя памяці каля амбасады Беларусі (Mindaugo g. 13). Мы заклікаем усіх беларусаў з літоўскай сталіцы і наваколля далучыцца і ўшанаваць памяць загінулых за кратамі, а таксама выказаць салідарнасць з тымі, хто пакуль застаецца ў турмах.
Святлана Ціханоўская ўжо далучылася да акцыі. Сёння ранкам яна наведала мемарыял каля беларускай амбасады, дзе пакінула лампадку, каб нагадаць: палітвязні не забытыя, і змаганне за іх вызваленне працягваецца штодзённа.
21 траўня — вельмі важны дзень для ўсіх беларусаў і беларусак. Далучайцеся да акцыяў у вашым горадзе (спіс — па спасылцы). Успомніце імёны нашых герояў. Распавядзіце іх гісторыі ў сваіх сацсетках, калі гэта для вас бяспечна. Дапамажыце сем’ям, калі ў вас ёсць такая магчымасць.
У салідарнасці — наша сіла.