Telegram Group Search
Беларусы на ARTIGIANO IN FIERA!

З 29 траўня па 2 чэрвеня 2025 года прадстаўнікі беларускай дыяспары возьмуць удзел у велізарнай кірмашовай падзеі Artigiano in Fiera — Anteprima d’estate у Мілане!

На працягу больш як 15 гадоў дзейнасць там — пад выглядам працы ад імя нашай краіны — манапалізавалі прадстаўніцы прарэжымнай праваслаўнай царквы. Аднак у выніку працы і адвакацыі Народнай Амбасады Італіі іх удзел у івэнце быў спынены. Дзякуючы гэтаму, цяпер беларусы і беларускі Італіі могуць паказаць усю разнастайнасць і прыгажосць нашай культуры і народнасці!

Запрашаем вас на кірмаш, дзе вы зможаце пазнаёміцца з беларускімі традыцыямі, рамёствамі і культурнай спадчынай:

📌 Усе дні з 10:00 да 22:30, з 29 мая па 2 чэрвеня — FIERAMILANO RHO-PERO;
📌 Дзе мы будзем: павільён 13, стэнд E45;
📌 Уваход вольны — патрэбная толькі рэгістрацыя на artigianoinfiera.it

Прыходзьце, прыводзьце сяброў — падтрымаем Беларусь разам, каб беларуская культура жыла нават у самым сэрцы Італіі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай і Леанідам Марозавым у гэтую пятніцу, 30 траўня

На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі разам са Святланай Ціханоўскай возьме ўдзел дарадца па юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў. Запыты да юрыдычнага аддзела не спыняюцца, таму Леанід ізноў далучаецца да размоваў. Вы зможаце абмеркаваць праблемы юрыдычнага кшталту — і даведацца пра асаблівасці працы, а таксама пра выклікі, з якімі сутыкаюцца юрысты Офіса.

Размовы пройдуць у пятніцу, 30 траўня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны.

Каб трапіць на размову са Святланай і Леанідам, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы.
Святлана Ціханоўская — пра трагедыю ў Ельску:

«Я глыбока шакаваная трагедыяй, што адбылася ў Ельску. 14-гадовая дзяўчынка, якая звярнулася па медыцынскую дапамогу, так і не вярнулася дадому. У бальніцы не знайшлося патрэбных спецыялістаў, іх выклікалі з іншых гарадоў, але, на жаль, выратаваць падлетка не ўдалося.

Гэтая страшная гісторыя паказвае праблемы сістэмы аховы здароўя ў Беларусі. Пацыенты ўсё часцей сутыкаюцца з недахопам спецыялістаў, лекаў, абсталявання, а калі адбываецца непапраўнае — з адсутнасцю адказнасці. Асабліва жудасна, калі ахвярамі становяцца дзеці. Замест клопату і падтрымкі сям’я дзяўчынкі сутыкаецца з ціскам, умяшаннем у прыватнае жыццё і спробамі ачарніць памяць пра дзіця.

Падобныя выпадкі крычаць пра тое, што медыцына ў краіне патрабуе неадкладных зменаў: большай увагі да лекараў, большых выдаткаў на абнаўленне, большага клопату пра людзей. Але рэжыму прасцей замоўчваць праблемы ці перакладаць адказнасць на безабаронных грамадзянаў — і не шукаць выйсця з сітуацыі.

У нашых сілах зрабіць усё магчымае, каб такія гісторыі не паўтараліся. Пісаць скаргі, выказваць спачуванне, не даваць трагедыі растварыцца ў маўчанні і дамагацца пільнага расследавання яе прычынаў. І калі ёсць магчымасць — дапамагаць юрыдычна ці гуманітарна. Галоўнае — не маўчаць.

Мае шчырыя спачуванні сям’і загінулай дзяўчынкі».
Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька ў Іспаніі: якія вынікі візіту?

Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька наўпрост з Мадрыда падводзяць вынікі візіту ў Іспанію.

Падчас паездкі палітыкі сустрэліся з высокапастаўленымі асобамі ўрада Іспаніі, у тым ліку — з генеральным дырэктарам офіса прэм'ер-міністра Санчэса, генеральным дырэктарам офіса міністра замежных справаў Альбарэса, дэпутатамі Кангрэса.

Вось тры ключавыя вынікі, на якія звяртаюць увагу дарадцы Ціханоўскай:

1️⃣ Актывізацыя падтрымкі беларускіх палітвязняў і іх сем’яў. Іспанскі бок гатовы ўключыцца ў дапамогу праз канкрэтныя інструменты — станоўчыя навіны з’явяцца ўжо ў бліжэйшай будучыні.

2️⃣Рашэнне праблемаў беларускай дыяспары. Падчас візіту былі перададзены канкрэтныя кейсы і звароты беларусаў з Мадрыда, Валенсіі і іншых гарадоў Іспаніі. Асноўныя складанасці звязаныя з пратэрмінаванымі пашпартамі, цяжкасцямі з легалізацыяй і выдачай дакументаў. Абмяркоўваліся шляхі паляпшэння сітуацыі, у тым ліку практыка выдачы cédula de inscripción — часовага дакумента, які замяняе пашпарт.

3️⃣Парламенцкая падтрымка і міжнародная дэлегітымізацыя. Іспанскі парламент афіцыйна не прызнаў вынікі апошніх «бязвыбараў» у Беларусі. Восенню чакаецца стварэнне групы салідарнасці з Беларуссю — яна можа стаць ужо 24-й падобнай групай у свеце.

Анатоль Лябедзька таксама адзначыў: адна з асобных тэмаў, што закраналася падчас сустрэчаў, — пераарыентацыя чарнобыльскіх ініцыятываў у Іспаніі на падтрымку палітвязняў і іх дзяцей, і ўцекачоў.

Падрабязней — у відэа!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Как люстрация прошла в странах-соседках Беларуси и какие последствия повлекла?

Люстрация — это когда государство после кризисного или авторитарного периода законодательно ограничивает тех, кто служил прежнему режиму. Например, работал в спецслужбах, участвовал в политических репрессиях или стоял у руля тоталитарной системы. Это делается не ради мести, а чтобы:

защитить новую демократию от старых привычек;
оздоровить институты власти;
построить честное и устойчивое общество;
гарантировать верховенство права и неприкосновенность прав человека.

В мировой истории есть немало примеров люстрации — в том числе среди наших ближайших соседей. Литва, Латвия и Польша прошли путь от тоталитарного режима к демократии – маршрут, очень похожий на тот, что может открыться перед Беларусью после падения диктатуры. Мы внимательно изучили их опыт — и сегодня хотим рассказать, как люстрация помогла этим странам защитить новую систему, избежать возврата прежних практик и выстроить доверие к государству.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Абноўлены сайт pashpart.org — больш хуткі, зручны і яшчэ больш карысны!

Pashpart.org — гэта анлайн-рэсурс, створаны для беларусаў, якія апынуліся за мяжой і не могуць аднавіць або атрымаць новы пашпарт праз афіцыйныя каналы. Сайт, створаны дэмакратычнымі сіламі, прапануе практычную і актуальную інфармацыю пра альтэрнатыўныя дакументы, магчымасці легалізацыі, атрыманне прытулку, шлюб, бяспечныя краіны для падарожжаў, а таксама пра многія іншыя рэчы, якія могуць дапамагчы беларусам за мяжой

Сёння мы радыя абвясціць пра абнаўленне Pashpart.org! Цяпер ён працуе хутчэй і стабільней, бо рухавік сайта цалкам перапрацаваны. Кардынальныя пераўтварэнні адбыліся і ў дызайне.

Сярод абноўленых раздзелаў:
Краіны, дзе можна атрымаць пашпарт замежніка або альтэрнатыўныя дакументы;
Інфармацыя пра шлюб не толькі афлайн, але і анлайн;
Усе краіны і тэрыторыі свету з пазнакамі «рэкамендуецца» і «не рэкамендуецца» для падарожжаў;
Інтэрактыўная карта бяспечнага падарожжа;
Падрабязны раздзел пра атрыманне прытулку.

Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Народныя амбасады працягваюць працу, каб беларусы па ўсім свеце мелі надзейныя і карысныя рэсурсы. Заглядайце на pashpart.org, каб заўжды мець актуальную інфармацыю!

Беражыце сябе і падзяліцеся спасылкай на сайт з тымі, каму ён можа быць патрэбны.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2025/06/27 08:23:15
Back to Top
HTML Embed Code: