Telegram Group Search
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Пагрозы бяспецы, звязаныя з Беларуссю — у межах саміту НАТА Святлана Ціханоўская прадставіць «Red Paper»

Сёння ў Гаазе на сайд-івэнце ў межах саміту НАТА Святлана Ціханоўская прадставіць еўрапейскім палітыкам аналітычны дакумент «Red Paper». Што гэта за дакумент, падрыхтаваны Офісам, і чаму ён важны? Тлумачым максімальна проста.

Што такое «Red Paper»? І чаму такая назва?
Мы назвалі дакумент «Red Paper», каб падкрэсліць тэрміновасць і важнасць праблемы — пагроз бяспецы, звязанных з Беларуссю. Мы не проста заяўляем пазіцыю, а сістэмна абгрунтоўваем яе дадзенымі і даем рэкамендацыі.

Чаму мы публікуем яго менавіта цяпер?
Сітуацыя абвастрылася: пагроза з боку Расіі ўзмацняецца, з’яўляюцца сігналы пра магчымы напад на краіны НАТА з беларускай тэрыторыі. Цяпер крытычна важна зафіксаваць гэта і прапанаваць альтэрнатыву. Бо цяпер — ключавы момант для вызначэння будучыні Беларусі і яе адносінаў з Еўропай. Дакумент дакладна паказвае, якія магчымасці адкрываюцца пры супрацоўніцтве і якія рызыкі існуюць, калі не пачаць дзейнічаць ужо сёння.

Што «Red Paper» дае беларусам?
«Red Paper» прызваны дапамагчы аргументаваць, што Беларусь можа быць не толькі пагрозай, але і часткай рашэння для рэгіянальнай бяспекі. Гэта дае беларусам падставу не толькі адчуваць сябе ўключанымі ў размову пра будучыню Еўропы, але і абвяргаць распаўсюджаныя міфы. Напрыклад, пра тое, што без Расіі Беларусь нібыта асуджаная на ізаляцыю ці стане «другой Украінай».

Цалкам азнаёміцца з дакументам можна па спасылцы на сайце.
Генеральны сакратар НАТА, Прэм’ер-міністр і Міністр замежных справаў Нідэрландаў, прадстаўнікі Сената ЗША — з кім сустрэлася Ціханоўская падчас саміту НАТА?

Беларуская лідарка прыбыла ў Нідэрланды з працоўным візітам для ўдзелу ў Саміце НАТА. Напярэдадні выступу ў сайд-івэнце «Ваенныя вучэнні «Захад 2025» і далей: разуменне ўсходняй пагрозы і адказ НАТА», які прысвечаны праблемам бяспекі ў Беларусі, Святлана Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў на вышэйшым узроўні. У прыватнасці, мела размовы з генеральным сакратаром НАТА Марк Рутэ, прэм’ер-міністрам Нідэрландаў Дзікам Схофам, сенатарамі ЗША Крысам Кунсам і Джын Шахін, а таксама правяла кулуарны дыялог з міністрам замежных справаў Нідэрландаў Каспарам Вельдкампам.

Падчас размоваў гаворка ішла пра дзве галоўныя рэчы:
– ваенна-палітычная сітуацыя ў рэгіёне;
– спосабы і метады вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі.

Саміт НАТА-2025 цалкам прысвечаны ключавым пытанням бяспекі і абароны еўрапейскага рэгіёну. Удзел Святланы Ціханоўскай і прэзентацыя Red Paper адбываюцца ў крытычна важным кантэксце, дзе Беларусь разглядаецца як неад’емны элемент рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі.
2025/06/30 18:05:19
Back to Top
HTML Embed Code: