Telegram Group Search
10 ключавых фактаў пра люстрацыю ў Беларусі

Нядаўна мы прадставілі Канцэпцыю люстрацыі для Беларусі — дакумент, які апісвае прынцыпы і механізмы люстрацыі ў пераходны перыяд.

Офіс Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў 10 асноўных пунктаў пра гэты дакумент, якія павінен ведаць кожны.

📌 Што такое «абароненыя пасады»?
📌 Навошта патрэбны Інстытут нацыянальнай памяці?
📌 Чаму люстрацыя — гэта ўмова для даверу да новай улады?

Адказы знойдзеце ў картках.

Каб аднавіць справядлівасць і пабудаваць моцныя дзяржаўныя інстытуты, Беларусь павінна адкрыта і сумленна разабрацца з мінулым.
👍15444👏11🤯9🤔7❤‍🔥2🔥2💔1
Святлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэліся з міністрам замежных справаў Літвы Кястуцісам Будрысам

У цэнтры размовы была тэма далейшых супольных дзеянняў з акцэнтам на змаганне з прапагандай і структурамі рэжыму, якія працягваюць дзейнічаць за межамі Беларусі. Міністр адзначыў важнасць бяспекі для беларускіх дэмакратычных сілаў, і падкрэсліў: Літва працягне забяспечваць абарону тых, хто ратуецца ад пераследу рэжыму.

Сяргей распавёў пра гады, праведзеныя ў зняволенні, і падкрэсліў, што рэпрэсіі не скончыліся — пакуль адных вызваляюць, іншых саджаюць. Ён заклікаў працягваць палітыку паслядоўнага ціску і не дапускаць легітымацыі рэжыму.

Напрыканцы сустрэчы Святлана і Сяргей Ціханоўскія падзякавалі Літве за прынцыповую пазіцыю, якая стала важным фактарам для апошніх рашэнняў па вызваленні палітвязняў і ўзмацнення ціску на рэжым Лукашэнкі.

Святлана Ціханоўская:
«Літва паслядоўна адрознівае беларусаў ад расіянаў — як на ўзроўні працэдураў выдачы ВНЖ, так і ў іншых падыходах. Яна падтрымлівае беларускія дэмакратычныя сілы нават у складаных рэгіянальных умовах і застаецца нашым надзейным партнёрам у змаганні за свабоду Беларусі».
179👍38🤯8🔥5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская — пра «памілаванне» 16 чалавек

«Сёння рэжым выпусціў з вязніц яшчэ 16 чалавек — восем мужчын і восем жанчын. Сярод вызваленых – у тым ліку засуджаныя па палітычна матываваных крымінальных справах.

Трое з іх старэйшыя за 50 гадоў. Двое маюць хранічныя захворванні. Адзін — чалавек з інваліднасцю. А ў дзевяці асуджаных ёсць непаўналетнія дзеці.

Гэта цудоўна, што людзі нарэшце змогуць зноў вярнуцца ў сем'і, абняць блізкіх, пачуць шчаслівы смех дзяцей. Але не варта забываць, што 16 чалавек — гэта троху больш за адзін адсотак з больш чым тысячы палітвязняў. І здароўе, і псіхалагічны стан тых, хто застаюцца за кратамі, паступова пагаршаецца. Гісторыі Вікторыі Кульшы і Валерыі Касцюговай — гэта прыклады таго, як насамрэч рэжым ставіцца да палітзняволеных, як ацэньвае чалавечае жыццё. І ўспрымае лёс кожнага з іх як разменную манету ў гандлі за ўладу.

Мы вітаем вызваленне кожнага і кожнай, і заклікаем рэжым працягваць вызваляць невінаватых з турмаў.

Памятаем: за кратамі застаюцца больш за 1150 беларускіх палітвязняў. Іх вызваленне і спыненне рэпрэсіяў — неабходны крок, каб вырашыць палітычны крызіс і пачаць нацыянальны дыялог, якога Беларусь даўно патрабуе».
210👍33🤯8💔8🔥6🤔5😢2🎉1
«Рэпрэсіі больш не абмяжоўваюцца тэрыторыяй нашай краіны», — вынікі сайд-івэнту па Беларусі на Радзе ААН па правах чалавека

2 ліпеня ў Жэневе прайшоў сайд-івэнт, прысвечаны крытычнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Да сустрэчы, арганізаванай Літвой і Латвіяй, далучыўся дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў. Фокус увагі ўдзельнікі скіравалі на пераслед палітвязняў, журналістаў і актывістаў, а таксама транснацыянальныя рэпрэсіі:

Высновы, зафіксаваныя падчас івэнту:
у Беларусі рэжым трымае за кратамі больш за 1200 палітвязняў; як мінімум 10 з іх — у поўнай ізаляцыі;
рэжым усё больш актыўна выкарыстоўвае завочныя суды і міжнародныя ордары, каб запалохваць беларусаў і беларусак за мяжой;
незалежныя СМІ і НДА знішчаюцца: рэжым ліквідаваў не менш за 1186 арганізацыяў, дзясяткі журналістаў асуджаныя або абвешчаныя ў вышук;
спецыяльны дакладчык Нілс Муйжніекс адзначыў: паляпшэнняў у сферы грамадзянскіх і палітычных правоў не назіраецца.

Леанід Марозаў:
«Мы заклікаем дэмакратычныя краіны і структуры ААН падтрымліваць працу незалежных экспертаў і выкарыстоўваць усе механізмы адказнасці, каб спыніць гвалт і беспакаранасць. Рэпрэсіі больш не абмяжоўваюцца тэрыторыяй Беларусі. Яны набылі транснацыянальны характар і пагражаюць бяспецы беларусаў і беларусак у Еўропе і за яе межамі».


Акрамя таго, дарадца правёў сустрэчу ва ўпраўленні Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, дзе абмяркоўваў сітуацыю палітвязняў і магчымыя спосабы іх вызвалення. Асобна ён звярнуў увагу на сітуацыю Алеся Бяляцкага як нобелеўскага лаўрэата, які сёння знаходзіцца ў зняволенні.

Леанід Марозаў адзначыў важнасць падтрымкі ўсіх, хто сутыкаецца з рэпрэсіямі, і выказаў падзяку партнёрам за салідарнасць.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
113👍27🤯5🔥4😢4❤‍🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥6632👍22🤯2😐2
Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў наўпрост з Жэневы:
99👍29❤‍🔥10🤯9🔥4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская — да «Дня Незалежнасці Беларусі»

«Сёння, 3 ліпеня, рэжым «святкуе» Дзень Незалежнасці Беларусі. На справе ж, канешне, ні пра якую сапраўдную незалежнасць ці свабоду гаворкі не ідзе. Краіна як ніколі залежыць ад волі Расіі: рэсурсы, палітычныя рашэнні і нават войскі рэгулююцца Крамлём.

Нягледзячы на пастаянныя спробы Лукашэнкі паказаць сябе міласэрным і велікадушным, жыхары ў краіне і за яе межамі разумеюць: гэта ілюзія. Беларусь займае 190 месца ў свеце па ўзроўні грамадзянскіх свабодаў — паміж Лівіяй і Палестынай. Звычайныя людзі баяцца не злачынцаў і ашуканцаў, а прадстаўнікоў рэжыму. Кожны крок пільна кантралюецца: ніводнае мерапрыемства ці ініцыятыва не адбываецца без ухвалы «зверху» і маштабнай прысутнасці сілавікоў.

Гэта і ёсць сапраўдная антыўтопія. Пампезныя канцэрты і мерапрыемствы мільённых коштаў. Вуліцы, задушаныя чырвона-зялёнымі колерамі. Ліслівасць і спевы ў гонар дыктатара… Усё гэта ў той час, калі ў турмах павольна паміраюць больш за адзінаццаць соцень людзей, якія выбралі быць сумленнымі і свядомымі. Хлусня на дзяржаўных тэлеканалах, блакіроўка нязручных крыніцаў інфармацыі, пераслед недзяржаўных арганізацыяў, допыты кожнага, хто вяртаецца з-за мяжы — гэта рэаліі сучаснай Беларусі. Гэтае «свята» не належыць беларусам. Гэта свята тых, хто падтрымлівае тыранію. Тых, хто лічыць, што такія ўмовы жыцця, — прымальныя.

Але мы з вамі заслугоўваем сапраўднай свабоды і сапраўднай незалежнасці. І дзень суверэнітэту нашай краіны мы адсвяткуем разам, калі дзяржава зноў будзе належыць грамадству. Мы працягваем працу, каб ён надышоў як мага хутчэй».
233👍52🔥25🤯11😐10💔4❤‍🔥2😢2
«У мяне ёсць дзве просьбы да прэзідэнта Трампа. Першая — вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі…»

Святлана Ціханоўская распавяла пра сувязь з людзьмі ўнутры Беларусі і расказала, якія просьбы перш-наперш адрасавала б прэзідэнту ЗША Дональду Трампу.

«Для мяне важна падтрымліваць пастаянную сувязь з людзьмі ўнутры краіны, таму што яны — нашая галоўная сіла. Гэтыя людзі ў Беларусі працягваюць прадастаўляць нам інфармацыю пра тое, што адбываецца ў краіне. У нас ёсць шмат крыніц інфармацыі нават са структураў рэжыму. Яны прадастаўляюць нам інфармацыю, напрыклад, пра тое, як абыходзяць санкцыі або як Лукашэнка мілітарызуе нашыя прадпрыемствы для вытворчасці ваеннай прадукцыі для Расіі, Кубы, Кітая і гэтак далей. Мы атрымліваем гэтую інфармацыю знутры і распаўсюджваем яе. Я вельмі ганаруся беларускім народам, які здолеў захаваць адзінства гэтага руху. У нас вельмі шырокая сетка беларускай дыяспары па ўсім свеце, якая працуе на месцах»


«На дадзены момант у мяне ёсць дзве просьбы да прэзідэнта Трампа. Першая — дапамагчы вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі. Я б сказала, што для ЗША гэта даволі лёгка зрабіць, але нам патрэбная паслядоўнасць і прынцыповая пазіцыя. Другое — быць міратворцам не толькі для Украіны, але і для Беларусі. Нам патрэбны моцны пасярэднік паміж беларускім народам і рэжымам. Мы хочам мірнай змены ўлады. Нам патрэбныя свабодныя і дэмакратычныя выбары ў Беларусі»


Цалкам размову глядзіце па спасылцы.
207👍42🤯13🔥5🤔3😢2
Святлана Ціханоўская — пра прымусовыя працоўныя адпрацоўкі для школьнікаў

«З гэтага лета Міністэрства адукацыі Беларусі ўвяло абавязковую працоўную практыку для навучэнцаў 5–8-х класаў.

Пакуль дзеці ў іншых краінах адпачываюць на летніх вакацыях, спазнаюць новае і выбіраюць, чым займацца, беларускія школьнікі фарбуюць парты, выносяць смецце і выконваюць іншую фізічную працу ў так званых «працоўных летніках». Усё гэта непасрэдна ў школе — без аплаты і магчымасці адмовіцца, не ўдзельнічаць.

Гэта не працоўнае выхаванне і не інвестыцыя ў будучыню краіны — гэта прымус. Ён не развівае ў дзецях адказнасць, не рыхтуе да дарослага жыцця. Гэта наўмысная спроба навучыць юных беларусаў і беларусак падпарадкаванню. Яшчэ адна «прышчэпка страху» перад сістэмай.

Сацыяльная дзяржава — гэта не там, дзе дзяцей прымушаюць працаваць, а там, дзе іх абараняюць, паважаюць іх выбар і свабоду. Толькі мы, дарослыя, можам зрабіць усё магчымае, каб паказаць дзецям, што прымус — гэта не норма. Навучыць іх гэтаму мы можам толькі на ўласным прыкладзе: праз адкрытыя і шчырыя размовы, праз патрабаванні тлумачэнняў ад установаў адукацыі і праз актыўны ўдзел у абароне інтарэсаў і правоў дзяцей. Бо толькі так мы зможам выхаваць іх свабоднымі і адказнымі».
186👍41🤯13😢5💔4👏1😐1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
СЯРГЕЙ І СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКІЯ ЗАПРАШАЮЦЬ НА ТУТАКУ

Фестываль TUTAKA, які пройдзе 10–13 ліпеня на Падляшшы, — гэта прастора для розных формаў творчага выяўлення. Тут яднаюцца сучасная беларуская незалежная культура і актыўная грамадзянская супольнасць, сябры Вольнай Беларусі і людзі, неабыякавыя да нашай гістарычнай спадчыны.

На вялікі жаль, у гэтым годзе з-за шчыльнага працоўнага графіка беларуская лідарка не зможа ўзяць ўдзел у мерапрыемствах, але фестываль наведае Сяргей Ціханоўскі!

Святлана Ціханоўская:
«Фэст «Тутака» — сапраўднае сямейнае свята. Кожны раз, калі я прыязджала сюды, адразу трапляла ў кола блізкіх: прыгожых, неабыякавых, крэатыўных беларусаў і беларусак».


Сяргей Ціханоўскі:
«Я доўгі час уяўляў, як далучуся да вас, каб пачуць вашыя галасы, пабачыць агонь у вашых вачах, падзяліцца думкамі і планамі на будучае. Гэта ўсё мы з вамі зробім з 10 па 13 ліпеня на Падляшшы. Прыязджайце на «Тутаку», бярыце сяброў, клічце знаёмых!»


З поўнай праграмай фестывалю можна азнаёміцца тут: @fundacja_Tutaka
227👍55🤯14🔥8😐5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
900 тысячаў за канапай, невядомыя моманты прэзідэнцкай гонкі-2020, жыццё да зняволення і за кратамі. Першая жыццё-маліна з Сяргеем Ціханоўскім!

Хто на самай справе прыдумаў, каб Святлана ішла ў кандыдаты ў прэзідэнты замест Сяргея?
900 тысячаў за канапай — адкуль і навошта?
Як выглядае жыццё ў сям’і Ціханоўскіх цяпер — і хто галоўны?
Дзякуючы каму адбылося вызваленне?
Як з’явіўся на свет слоган «Стоп таракан»?
Ці сапраўды пасля вяртання з візітаў Ціханоўская сама мые падлогу і прыбіраецца ў хаце?
Чаму Лукашэнка не дачакаецца, каб Ціханоўскі замаўчаў?
Як змянілася Святлана за пяць гадоў?
Як выглядаў закрыты суд?
Што сапраўды адбылося ў Гродне і чаму затрыманне — пастаноўка?

Пра ўсё гэта, а таксама пра пяць гадоў у зняволенні, фізічны і псіхалагічны стан і планы па «зрынанні рэжыму» ў шчырай размове з Мікітай Мелказёравым.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
175🔥29❤‍🔥13👍12🤯5🤔3😐2😢1
2025/07/14 15:53:30
Back to Top
HTML Embed Code: