Telegram Group Search
Первый католик из России погиб на «СВО» – что о нём говорят

В то же время в одном только киевском приходе на защиту Украины отправились почти 30 верующих, восемь из них погибли.

Заупокойная Месса назначена 3 февраля в римско-католическом приходе Пресвятой Троицы в российском Пскове. Там прощаются с Казимиром Анчевским, который погиб на фронте в Курской области. Это первый известный случай, когда католический верующий в России добровольно отправился воевать, став участником так называемой «специальной военной операции».

В самом приходе ничего не сообщали как о гибели прихожанина, так и о прощании с ним. Объявление о похоронах распространил депутат местной городской думы, помощником которого работал Анчевский, занимавшийся юридической деятельностью.

Собрали доступные сведения о погибшем и узнали, как о нем отзываются. Читайте на сайте с VPN, если не открывается – пробуйте здесь >
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Галоўны каталіцкі партал Беларусі змяніў фармат працы. Што адбываецца?

З сайта прыбралі стужку навін: «Няма каму працаваць».

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

Вернікі заўважылі, што апошнім часам партал Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі перажывае крызіс. Публікацый стала з'яўляцца нашмат меней, Instagram партала не абнаўляўся з канца 2024 года.

А 4 лютага з сайту увогуле прыбралі стужку навін – цяпер замест яе спасылкі на рэсурсы дыяцэзій, некаторыя з якіх абнаўляюцца рэдка.

Такія змены ўстрывожылі вернікаў, і на іх пытанні кампетэнтныя крыніцы адказалі: праблема ў тым, што няма каму працаваць, не хапае спецыялістаў.

У калядным віншаванні партала падкрэслівалася, што ўся рэдакцыя цяпер складаецца толькі з двух чалавек – гэта дырэктар ксёндз Аляксандр Улас і адзіны супрацоўнік ксёндз Мікола Гракаў.

Паводле крыніцаў, пытанне з пошукам журналістаў вырашаецца. Магчыма, знойдуцца і тыя, хто сам праявіць ініцыятыву і прапануе дапамогу, каб падтрымаць працу партала.
Мир к Пасхе между Россией и Украиной – мечта, которая может стать реальностью

Рассуждаем о том, как приблизить мир, чтобы Пасха стала общей, настоящей Победой.

Со стороны как властей России, так и официального Киева всё чаще стали звучать мысли о гипотетических переговорах и возможности заключения мирного соглашения. Риторика обеих сторон конфликта изменилась на фоне заявлений президента США о его намерении оставить войну и утверждений о том, что переговоры уже ведутся и они конструктивные.

Конечно, стороны видят этот вероятный мир по-разному, как и условия его достижения. Но в целом тенденция обнадёживает. Тем более — в ожидании события, имеющего большой символизм — праздника Пасхи, который и католики, и православные, и христиане всех других конфессий будут отмечать в этом году в один день.

От экспертов уже прозвучали мнения о том, что заключить мирное соглашение будут стремиться к Пасхе. Рассуждаем о том, как можем помочь приблизить мир.

Читайте на сайте с VPN, если не открывается – пробуйте здесь >
Маленькая парафія шукае салідарнасці, каб уратаваць сваю святыню

Для збору ахвяраванняў святар запусціў праект у сацсетцы. Ці стане ён паспяховым – залежыць ад кожнага неабыякавага.

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

10-15 вернікаў на Імшы ў нядзелю і касцёльны комплекс, які неабходна вывесці з аварыйнага стану – такая рэчаіснасць каталіцкай парафіі ў Чавусах, мястэчку на ўсходзе Беларусі, на Магілёўшчыне.

Сума на самае неабходнае – замену вокнаў, рамонт гідраізаляцыі, ганку і столі – не такая вялікая, але непад'ёмная для маленькай парафіі. Таму пробашч, ксёндз Андрэй Кеўліч, які з-за недахопу святароў таксама служыць у яшчэ дзвюх парафіях, адкрыў у Instagram старонку для збору ахвяраванняў.

У серыі відэа святар адкрыта і душэўна распавядае пра сітуацыю і адказвае на пытанні, а парафіяне – дзякуюць усім ахвярадаўцам і абяцаюць малітву за іх. Рэквізіты для дапамогі – таксама на старонцы святара.

Супольнасць у Чавусах мае багатую і трагічную гісторыю. Коратка пра яе – тут >
У судзе над айцом Юхневічам зноў працяглы перапынак. Пра што гэта можа сведчыць?

Можна меркаваць, што святар адмаўляе ўчыненне злачынстваў і спрабуе даказаць сваю невінаватасць.

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

Працэс над пробашчам рыма-каталіцкай парафіі ў Шуміліне айцом Анджэем Юхневічам праходзіць з працяглымі перапынкамі. Мяркуючы па раскладзе суда Шумілінскага раёна, наступнае пасяджэнне прызначана на 19 лютага – праз амаль два тыдні пасля папярэдняга, якое адбылося 6 лютага.

А ўсяго з пачатку працэсу амаль за паўтара месяца прайшло толькі тры пасяджэнні. Першы перапынак доўжыўся больш за месяц, другі – больш за тыдзень.

Суд праходзіць у закрытым рэжыме, таму што адбываецца на працэсе — даведацца немагчыма. Яшчэ перад пачаткам суда ад святара перасталі прапускаць лісты. Адмаўляюцца што-небудзь распавядаць пра сітуацыю як сваякі айца Анджэя, так і ў ягонай парафіі.

Чытайце далей на сайце з VPN, калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
Как католику вести себя в православном храме – ответил священник

Не нужно скрывать свою католическую идентичность, но при этом важно не оскорбить верующих другой конфессии.

[па-беларуску з VPN – тут, калі не адкрываецца – спрабуйце тут]

Бывают случаи, когда католикам приходится бывать на Литургиях в православном храме – например, по приглашению на венчание, крещение, похороны. Как католику вести себя на богослужениях других конфессий, объяснил настоятель прихода Успения Пресвятой Девы Марии в Миорах ксендз Андрей Кулик.

Священник отметил, что в Католической Церкви нет официальных предписаний, как необходимо вести себя в храме или на богослужениях другой конфессии. Но высказал собственную позицию и дал пастырские советы.

Читайте на сайте с VPN, если не открывается – пробуйте здесь >
Добрая навіна для чытачоў з Беларусі! Выглядае, што наш канал Katolik_life не быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Верагодна, першапачаткова адбылася памылка, і гэта высветлілі толькі цяпер.

Фармулёўка суда раней была прачытана няўважліва. У рашэнні гаварылася пра тое, што ў «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» унесены не канал непасрэдна, а «інфармацыйная прадукцыя, размешчаная ў мэсэнджэры Telegram у канале з назвай...».

З гэтага вынікае, што ў спіс унесены толькі пэўны кантэнт, меркавана – за 2020 год. Бо калі канал абвяшчаюць «экстрэмісцкім» цалкам, фармулёўка гучыць інакш – пазначаюць, што ў спіс уносяць увесь канал, усю старонку ў сацсетцы і г.д.

Гэта азначае, што за падпіску на канал і рэпосты апошніх паведамленняў нічога не пагражае. Калі нешта зменіцца, мы аператыўна пра гэта паведамім.

З-за няўважлівага прачытання фармулёўкі судовага рашэння мы страцілі сотні падпісчыкаў, якіх вярнуць цяпер няпроста, на жаль.

У той жа час наш сайт застаецца амаль цалкам заблакаваным для доступу з Беларусі. Каб адкрыць публікацыі, варта карыстацца VPN.

Таксама створаны канал Katolik_life у Threads, каб тыя, хто карыстаецца Instagram, пры жаданні маглі падпісацца і таксама бяспечна сачыць за публікацыямі праз гэту пляцоўку.

І па-ранейшаму абнаўляецца наша старонка ў X (былы Twitter).
Планы па рэканструкцыі Кальварыйскага касцёла ў Мінску памянялі

Чырвонага касцёла, закрытага болей за два гады, няма ў планах па рэканструкцыі аб'ектаў у 2025 годзе.

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

Рэканструкцыя касцёла Узвышэння Святога Крыжа, шасці капліц-пахавальняў і цэнтральнай уваходнай брамы на тэрыторыі Кальварыйскіх могілак у Мінску зацягваецца. Год таму мы паведамлялі аб тым, што згодна з Інвестыцыйнай праграмай Мінска на 2024 год асноўныя працы па рэканструкцыі павінны правесці і скончыць у 2025 годзе.

Праверылі свежыя дадзеныя і высветлілі, што планы змяніліся: працы не завершаць сёлета.

Чытайце далей на сайце з VPN, калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
Дзе і як адзначыць Дзень святога Валянціна? У адзіным у Беларусі касцёле ў ягоны гонар

Узначаліць свята ў парафіі ў Смалявічах біскуп Андрэй Зноска.

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

Адпуст святога Валянціна адбудзецца 16 лютага ў Смалявічах. Тут знаходзіцца адзіны ў Беларусі касцёл, які мае тытул Святога Валянціна і штогод збірае мясцовых вернікаў і гасцей, якія жадаюць па-хрысціянску адзначыць «дзень закаханых».

Свята перанеслі на выходны, каб больш вернікаў змаглі ўдзельнічаць у ім.

Цэлебрацыю святой Імшы аб 11-й гадзіне ўзначаліць дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска.

Як гаворыцца ў аб'явах парафіі, падчас Імшы будуць маліцца ў інтэнцыях да святога Валянціна, якія збіраюць на спецыяльных картках. Дзеці пакажуць сцэнку, пасля адбудзецца абед – удзельнікаў просяць прыносіць з сабой стравы, каб частаваць адзін аднаго.

Нагадаем, святы Валянцін – біскуп і пакутнік, адпачатку папулярнае свята не мае ніякіх «антымаральных» рысаў, насуперак распаўсюджаным памылкам.
Беларускую моладзь запрашаюць у Рым – адкрыта рэгістрацыя ў пілігрымку

Сталі вядомыя кошт, праграма і даты паездкі.

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія абвясціла аб рэгістрацыі на пілігрымку моладзі да Святой Брамы базылікі Святога Пятра ў Ватыкане і да ўдзелу ў Юбілеі моладзі ў Рыме.

Выезд з Мінска запланаваны 25 ліпеня, вяртанне – 5 жніўня.

Гэта будзе аўтобусная пілігрымка: па дарозе ўдзельнікі наведаюць Кошыцэ (Славакія), Будапешт (Венгрыя), а пасля Рыма на зваротным шляху пабываюць у Празе (Чэхія).

Узрост удзельнікаў: 18-35 год. Меркаваны кошт – 630 еўра + віза. Арганізатары дапамогуць у атрыманні візы.

У кошт уваходзіць пакет пілігрыма, праезд, пражыванне па маршруту, сняданні ў транзітных гатэлях, экскурсіі па дарозе, пражыванне і харчаванне ў салезіянскім цэнтры ў Рыме.

Паведамляецца, што месцы абмежаваныя. Тэрмін запісу – да 15 сакавіка. Да гэтага часу неабходна ўнесці перадаплату. Рэгістрацыя па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Для чаго ў Беларусі хочуць стварыць «рэлігійныя цэнтры», патлумачыў дэпутат

Іх хочуць зрабіць «новым фарматам работы духавенства», каб «з'яднаць насельніцтва».

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

Ідэю стварэння ў Беларусі нейкіх рэлігійных цэнтраў пачалі мусіраваць у рэгіёнах. Дэпутат заявіў, што такія ўстановы «здольныя стаць цэнтрамі прыцягнення ўсіх вернікаў, незалежна ад канфесіі».

«Лічу, іх стварэнне сапраўды павысіць актыўнасць рэлігійных супольнасцяў ва ўмацаванні духу адзінства народа. Сустракаючыся ў студзені са святарамі ў Талачыне, мы абмяркоўвалі з імі іх удзел у грамадска-значных мерапрыемствах, сыдучыся ў меркаванні, што неабходна шукаць новыя фарматы работы, якія дазволяць з'яднаць насельніцтва».

Дэпутат мяркуе, што «прапанова прэзідэнта па стварэнні рэлігійных цэнтраў — адзін з варыянтаў вырашэння гэтай задачы».

Што з сябе будуць прадстаўляць такія цэнтры, у стварэнні якіх у бліжэйшыя пяць гадоў дзяржава «гатова адыграць галоўную ролю», пакуль не тлумачылі.
Чырвоны касцёл у Мінску яшчэ доўга будзе закрыты – агучана афіцыйная прычына

Таксама Аляксандр Румак адкрыў «невялікі сакрэт».

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак 13 лютага выступіў на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё і адказаў на пытанні, адно з якіх тычылася закрытага ўжо больш за два гады Чырвонага касцёла ў Мінску.

«Распрацавана праектная дакументацыя па рамонту касцёла. Як звычайна, дакументацыя праходзіць экспертызу, па выніках экспертызы былі дадзены заўвагі. Таму адбываецца дапрацоўка дакументацыі, каб зрабіць капітальны рамонт гэтай святыні», – адказаў Румак.

Болей за тое, роўна 8 месяцаў таму Румак называў тую ж самую прычыну, па якой рамонт храма не пачынаецца.

Чытайце далей на сайце з VPN, калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
Стала вядома, дзе могуць стварыць «духоўны цэнтр» для католікаў у Беларусі

Пробашч касцёла ў Будславе патлумачыў, якім ён бачыць такі «цэнтр».

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

На дзяржаўным тэлеканале працягнулі развіваць ідэю аб стварэнні ў Беларусі «духоўных цэнтраў» і распавялі, што для католікаў такі цэнтр пры падтрымцы дзяржавы можа з'явіцца ў Будславе.

Адзначаецца, што будучыя «духоўныя цэнтры» павінны стаць «месцам падрыхтоўкі ўласных кадраў».

Як заявілі ў сюжэце, пасля маштабнай рэстаўрацыі будслаўскага касцёла тут «плануецца стварыць духоўна-асветніцкі цэнтр, які стане прыстанкам для ўсіх каталіцкіх вернікаў».

Пробашч парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік патлумачыў, якім ён бачыць такі «цэнтр» – чытайце на сайце з VPN, калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
Чэлендж: беларусам прапануюць арыгінальна адзначыць Дзень святога Казіміра

Адрадзіць традыцыю шанавання заступніка сучасных Беларусі, Літвы і Польшчы – чаму гэта важна?

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

Група каталіцкіх вернікаў прапануе ўзяць удзел у чэленджы ў гонар Дня святога Казіміра, які хутка будуць адзначаць у Касцёле. Мэта акцыі – узнаўленне культу святога Казіміра і адраджэнне традыцыі шырокага шанавання гэтага святога, які з даўняга часу з'яўляецца заступнікам земляў сучасных Польшчы, Беларусі і Літвы.

Першы варыянт чэленджу – паўдзельнічаць у мясцовых «Казюках», фэсце святога Казіміра, засведчыць свой удзел праз сэлфі ці іншае фота або відэа і выкласці яго з хэштэгам #Kazimir25 у Facebook ці іншую сацсетку.

Пра іншыя прапановы і аб тым, чаму важна падтрымаць ініцыятыву – чытайце на сайце з VPN, калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
2025/02/15 02:54:57
Back to Top
HTML Embed Code: