group-telegram.com/unter_monchisher_Kutte/106
Last Update:
(1)[барыс і глеб залезьлі ў галасьнік
пужаюць вернікаў у калошах]
— ἐν δορὶ μέν μου μᾶζα μεμαγμένη
— а мои ти куряни конець копия въскръмлени
— з васілеўсам весялей
— з камянём камяней
— мяне воўк сасьніў
— я салодка спаў
— я цябе не хачу
— я цябе хрышчу
— з Палямоніхай хадзіў
— валасы ёй заплятаў
— chcę mi się cieszyć
— chcę mi się czesać
ад кірылічнае роспачы
каралі змахнулі з policzek
бустрафэдонікі сьлязінкі
(2)[ἐλελεῦ ἴου ἴου]
тры шумныя тры лілеі
тры Адонісы ўдаюць пяцітысячча
пакуль астатнія непазьбежна шукаюць
шукаюць непазьбежжа шукаюць
непакачча камянёў
каб пабудаваць вежу вежжа
схаваць яе пад кветкі-лілеі
[неперакладальныя рытуальныя гукі]
(3)[*я – тэмбр-працягласьць
*я – спроба вырвярнуцца
*я – сьціск у корань]
satəm akero
harati νεϝα matar
niujis e *я
(4)[ἐλελεῦ ἴου ἴου]
зьнікае ў праявах вады ў ідэях яе
навешвае словы на нітачкі ветру
перабірае іх часам — часам
і губляе іх у імгненьні — імгненьне
пакінутыя ў целатулаве
адтуліны дзіры сьвідравіны
папярэджваць пералівы
складваць каменьчыкі
[неперакладальныя рытуальныя гукі]
(5)[Яяму: Quoque Graecos provocamus
Ёнмне: Servitium amoris
нічога з гэтага — элегія]
разбурэньне тоесна восені і любой цывілізацыі
яны маўкліва роўныя да яго
дыялёг пазбаўлены сэміёзісу і элемэнтарнай храналёгіі
дзе восень і любая цывілізацыя геаграфічна падобныя
да каханкаў гібелі Ахіявы і тэорыі першасных выгукаў
даўно ты памятаеш геркуланум?
яго лёгка ўспамінаць як прышласьць
не прадказаньне катастрафічны шэпт паміж
прынесены ад мужа і жонкі вятрамі Фэры.
я — у ружовае тваіх далоняў: bar
ты — у рэканструяванае майго кажу: *bar
BY сатурнінскія скокі
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/unter_monchisher_Kutte/106