group-telegram.com/urbanhrodna/1427
Last Update:
На грамадскае абмеркаванне ПАЎТОРНА выставілі справаздачу аб уплыве на навакольнае асяроддзе перабудовы казармаў XIX ст. на Шчорса 2 і 4. У новым праекце вырасла колькасць паверхаў і кватэр!
Былыя царскія казармы перарабляюць на клубны комплекс (элітнае жытло).
🧐Абодва будынкі хочуць перарабіць на трохсекцыйныя, трох- і чатырохпавярховыя (раней планавалі двухпавярховыя і мансардны паверх у адным з іх).
▪️на Шчорса, 2 будзе 39 кватэр і паркоўка на 58 месцаў;
▪️на Шчорса, 4 - 52 кватэры і паркоўка на 33 месцы
(было 30 і 45 кв. адпаведна і падземныя гаражы на 12 месцаў у кожным будынку).
У АУНА разглядалі безальтэрнатыўнае размяшчэнне пляцоўкі будаўніцтва і рэалізацыю праекта або поўную адмову ад яго.
🗓Новыя абмеркаванні адбудуцца ў кастрычніку-лістападзе (дакладных датаў пакуль няма). Папярэднія праходзілі вясной.
👥Збор для абмеркавання справаздачы АУНА правядуць толькі ў выпадку, калі будуць звароты ад грамадзян. У такім разе пры патрэбе на дапрацоўку АУНА дадуць яшчэ тыдзень.
🔎Дзяржаўную экспертызу справаздача па АУНА ў складзе праектнай дакументацыі пройдзе ў лістападзе. Яна зойме месяц.
✍️Рашэнне па планаванай дзейнасці мусяць прыняць у снежні 2023 г.
Забудоўшчык - “Палессежылбуд”. Раней продаж кватэр збіраліся адкрыць у канцы ліпеня 2023 г.
❗️Грамадскае абмеркаванне самога праекта ладзілі ў лістападзе 2022. Пасля яго праект амаль не змяніўся: ад няслушнага пашырэння вокнаў не адмовіліся. Такія змены моцна сказяць архітэктурны выгляд будынкаў XIX ст. Да перабудовы казармы захаваліся ў арыгінальным выглядзе, што вельмі рэдкая ў Беларусі з’ява.
BY Urban Hrodna - городская среда Гродно

Share with your friend now:
group-telegram.com/urbanhrodna/1427