Telegram Group Search
Сірыя: змена ўлады абвастрыла абмежаванні для хрысціян

Хрысціянам у Сірыі ўсё яшчэ даводзіцца адстойваць перад ісламістамі сваю рэлігійную свабоду. Папскі фонд Дапамога Касцёлу ў патрэбе выказаў занепакоенасць абмежаваннямі, якія ўзмацніліся пасля змены ўлады ў краіне.
Ад Галівуда да Чынэчыта: Папы і свет кінамастацтва

17 лютага 2025 года Папа ўпершыню наведае рымскія кінастудыі, працягваючы шматгадовую традыцыю дыялогу паміж Касцёлам і светам кінамастацтва.
Хрысціяне Кіргізстана вымушаны сыходзіць у падполле

Новы закон аб рэлігіі ў Кіргізстане, які патрабуе ад рэлігійных арганізацый мінімум 500 дарослых чальцоў для рэгістрацыі, ставіць пад пагрозу існаванне многіх хрысціянскіх суполак.
Папа пра гандаль людзьмі: ганьба і сур'ёзнае парушэнне правоў

Нельга мірыцца з ганебнай эксплуатацыяй нашых сясцёр і братоў, падкрэсліў Святы Айцец 7 лютага 2025 года на сустрэчы з дэлегацыяй міжнароднай сеткі манахінь Talitha Kum.
Пасол Ірана: абодва бакі жадаюць візіту Пантыфіка

Пасол Ірана пры Святым Пасадзе Махамад Хасэйн Мухтары выказаў жаданне прыняць Папу ў Іране і паведаміў пра гатоўнасць абодвух бакоў да такога візіту.
Францішак: разам змагацца з сучасным рабствам

Аб'яднаць намаганні для абароны чалавечай годнасці, ліквідацыі ўсіх форм гандлю людзьмі і ўмацавання міру ва ўсім свеце, заклікаў Папа ў пасланні з нагоды XI Сусветнага дня малітвы і рэфлексіі супраць гандлю людзьмі.
Тыдзень у Беларусі – важнае

Агульнабеларуская сустрэча кансэкраваных асобаў прайшла ў Мінску. 3 лютага 2025 года сустрэча, прымеркаваная да Юбілейнага года, адбылася ў парафіі Божага Цела, паведаміў у сваім Instagram Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі. Напярэдадні санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі з нагоды свята наведалі законныя сёстры з парафій, размешчаных паблізу. Айцы кармэліты, якія служаць у санктуарыі, запрасілі кансэкраваных асобаў адсвяткаваць гэты дзень удзелам у святой Імшы, супольным абедзе і адпачынку.

Фестываль калядных спеваў адбыўся ў Іўі. 2 лютага 2025 года на маштабным форуме Gloria in excelsis Deo сабраліся прадстаўнікі парафій і вакальных калектываў – агульная колькасць удзельнікаў склала амаль 300 чалавек. Фестываль пачаўся святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй у касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла. Выступленні ўдзельнікаў фестывалю праходзілі ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу.

Прадстаўлены пераклады на беларускую мову сінадальнага дакументу і энцыклікі Папы. 5 лютага 2025 года біскуп Аляксандр Яшэўскі прадставіў беларускі пераклад Выніковага дакумента ХVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў. Таксама па-беларуску загучала Чацвёртая энцыкліка Папы Францішка Dilexit nos, прысвечаная чалавечай і боскай любові Сэрца Езуса Хрыста.

У Хрысціянскім сацыяльным цэнтры адзначылі адпуст у свята Ахвяравання Пана. 2 лютага 2025 года ў капліцы гэтай установы ў Мінску цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліў арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч. Ва ўрачыстасці таксама ўдзельнічаў Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Беларусі ксёндз Кшыштаф Сэрока. Капліца пад тытулам Ахвяравання Пана – адзінае месца культу ў архідыяцэзіі, прысвечанае Маці Божай Грамнічнай. Пасля Імшы адбылося мерапрыемства для бабуляў і дзядуляў маленькіх наведвальнікаў Місіі Добрага Самараніна, якая дзейнічае ў Цэнтры.

У Полацку з удзелам біскупа Алега Буткевіча прайшла дыяцэзіяльная сустрэча руху "Маці ў малітве". 1 лютага 2025 года ў парафіі святога Андрэя Баболі сабраліся каля 130 матуль разам са сваімі пробашчамі. Пасля Адарацыі адбылася святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Віцебскі. Падчас Эўхарыстыі іерарх маліўся ў інтэнцыі усіх удзельніц руху, іх дзяцей і сем’яў. Пасля адбыліся канферэнцыя і супольны абед.

Пробашч на Магілёўшчыне запусціў праект у сацсетцы, каб сабраць ахвяраванні на рамонт святыні. Касцёльны комплекс у райцэнтры Чавусы неабходна вывесці з аварыйнага стану, але сума на працы – непад'ёмная для маленькай парафіі. Таму пробашч, ксёндз Андрэй Кеўліч адкрыў у Instagram старонку для збору ахвяраванняў. У серыі відэа святар распавядае пра сітуацыю і адказвае на пытанні, а парафіяне – дзякуюць усім ахвярадаўцам і абяцаюць малітву за іх. Рэквізіты для дапамогі ёсць на старонцы пробашча.
Audio
📖 Сёння ў перадачы Хрысціянства і літаратура айцец Андрэй Крот працягвае гаворку пра рэлігійныя матывы ў артыкулах і рэцэнзіях Адама Бабарэкі на творчасць Язэпа Пушчы.

🌿 Паводле літаратурнага крытыка, Пушча пакланяецца не Богу, а жыццю. Бабарэка бачыць у апісанні паэтам прыроды нешта незвычайнае. Яна нібыта здзяйсняе нейкія абрады, падобныя да народнага святкавання царкоўных святаў.

✝️Іншым прадметам рэлігійнай пашаны для Язэпа Пушчы, як лічыць Бабарэка, з’яўляецца Беларусь, якая ў вершах паэта паказана ў вобразе ўкрыжаванага Хрыста. Любоў паэта да Беларусі крытык называе новай верай, самога ж Язэпа Пушчу – яе апосталам.

🎧 Пра ўсё гэта – у новым выпуску!
Audio
Vatican News 07.02.2025
Юбілей войска, паліцыі і службаў бяспекі пачаўся ў Ватыкане

У Рыме пачаліся мерапрыемствы з нагоды Юбілею ўзброеных сіл, паліцыі і службаў бяспекі – другой ініцыятывы ў рамках Святога 2025 года пасля сустрэчы журналістаў і работнікаў сферы камунікацыі, якая прайшла напрыканцы студзеня.
Пантыфік: пакліканне – гэта разуменне патрэб іншых людзей

У пасланні да ўдзельнікаў трохдзённага кангрэса па пакліканнях, які праходзіць у Іспаніі 7-9 лютага 2025 года, Францішак заклікаў іх накіроўваць свае таленты на карысць іншых. На яго думку, гэта найвышэйшая мэта існавання.
Папа: павага, зычлівасць і апека вяртаюць годнасць людзям

8 лютага 2025 года Папа прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Доме святой Марты членаў выканаўчага камітэта ІІ Міжнароднага кангрэса аб брацтвах і народнай пабожнасці, які праходзіў у снежні 2024 года ў іспанскай Севільі.
Арцыбіскуп Галахер: для дасягнення міру патрэбна мужнасць

Мір і гармонія ў свеце грунтуюцца на захаванні этычных прынцыпаў і патрабуюць мужнасці, - сцвердзіў Сакратар па сувязях з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Audio
🕯 У Разважанні да нядзельнага Евангелля на V Звычайную нядзелю, ксёндз Аляксандр Амяльчэня нагадвае, што жыццё многіх руплівых вучняў Хрыста – гэта пастаяннае аднаўленне адказу на заклік, скіраваны да Сымона: “Адплыві на глыбіню, а вы закіньце сеткі вашыя для ўлову”.

🙏 Часам, насуперак сітуацыям, якія здаюцца безвыходнымі, трэба як Пётр і сыны Зэбедэя, Якуб і Ян, якія суправаджалі яго, даверыцца: “Настаўнік, на Тваё слова закіну сеткі”…
Audio
Vatican News 08.02.2025
Пантыфік да студэнтаў: чытанне і разуменне патрабуюць павольнасці

У той час як тэхніка зачароўвае сваёй хуткасцю і прадукцыйнасцю, чытанне і разуменне патрабуюць павольнасці, нагадаў Францішак у пасланні да супольнасці Універсітэта Палерма з нагоды пачатку акадэмічнага года.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Папа на Юбілей узброеных сіл: заўсёды абараняць жыццё

Не паддавацца спакусе пашыраць дух вайны і грукат зброі, а быць мужнымі сведкамі Божай любові Айца, які жадае, каб усе былі братамі, - заклікаў Папа падчас урачыстай Імшы з нагоды Юбілею ўзброеных сіл, паліцыі і службаў бяспекі.
Францішак: няхай паўсюль змоўкне зброя і будзе пачуты крык аб міры

Завяршаючы ўрачыстую літургію з нагоды Юбілею ўзброеных сіл, паліцыі і службаў бяспекі, Папа падкрэсліў, што мэтай вайсковай службы з'яўляецца законная самаабарона, а не панаванне над іншымі народамі.
Audio
🎧 У новым выпуску праграмы Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша аналізуе класічны лібералізм — ідэалогію, што фарміравала заходняе грамадства, падкрэсліваючы свабоду асобы, рынак і абмежаваную ролю дзяржавы. Але ці заўсёды асабістая свабода вядзе да агульнага дабра? 🤔

💬 У дыскусіі разглядаюцца асноўныя прынцыпы лібералізму — індывідуалізм, утылітарызм і капіталізм, а таксама іх сацыяльныя і маральныя наступствы. Праз прызму каталіцкага вучэння мы шукаем баланс паміж свабодай і адказнасцю, асабістымі інтарэсамі і клопатам пра бліжняга.
Audio
Падкаст Vatican News 09.02.2025
2025/02/10 06:54:34
Back to Top
HTML Embed Code: