Telegram Group Search
#стамбул #sacral_orthodox
Я, канешне, выбачаюся, але яшчэ паспамлю стамбульскімі справамі. Але допіс будзе вельмі праваслаўны. Як жа не згадаць радзіму самай мэйнстрымнай канфесіі ў нашым рэгіёне?
Па легендзе Канстанцінопальскі патрыярхат заснаваў яшчэ ў далёкім 38 годзе апостал Андрэй, пасвяціўшы свайго вучня Стахія ў біскупы горада Візантыёна. Так лічыцца ў гэтым самым патрыярхаце. Аўтакефалію (тыпу аўтаномію асобнай адміністратыўнай адзінкі) атрымаў у 381 годзе.
І вось мы пераносімся ў часе хуценька ў сучаснасць, ды ў прасторы ў Фаціх - гістарычны раён горада, які пасля захопу асманамі стаў лічыцца грэцкім. І гледзячы на мапу, верыш, што ён такі. Бо пазнакаў з “грэцкімі” цэрквамі вельмі шмат.
Ну вось, адной з мэтаў шпацыру па заходняй ускраіне гістарычнага Канстанцінопаля было сузіранне ўсяго гэтага артадаксальнага хараства. Але “хараство” трапляе ў двукоссе, бо… глядзім здымкі. Амаль усё, што пабачыў, выглядала напаўзакінутым і зачынена. Калі вы бачыце на здымку нейкую незразумелую агароджу, дык гэта нездарма. Там павінна хавацца старажытная царквуха. Нягледзячы на тое, што К. патрыярхат мае юрысдыкцыі па ўсім свеце, у сябе на радзіме выгляд мае сумны. І гэта ня дзіўна, усё ж 600 гадоў у мусульманскай краіне. Напэўна, і тых грэкаў знайсці будзе тамака складана. Агулам, і сам раёнчык нагадвае беднае гета. Але чым бліжэй да заліву Залатога Рогу на поўначы, тым робіцца больш прычэсаным і турыстычным. Менавіта там, ля вадзічкі знайшлася дзеючая царква баўгарскай абшчыны ХІХ ст. (апошнія 2 здымкі). Асабліва прышпільная тым, што выканана з металу. Так, гэта не патынкаваныя муры, а стальны каркас і ліставое жалеза!

Калі будзе цікава, зраблю яшчэ публікацый пра хрысціянскія аб’екты Стамбула. А пакуль нагадаю пра мінулыя па тэме:

☦️Былы Сафійскі сабор;
✝️Каталіцкія могілкі.
🌼🌷🏵
sacral_BY
#шацк #sacral_graveyard #sacral_jews
Вернемся ў Шацк, колішняга Ігуменскага павету. Як гэта часта бывае, значную частку насельніцтва складалі габрэі. І ў адрозненні ад сядзібаў, царквы, сінагогі і іншых артэфактаў даўніны, могілкі юдэйскія да нашага часу дайшлі. Займаюць даволі вялікую плошчу. Узрост помнікаў зразумець цяжка, бо іўрытам не валодаем. Але хутчэй за ўсё пачатак-першая траціна ХХ ст. Нешта такое. У пачатку, ля дарогі, стаіць помнік, які нагадвае мацэву ў выглядзе тумбы з разгорнутай кнігай. Такі тып помніка можна сустрэць і на іншых габрэйскіх могілках. Аднак, па ўспамінах ураджэнкі Шацка, Мусі Левінай, яго ўстанавіў мясцовы жыхар Міхал Тарасевіч у памяць аб загінулых у Другую сусветную настаўніках. Вось толькі цікава, выкарыстаў для гэтага ўжо гатовы ці зрабіў новы помнік?
2025/03/12 08:33:34
Back to Top
HTML Embed Code: