☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Белстат: сярэдні заробак у Беларусі — 2693,9 рубля
Рэжым пахваліўся тым, колькі ў сярэднім зарабляюць сёння беларусы. Мы вырашылі спраўдзіць і паглядзелі вакансіі з прапановамі заробкаў. Якая там розніца — чытайце праз VPN.
🔺 Беларусам масава піша «Акрэсціна»
Хтосьці прадстаўляецца ізалятарам і дасылае паведамленні, дзе палохае беларусаў падпіскамі на «экстрэмістаў». Як выглядаюць рассылкі — чытайце на старонцы (праз VPN).
🔺 Украінскія журналісты выявілі адказных за раскраданне культурных каштоўнасцяў у Херсоне
Хто абрабаваў музеі Херсона на 33 тысячы гістарычных артэфактаў і мастацкіх твораў — чытайце на сайце праз VPN.
#штопачытаць

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Каля 100 тысяч чалавек выйшлі на мітынгі супраць Роберта Фіца
Учора па ўсёй Славаччыне прайшлі масавыя пратэсты з патрабаваннем адстаўкі прэм’ер-міністра. Толькі ў сталіцы выйшлі 60 тысяч чалавек. Арганізавалі акцыі рух «Мір Украіне» і апазіцыйныя партыі.
Сам Фіца заявіў, што за пратэстамі нібыта стаяць «замежныя эксперты», якія рыхтуюць пераварот.
Нагадваем, раней прэм’ер Славаччыны сустракаўся з Пуціным, а пасля гэтага прыгразіў скараціць падтрымку Украіны.

🇺🇸 Міністрам абароны ЗША стаў экс-тэлевядоўца Піт Хэгсэт
Яго кандыдатура выклікала спрэчкі праз абвінавачанні ў згвалтаванні. Аднак Сенат усё роўна ухваліў яго як новага кіраўніка Пентагона.
Што пра яго вядома?
🔻 Піт — ветэран Нацгвардыі ЗША, служыў у Іраку і быў добраахвотнікам у Афганістане.
🔻 З 2014 года працаваў журналістам на Fox News.
🔻 Падчас здымак аднаго з выпускаў шоу праходзілі спаборніцтвы па кіданні сякеры. Піт выпадкова трапіў сякерай у барабаншчыка ў прамым эфіры.
🔻 «З Пітам наша армія зноў стане вялікай», — казаў пра яго Трамп.
🔻 Хэгсэт крытыкуе саюзнікаў па NATO за недастатковыя выдаткі.
🔻 Яго не задавальняюць выдаткі Амерыкі на падтрымку ЗСУ.
🔻 Заявіў, што Кітай будуе армію, «спецыяльна прызначаную для перамогі над ЗША».
🔻 Піт Хэгсэт ажаніўся трэцім шлюбам, выхоўвае семярых дзяцей.
🔻 Ён выплаціў кампенсацыю ў памеры $50 тысяч жанчыне, якая абвінавачвала яго ў сэксуальных дамаганнях.

😳 ЗША прыпыніла праграмы дапамогі іншым краінам. Гэта можа закрануць і Украіну
У дакуменце адзначаецца, што пастанова не закране дапамогу Ізраілю і Егіпту. Іншыя краіны сярод выключэнняў не згадваюцца.
Паводле звестак выдання Politico, указ Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША «шакаваў некаторых чыноўнікаў».
🫤 А суразмоўца Reuters у агенцтве ЗША па міжнародным развіцці (USAID) распавёў, што супрацоўнікам, адказным за праекты ва Украіне, загадалі «спыніць усю працу». Сярод замарожаных праектаў – падтрымка школаў і дапамога ў галіне аховы здароўя.

❗️У Беларусі зноў глушаць інтэрнэт
Пра праблемы паведамляюць нашыя чытачы.
Таксама ўлады абмежавалі на тры дні доступ з-за мяжы да некаторых сайтаў. патлумачылі гэта пагрозай «для аб'ектаў інфармацыйнай інфраструктуры і інфармацыі, якая апрацоўваецца з іх выкарыстаннем».
👉 А мы ў сваю чаргу нагадваем, што рабіць, калі адключаюць інтэрнэт.
*Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту [email protected]

💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News
🙌 Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google!
Наша старонка ў Google News

🙈 У Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё…скамейкі
Законы ў нашай краіне замест чыноўнікаў цяпер будзе пісаць ШІ, а Лукашэнка надасць Героя Беларусі Пацу Вацу.
😁 Паралельная беларуская рэчаіснасць у новым выпуску сатырычнай праграмы «Хай Так tv»

YouTube
Шок! Азаронак здаў Лукашэнку ў прамым эфіры. Злітыя вынікі выбараў / Хай Так TV
Рыгор Азаронак паплыў пасля Сабчак і здаў Лукашэнку ў прамым эфіры. У роліках на "выбары-2025" беларусы просяць пра дапамогу, а Маларыта праславілася на ўсю Беларусь. Ці забароняць "YouTube" 26 студзеня? І ўжо злілі вынікі выбараў. Гумар ад "Хай Так TV"
…
…
😢 Маці дваіх дзяцей ужо заплаціла за лячэнне 100 тысяч долараў. Грошай больш няма, а лячэнне трэба працягваць
У Беларускі Аляксандры рак шыйкі маціцы. Сям’я дзяўчыны ўжо аддала на лячэнне больш за 100 тысяч долараў, але рэсурсы на гэтым цалкам вычарпаліся.
У Сашы 2 маленькія дачкі, дзеля будучыні якіх, яна працягвае змагацца за сваё жыццё.
👉 Паглядзіце гісторыю Аляксандры ў праграме «Беларус беларусу» і калі вы захочаце падтрымаць гэтую мужную дзяўчыну, то пішыце на адрас [email protected]

belsat.eu
Маці дваіх дзяцей заплаціла за лячэнне 100 тысяч долараў, засталіся буйныя пазыкі
Беларуска Аляксандра звярнулася ў нашую праграму «Беларус беларусу» ад безвыходнасці.
📌 «Хамас» вызваліў яшчэ чатырох закладніц, яны вярнуліся ў Ізраіль
Закладніц перадалі прадстаўнікам Чырвонага крыжа ў Газе. Дзяўчаты былі захопленыя 7 кастрычніка 2023 года падчас нападу «Хамас» на тэрыторыі Ізраілю.
Стан усіх чатырох дзяўчат добры, патрэбы ў рэанімацыі няма. Пазней іх перадалі прадстаўнікам Цагаль.
Паведамляецца, што ў абмен ізраільскі бок мае вызваліць 180 палестынскіх зняволеных.

🤯 Дыктатар абраў сабе дзяўчыну, якая маладзейшая за яго на 49 гадоў
На канцэрце да «Марафона адзінства» Лукашэнка быў заўважаны разам з сынам Мікалаем (па правую руку), а таксама з маладой дзяўчынай (па левую руку). Завуць яе Настасся Казырыцкая, і яна мадэль.
🤨 Настасся ўдзельнічала ў конкурсе «Міс Беларусь — 2021», але не перамагла. Нягледзячы на гэта, дзяўчыне «пашанцавала» — яна стала з’яўляцца разам з Лукашэнкам на навагоднім балі, балі выпускнікоў і на Дні Незалежнасці.
Казырыцкая вырасла ў сям’і экс-міліцыянта, які звольніўся з органаў прыкладна ў час яе нараджэння. Яна вучылася на бухгалтара і выступала як мадэль. Сёння 21-гадовая беларуска працуе асістэнткай па забеспячэнні дзелавога пратакола Нацыянальнай школы прыгажосці.
👉 Нагадаем, Лукашэнку 70 гадоў.

🤬 У Івацэвіцкім раёне выбарнікам «падказваюць» за каго галасаваць
Праваабаронцы паведамляюць, чальцы камісіі пільнуюць людзей проста каля кабінак для галасавання і ў некаторых выпадках наўпрост пальцам паказваюць, за каго паставіць галачку ў бюлетэні.
Праваабаронцы паведамляюць, чальцы камісіі пільнуюць людзей проста каля кабінак для галасавання і ў некаторых выпадках наўпрост пальцам паказваюць, за каго паставіць галачку ў бюлетэні.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ 46 беларусаў прыехалі прагаласаваць на гэтак званых выбарах з-за мяжы
✔️У Беларусі пачалі глушыць інтэрнэт
✔️Ціханоўская заклікала беларусаў замежжа да ўдзелу ў акцыях пратэсту 26 студзеня
✔️Шматтысячныя пратэсты ў Славакіі
✔️У Беларусі абнавілі «чорны спіс» літаратуры
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

📌 Беларусь збіраецца ўзяць ільготны крэдыт у Кітая
Праўда ні мэта, ні сума, ні іншыя звесткі пра крэдыт не вядомыя.
У Кітаі існуе практыка даваць крэдыты на заведама стратныя праекты, каб загнаць краіну-пазычальніка ў даўгавую яму.
👉 «Белсат» запытаў экспертаў, чым можа пагражаць беларусам такое рашэнне ўладаў.
Праўда ні мэта, ні сума, ні іншыя звесткі пра крэдыт не вядомыя.
У Кітаі існуе практыка даваць крэдыты на заведама стратныя праекты, каб загнаць краіну-пазычальніка ў даўгавую яму.
👉 «Белсат» запытаў экспертаў, чым можа пагражаць беларусам такое рашэнне ўладаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤡 «Мы захаваем галоўнае: дыктатуру парадку, справядлівасці, дабра і павагі да чалавека». Сабралі галоўнае пра «выбары» на сёння
✔️ Для прыхільнікаў Лукашэнкі закон не працуе. Яны могуць спакойна здымаць бюлетэні і нават выкладаць іх у сацсеткі. У той час, як іншым за гэта пагражае штраф.
✔️ У Гомельскай вобласці мясцовыя ўлады далі загад адключыць інфармацыйныя экраны. Хіба баяцца новых трансляцыяў Ціханоўскай.
✔️ Ну і каб ужо дакладна перастрахавацца ад неспадзянак з боку гэтых «экстрэмістаў», па ўсёй ай-ці краіне глушаць інтэрнэт.
✔️ А вось улады Івацэвіцкага раёна ўвогуле лічаць мясцовых жыхароў за нейкіх не вельмі разумных людзей…бо, стоячы каля кабінак для галасавання, пальцам паказваюць за каго паставіць галачку.
✔️ У гэты ж час ЦВК хваліцца, што аж цэлых 52 замежніка прыехалі каб прагаласаваць.
✔️ Ну і на дэсерт – новы фільм «BELPOL» пра фальсіфікацыі выбараў і злітыя базы чальцоў выбарчых камісіяў.

Белсат
❗️Асцярожна, фэйк. Пад выглядам ініцыятывы «Честные люди» заклікаюць узяць удзел у альтэрнатыўным падліку галасоў «Честные люди» папярэджваюць, што ў 2025 годзе альтэрнатыўны падлік не праводзіцца, ды заклікаюць быць уважлівымі, каб не перадаць ашуканцам…
❗️ З'явіўся фэйкавы Telegram-канал Ціханоўскай
Адрас адрозніваецца ўсяго адной літарай і нават колькасць падпісантаў падобная, таму будзьце пільныя!
На канале апублікавалі відэа, дзе Святлана Ціханоўская нібыта заяўляе, што складае паўнамоцтвы.
👉 Сапраўдны канал вось — @tsikhanouskaya

Мера была прынятая па рэкамендацыі Камітэту Сусветнай спадчыны ЮНЭСКО, Камітэту міністраў Савету Еўропы і Камітэту Бернскай канвенцыі і дзейнічае са снежня 2024 года.
☝️ Ваўкі граюць ключавую ролю ў экасістэме Пушчы, якая яшчэ з часоў СССР мае праблему перанаселенасці аленем. Капытныя амаль цалкам вынішчаюць маладняк дрэў, а дзякуючы натуральным драпежнікам, такім як ваўкі, падтрымліваецца баланс.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸У Беларусі пачаліся перабоі ў працы сайтаў і VPN. Што рабіць каб заставацца онлайн?
🔸Чаму беларускі бізнес перабіраецца за мяжу, а таксама, з якімі праблемамі сутыкаецца
🔸ЗША прыпыніла праграмы дапамогі замежным дзяржавам. Ці закране гэта Украіну і ваенную дапамогу ёй?
🔸26 студзеня дэмакратычныя сілы ладзяць альтэрнатыўныя акцыі, распавядзем дзе і што будзе адбывацца
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/TGP92kvfsG0

⚡️⚡️ Беларусы выходзяць супраць "выбараў" Лукашэнкі / Аб'ектыў
"Аб'ектыў" – галоўныя падзеі паводле рэдакцыі інфармацыйных праграм "Белсату".
– У Беларусі пачалі глушыць #Інтэрнэт
– #Лукашэнка збіраецца ўзяць ільготны крэдыт у Кітаі
– #Беларусы пазалетась інвеставалі ў польскую эканоміку больш за 3 млрд еўраў
– #ЗША…
– У Беларусі пачалі глушыць #Інтэрнэт
– #Лукашэнка збіраецца ўзяць ільготны крэдыт у Кітаі
– #Беларусы пазалетась інвеставалі ў польскую эканоміку больш за 3 млрд еўраў
– #ЗША…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😥 Гэтыя каты і сабакі спрабуюць хавацца ад расейскіх абстрэлаў
Паглядзіце, як валанцёры ратуюць гадаванцаў акурат на лініі фронту.

💥 #галоўнае за 25 студзеня
✔️ У Славаччыне мітынгі супраць Роберта Фіца
✔️ ЗША прыпыніла праграмы дапамогі іншым краінам
✔️ «Хамас» вызваліў яшчэ чатырох закладніц
✔️ Беларусь збіраецца ўзяць ільготны крэдыт у Кітая
✔️ З'явіўся фэйкавы Telegram-канал Ціханоўскай
✔️ У Белавежскай пушчы забаранілі паляванне на ваўкоў
#рэпрэсіі:
▪️ На «бязвыбарах» скончылася датэрміновае галасаванне. У ЦВК пахваліліся рэкорднай яўкай – 41,81%. Дайджэст бязвыбараў
▪️ Па памілаванні выйшаў палітвязень, асуджаны на 5 гадоў за данаты