group-telegram.com/burbalka/1741
Last Update:
Культавым персанажам у беларускай культурніцкай прасторы я стала выпадкова. Аднойчы перад Новым годам мне напісаў Франак Вячорка і такі: "Слухай, тут трэба фільм перакласці за пару дзён, я табе дашлю тэкст дыялогаў, называецца фільм Love Actually". Каб вы разумелі, я чалавек, які большасць мастацкіх фільмаў у сваім жыцці паглядзела толькі з той прычыны, што пасля поспеху з "Любоў насамрэч", мяне заўважылі і запрасілі на "Белсат" акурат гэтым і займацца - перакладаць фільмы. Праца была класная, дагэтуль узгадваю з прыемнасцю.
Вельмі прыязную рэцэнзію на фільм я атрымала ад газеты "Наша слова", хаця цяпер, пераглядаючы, лічу, што можна было перакласці нашмат лепей.
Цяпер гэты фільм ёсць у доступе ў Інтэрнэце. У канцы мяне называюць "Наталляй Базылевіч", менавіта такі творчы псеўданім у мяне быў у 2000-я.
Прайшло амаль дваццаць гадоў - а ў некаторых сем'яў праглядаць "Любоў насамрэч" стала каляднай традыцыяй.
Любоў - гэта тое, што нам трэба ў цёмны часы. Вера ў тое, што любоў перамагае эгаізм, а таксама знешнія акалічнасці. Вера ў тое, што любоў - у любой сваёй форме - існуе і пануе ў гэтым свеце. Таму ўсім любові. І не бойцеся пісаць сваім былым.
BY Наталля с двумя “Л”
Share with your friend now:
group-telegram.com/burbalka/1741