Telegram Group & Telegram Channel
Беларуска-польскі калядны вечар у Музеі Вольнай Беларусі

20 снежня на пляцоўцы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення — Музеі Вольнай Беларусі — адбылося мерапрыемства «Калядны беларуска-польскі творчы вечар», якое мела на мэце спрыяць лепшаму пазнанню беларускай і польскай культур.

https://youtu.be/zpq0AZvsW-E

Сярод прысутных былі кіраўнікі і ўдзельнікі беларускіх і польскіх культурніцкіх арганізацый і ініцыятыў, прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў і еўрапейскіх партнёраў. Удзел у творчым вечары таксама прынялі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Польшчы, амбасадар Аўстрыі ў Польшчы Андрэас Штадлер і прадстаўнікі амбасад Канады, Каралеўства Нідэрландаў і Славеніі.

Павел Латушка і Наталля Задзяркоўская прэзентавалі першы каталог Музея Вольнай Беларусі, які таксама з'яўляецца першым каталогам беларускага музею ў Польшчы, у якім публікуецца ўпершыню інфармацыя аб зборах музейнай установы беларусаў у замежжы — 25 артэфактаў. Гэта матэрыялы, якія тычацца пратэстнага руху беларусаў, палітзняволеных, беларускіх добраахвотнікаў палка імя Каліноўскага, падачы матэрыялаў аб злачынствах Лукашэнкі ў МКС і інш. Падчас мерапрыемства пры падтрымцы Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку адбылася выстава беларускіх гістарычных і нацыянальных строяў з калекцыі «Строй» Кацярыны Ваданосавай, а таксама выступ музычнага беларуска-польскага дуэта Канстанціна Гарачага і Міхала Солтана.

Мерапрыемства «Калядны беларуска-польскі творчы вечар» было зладжана ў рамках праекта «Музей Вольнай Беларусі ў культурнай палітры польскай сталіцы» пры падтрымцы мэрыі Варшавы.

Павел Латушка выступіў падчас адкрыцця творчага вечара з прывітальным словам і ўзгадаў асабістую гісторыю:

«Штогод Музей Вольнай Беларусі праводзіць больш за сто мерапрыемстваў для тысяч наведвальнікаў. Музей захоўвае духоўную і непарыўную сувязь з нашай Радзімай, Бацькаўшчынай. Гэтая сувязь існуе. І тут рэжым не мае сілы і ўлады, ён не можа яе разарваць.

Хачу распавесці і сваю гісторыю: дзядзька маёй маці, якога звалі Язэп Семяжон, быў вядомым перакладчыкам з 33 замежных моў, у тым ліку з польскай. Дзякуючы яму з'явіўся пераклад на беларускую мову "Пана Тадэвуша" Адама Міцкевіча. Гэта быў бадай жа трэці пераклад у гісторыі беларускай культуры. Магчыма, гэта таксама паўплывала на тое, што я пачаў вывучаць польскую мову».

Падчас выступу Павел Латушка таксама агучыў лічбы беларусаў, якія за апошнія гады апынуліся ў Польшчы:

«З 2020 года 241 тысяча беларусаў звярнулася да ўладаў Рэспублікі Польшча па статус знаходжання на яе тэрыторыі. Гэта велізарная колькасць людзей, вымушаных пакінуць Беларусь, і, на жаль, беларусы працягваюць выязджаць з краіны. Гэта цяжкі ўдар па нашым грамадстве, нашай перспектыве, нашай незалежнасці.

Але я веру, што большасць з іх захоча вярнуцца ў Беларусь. Але адначасова і Польшча, якая сёння праяўляе салідарнасць з намі, беларусамі, стане першымі варотамі, якія адкрыюцца для еўрапейскай перспектывы Беларусі»
, — адзначыў Павел Латушка

Цалкам выступ глядзіце тут: https://youtu.be/zpq0AZvsW-E

group-telegram.com/nau_belarus/2916
Create:
Last Update:

BY Народное Антикризисное Управление

Share with your friend now:
group-telegram.com/nau_belarus/2916

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

He adds: "Telegram has become my primary news source." The last couple days have exemplified that uncertainty. On Thursday, news emerged that talks in Turkey between the Russia and Ukraine yielded no positive result. But on Friday, Reuters reported that Russian President Vladimir Putin said there had been some “positive shifts” in talks between the two sides. As such, the SC would like to remind investors to always exercise caution when evaluating investment opportunities, especially those promising unrealistically high returns with little or no risk. Investors should also never deposit money into someone’s personal bank account if instructed. Unlike Silicon Valley giants such as Facebook and Twitter, which run very public anti-disinformation programs, Brooking said: "Telegram is famously lax or absent in its content moderation policy." Friday’s performance was part of a larger shift. For the week, the Dow, S&P 500 and Nasdaq fell 2%, 2.9%, and 3.5%, respectively.
from ua

Telegram Народное Антикризисное Управление
FROM American