group-telegram.com/prisoners_spring96/4060
Last Update:
💔Былы палітвязень і музыка Алесь Папковіч выпусціў песню "Забароненая вясна". Яна пра надзею ў змрочныя часы
"Але ўсё зменіць час, і прарасце трава,
І непазбежна прыйдзе доўгачаканая вясна", — спявае былы палітвязень.
Алесь Папковіч быў затрыманы разам з братам, Янам Папковічам, 2 верасня 2022 года групай Альфа напярэдадні запланаванага ад'езду ў Польшчу. Падчас затрымання быў збіты.
Паводле арт. 342 КК за ўдзел у адным Маршы пратэсту ў 2020 годзе яму прызначылі два гады калоніі і адправілі ў ПК № 3 адбываць тэрмін яшчэ да таго, як прысуд набыў законную моц. Там яго адразу змясцілі ў ПКТ.
Алесь выйшаў на волю 10 чэрвеня 2024 года, але ў хуткім часе быў вымушаны пакінуць Беларусь, каб не патрапіць пад новы пераслед. У эміграцыі ён працягвае займаццца музыкай. Былы палітвязень прыняў удзел у запісы музычнага альбома "Пазначаныя жоўтым".
BY Вясна: Палітвязні Беларусі
![](https://photo.group-telegram.com/u/cdn4.cdn-telegram.org/file/tBwwSDi4uta_LikHbSyTwTppy2bU2qreDx2AZlSxQELA2aPVxK2gH1wmQ-2Oc3w-gmEDXLnGGj71gsrzoFVtAx2VpV9ReWvWCi8oP4_9u2P5E0zJX8Sf4QJCVlVqJ8-RH1KXim6uh1n4rtgTDXuchvsHkarIxJcJ18GhXZLhaeRYtNmI-MfclBN3GcUqDHoNWImSZGS1d-_8FARniMDtZ9G7T8txCRsST22bWwC0iInAq_shljppnt4E6wBwsGTfF8s3Feaq_vBOPH83UCF2F9DkvRUFla-kbxddCG7H61L-hPtv7TEvDEWYWp61lw3WUGh3psSUyJMsXynxIZdG3Q.jpg)
Share with your friend now:
group-telegram.com/prisoners_spring96/4060