Telegram Group & Telegram Channel
Святлана Ціханоўская: «На кожнай міжнароднай сустрэчы я ўздымаю тэму беларускіх палітзняволеных.

Я расказваю, што Беларусь апынулася ў сітуацыі, дзе правы чалавека і асноўныя свабоды парушаюцца з дня ў дзень. Нашыя суайчыннікі, мужчыны і жанчыны, якія адважыліся выступіць супраць рэжыму, знаходзяцца за кратамі ў немагчымых умовах.

Асаблівую ўвагу я заўсёды звяртаю на нашых палітычных зняволеных, якія знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада, а значыць – без сувязі з роднымі і знешнім светам.

Вы ведаеце, што для мяне гэта пытанне асаблівае, асабістае. Майго мужа, Сяргея Ціханоўскага, рэжым хавае ўжо 527 дзён. Нашыя дзеці штодня пытаюцца пра тату, а мне застаецца цешыць іх надзеямі, што тата хутка вернецца дамоў.

На жаль, мой муж не адзіны, хто знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада:
Сяргей Ціханоўскі – 527 дзён
Ігар Лосік – 544 дні
Марыя Калеснікава – 549 дзён
Мікалай Статкевіч – 554 дні
Максім Знак – 555 дзён
Віктар Бабарыка – 558 дзён
Уладзімір Кніга – 346 дзён

І гэта не проста лічбы! Гэта кожны дзень у адзіночнай камеры ў ШЫЗА без ацяплення, без магчымасці легчы на тое, што называецца ложкам, гэта кожнае сямейнае свята без родных.

Сёлета былі вызваленыя 19 палітзняволеных. І гэта – ужо вялікае шчасце для кожнага і кожнай з нас.

Міжнародная падтрымка мае неацэннае значэнне ў гэтай барацьбе. Мы заклікаем міжнародныя арганізацыі, урады і простых грамадзян па ўсім свеце звяртаць увагу на тое, што адбываецца ў Беларусі. Іх дзеянні і санкцыі супраць рэжыму спрыяюць вызваленню нашых герояў і аднаўленню справядлівасці.

Не менш важнай з'яўляецца падтрымка беларусаў. Я разумею, што для многіх гэта можа быць небяспечна. Але калі ёсць магчымасць, здзяйсняйце нават самыя простыя акты салідарнасці: пішыце лісты ў турму, бярыце ўдзел у мірных акцыях або проста распаўсюджвайце інфармацыю пра палітвязняў.

Мы павінны быць моцнымі і адзінымі ў барацьбе за свабоду і справядлівасць. Кожны з нас уносіць унёсак у гэтую агульную справу, і разам мы абавязкова пераможам».

group-telegram.com/tsikhanouskaya/5399
Create:
Last Update:

BY Светлана Тихановская

Share with your friend now:
group-telegram.com/tsikhanouskaya/5399

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Recently, Durav wrote on his Telegram channel that users' right to privacy, in light of the war in Ukraine, is "sacred, now more than ever." In 2018, Russia banned Telegram although it reversed the prohibition two years later. There was another possible development: Reuters also reported that Ukraine said that Belarus could soon join the invasion of Ukraine. However, the AFP, citing a Pentagon official, said the U.S. hasn’t yet seen evidence that Belarusian troops are in Ukraine. The perpetrators use various names to carry out the investment scams. They may also impersonate or clone licensed capital market intermediaries by using the names, logos, credentials, websites and other details of the legitimate entities to promote the illegal schemes. Friday’s performance was part of a larger shift. For the week, the Dow, S&P 500 and Nasdaq fell 2%, 2.9%, and 3.5%, respectively.
from ua

Telegram Светлана Тихановская
FROM American