Telegram Group & Telegram Channel
Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з намеснікам дзяржсакратара ЗША Куртам Кэмпбелам у Вільні

Дэмакратычная лідарка падзякавала ЗША за падтрымку і салідарнасць. Намеснік дзяржсакратара падкрэсліў, што ЗША працягнуць падтрымку беларускага народа і дэмакратычнай супольнасці.

Падчас сустрэчы абмеркавалі:

📌 Ваенна-палітычную сітуацыю ўнутры краіны: выкарыстанне Расіяй беларускай паветранай прасторы для ваенных аперацый супраць Украіны, пастаўкі рэжымам узбраення для расійскай арміі. Ціханоўская падкрэсліла, што беларускае грамадства супраць вайны.

📌 Намаганні па вызваленні палітзняволеных і магчымыя крокі міжнароднай супольнасці і ЗША для іх вызвалення і спынення рэпрэсій.

📌 Непрызнанне «выбараў» 2025 года: Ціханоўская адзначыла, што выбары не будуць празрыстыя, свабодныя і справядлівыя, і не могуць быць прызнаныя міжнароднай супольнасцю.

📌 Працяг Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША»: дамовіліся працягваць працу па некалькіх напрамках (палітзняволеныя, медыя, нацыянальная ідэнтычнасць, абарона правоў чалавека і інш.) і правесці наступную сустрэчу ў найбліжэйшыя месяцы.

📌 Прызначэнне спецпасланніка ЗША па Беларусі: Ціханоўская падкрэсліла, што такое прызначэнне паспрыяе лепшай каардынацыі паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і ЗША.

📌 Павелічэнне падтрымкі грамадзянскай супольнасці і незалежным медыям. Кіраўніца Кабінета прапанавала працягнуць і павялічыць праграмы падтрымкі для незалежных арганізацый і ініцыятыў, а таксама рэпрэсаваных.

📌 Санкцыі ў дачыненні да рэжыму: неабходна працягваць санкцыйны ціск на арганізацыі і фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць рэпрэсіі і саўдзельнічаюць у вайне.

📌 Супольныя захады падчас сесіі Генасамблеі ААН, а таксама ў межах АБСЕ.

Святлана Ціханоўская: «Злучаныя Штаты Амерыкі – наш ключавы саюзнік і партнёр. Мы дамовіліся аб’яднаць нашыя намаганні дзеля вызвалення палітвязняў і дэмакратычных перамен у нашай краіне. Я падзякавала за няспынную дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя і ўсебаковую падтрымку з боку амерыканскіх дыпламатаў. Я адзначыла важнасць адрознівання рэжыму і беларусаў, Беларусі і Расіі. Падкрэсліла, што нельга дапусціць, каб наша краіна стала “суцяшальным прызам” для Пуціна па выніках вайны. Мы працягнем Стратэгічны дыялог з ЗША і правядзём, спадзяюся, наступную сустрэчу на высокім узроўні ўжо ў гэтым годзе».

@CabinetBelarus

group-telegram.com/tsikhanouskaya/5511
Create:
Last Update:

BY Светлана Тихановская

Share with your friend now:
group-telegram.com/tsikhanouskaya/5511

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Friday’s performance was part of a larger shift. For the week, the Dow, S&P 500 and Nasdaq fell 2%, 2.9%, and 3.5%, respectively. But the Ukraine Crisis Media Center's Tsekhanovska points out that communications are often down in zones most affected by the war, making this sort of cross-referencing a luxury many cannot afford. The regulator took order for the search and seizure operation from Judge Purushottam B Jadhav, Sebi Special Judge / Additional Sessions Judge. Founder Pavel Durov says tech is meant to set you free As such, the SC would like to remind investors to always exercise caution when evaluating investment opportunities, especially those promising unrealistically high returns with little or no risk. Investors should also never deposit money into someone’s personal bank account if instructed.
from ua

Telegram Светлана Тихановская
FROM American