Telegram Group & Telegram Channel
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская – пра Віктара Бабарыку

«Убачыць Віктара Бабарыку, як і Марыю Калеснікаву некалькі месяцаў таму, пасля столькіх месяцаў інкамунікада – гэта неймавернае шчасце. Але жахліва разумець: рэжым выкарыстоўвае людзей, якія не павінны былі апынуцца за кратамі, для маніпуляцыяў.

За два гады нам давялося вывучыць жудаснае слова «інкамунікада». Мы адчулі, што такое – цалкам страціць сувязь з блізкім чалавекам за кратамі і не ведаць: ці жывы ён? Ці здаровы? У якім стане знаходзіцца? Праз адсутнасць любой вестачкі ад роднага чалавека ты не можаш нармальна жыць: калі так балюча на волі, страшна ўявіць, што адчуваюць яны там, за кратамі.

Кожны дзень у зняволенні – гэта страта цэлага жыцця, якое адбываецца на волі. Мой муж не бачыць, якімі дарослымі ўжо сталі Карней і Агнія. Сыны Паліны Шарэнды-Панасюк растуць без цяплыні матулінай любові. Ігар Лосік ужо 4,5 гады не бачыць дачку Паўліну... Жыццё спыняецца ў цэлых сем’ях, бо рэжым ахвяруе людзьмі дзеля ўлады.

Пабачыць тых, хто знаходзіўся ў інкамунікада – велізарная палёгка. Але разам з гэтым мы не можам забываць: за кратамі несправядліва застаюцца больш за 1200 палітвязняў.

Спыненне рэжыму інкамунікада – гэта першы крок да таго, каб спыніць той жах, які цяпер адбываецца ў краіне. А наступным павінна быць вызваленне тых, хто апынуўся за кратамі з-за сваіх поглядаў. І спыненне ўсіх палітычных рэпрэсіяў супраць беларусаў».

group-telegram.com/tsikhanouskaya/6092
Create:
Last Update:

BY Светлана Тихановская

Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260

Share with your friend now:
group-telegram.com/tsikhanouskaya/6092

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Stocks closed in the red Friday as investors weighed upbeat remarks from Russian President Vladimir Putin about diplomatic discussions with Ukraine against a weaker-than-expected print on U.S. consumer sentiment. Either way, Durov says that he withdrew his resignation but that he was ousted from his company anyway. Subsequently, control of the company was reportedly handed to oligarchs Alisher Usmanov and Igor Sechin, both allegedly close associates of Russian leader Vladimir Putin. To that end, when files are actively downloading, a new icon now appears in the Search bar that users can tap to view and manage downloads, pause and resume all downloads or just individual items, and select one to increase its priority or view it in a chat. "Like the bombing of the maternity ward in Mariupol," he said, "Even before it hits the news, you see the videos on the Telegram channels." Telegram does offer end-to-end encrypted communications through Secret Chats, but this is not the default setting. Standard conversations use the MTProto method, enabling server-client encryption but with them stored on the server for ease-of-access. This makes using Telegram across multiple devices simple, but also means that the regular Telegram chats you’re having with folks are not as secure as you may believe.
from ua

Telegram Светлана Тихановская
FROM American