Telegram Group Search
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Так расце ЖК "Аляксандраўскі" на Шчорса, які стане чарговым вечным нагадваннем пра неабароненую і знішчаную спадчыну Гародні. Назва - у гонар захаваных да нядаўняга часу, але знесеных аляксандраўскіх казармаў кан. XIX ст.

Можна параўноўваць з рэндэрамі. Другі будынак толькі пачаў расці над падмуркам.

Фота будоўлі: NewGrodno
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Да 26 сакавіка ўключна ў Гродне ДАІ будзе правяраць раварыстаў🚴‍♀️ Нарады ДПС будуць дзяжурыць каля пешаходных пераходаў. 👀Кантраляваць будуць, ці прытрымліваюцца правіл дарожнага руху раварысты і людзі на сродках персанальнай мабільнасці (электрасамакаты…
Раварыстаў хочуць зноў прымусіць спешвацца на пераходах ❗️🚴‍♀️

У 2025 годзе збіраюцца зноў скарэктаваць правілы дарожнага руху

🚲 Сярод зменаў - нормы, па якіх веласіпедысты і асобы, якія перасоўваюцца на сродках персанальнай мабільнасці (СПМ), абавязаны будуць спешвацца пры перасячэнні праезнай часткі дарогі. Тут цікава, як жа адмысловыя велапераезды з разметкай? Змыюць?

У праекце ўказа спасылаюцца на тое, што аварыі з веласіпедыстамі і СМП сталі часцейшымі: за 10 месяцаў 2024 года ДТЗ з веласіпедыстамі стала больш на 10,2%, з карыстальнікамі СМП — на 61,4%‼️ У 2023 годзе гэтыя паказчыкі таксама раслі (на 16% і 60,7% у параўнанні з 2022-м). Галоўнай прычынай усё ж прызнаюць большую папулярнасць такога транспарту, але і тое, што многія не зніжаюць хуткасць пры перасячэнні дарогі, як патрабуюць актуальныя правілы.

Раварыстам дазволілі не спешвацца на пераходах толькі ў кастрычніку 2022 года...

🛴У новых зменах таксама скарэктуюць паняцце СПМ: імі будуць лічыць толькі тыя прыстасаванні, якія не разганяюцца хутчэй за 25 км/г.

Гэта тлумачаць тым, што зараз некаторыя прадаўцы прадаюць электратранспарт, які на самай справе больш падобны да мапедаў ці нават матацыклаў, але запэўніваюць, што правы і рэгістрацыя не патрэбныя. Новая норма дапаможа спыніць гэта і не дазволіць удзельнічаць у руху на магутных электратранспартных сродках без выканання ПДР.

Будуць і іншыя змены. Праект указа аб карэкціроўках ПДР унясуць у Савет Міністраў у сакавіку.
Urban Hrodna - городская среда Гродно
На Фолюшы раскапалі помпавую станцыю каля воданапорнай вежы - і пашкодзілі маладыя саджанцы Гродназелянбуд высадзіў дрэўцы ўсяго год таму😕 Пры гэтым будпляцоўку не агарадзілі, пашпарта аб'екта няма. 📸 прыслаў чытач
Воданапорную вежу ў самым цэнтры Фолюша хочуць захаваць - яе прадаюць са зніжкай 10%. Там можна адкрыць кафэ!

Аднапавярховую вежу плошчай 24,6 кв.м збудавалі ў 1968 г.

У арэнду прапануюць надзел зямлі пры ёй плошчай 0.0371 га па адрасе зав. Фолюш, 4.

Частка вежы плошчай 12,3 кв.м здаецца ў арэнду да 25.10.2026 пад абсталяванне базавай станцыі сотавай сувязі.

Паводле ўмоў, у пабудове можна адкрыць памяшканне адміністрацыйнага і (або) адміністрацыйна-гандлёвага, фінансавага, фізкультурна-аздараўленчага і (або) спартыўнага прызначэння, рознічнага гандлю, грамадскага харчавання.

Новы пачатковы кошт - 82 628 руб. Вежу ўжо спрабавалі прадаць у 2024 г.
Аўкцыён пройдзе 14 сакавіка.
Што рабіць, калі патрэбны знак? 👀🚏

Дарожны знак могуць усталяваць па просьбе людзей. Для гэтага трэба:

▪️звярнуцца ў мясцовы выканаўчы орган (гарывыканкам або райвыканкам);
▪️у пісьмовай заяве апісаць праблему і патлумачыць, чаму трэба ўсталяваць знак. Вашы дадзеныя і запыт перададуць далей;
▪️камісіі па бяспецы дарожнага руху - вывучыць пытанне, абследаваць тэрыторыю, ацаніць сітуацыю і прыняць рашэнне.

Самавольна ставіць знакі забаронена.
Дом на Міцкевіча, 9 рэканструююць пад краму

Гэта суседні будынак з «Домам з цмокамі» ў Новым Свеце.
Ён стане будынкам адміністрацыйна-гаспадарчага прызначэння, з крамай нехарчовых тавараў і кабінетамі.

Вакол добраўпарадкуюць тэрыторыю: азеляняць, пракладуць дарожкі.
Ацяпленне зробяць ад гарадскіх цепласетак (пераважны варыянт) або ад міні-кацельні (электрычнай, газавай або на біямасе).

📍 Будоўля будзе ў зоне аховы гістарычнай забудовы і водаахоўнай тэрыторыі Гараднічанкі.

📅 Правядуць грамадскія абмеркаванні справаздачы аб уплыве на навакольнае асяроддзе (АУНА):
да лютага 2025 — падрыхтоўка справаздачы АУНА;
да красавіка 2025 — грамадскія абмеркаванні і сход;
да ліпеня 2025 — канчатковае рашэнне па праекце.

📒Будынак выкупіла фірма "Формула вады" ў 2020 г., як і Міцкевіча, 7. Умовы продажу забаранялі разбурэнне, пашкоджанне будынкаў, пагаршэнне іх тэхнічнага стану і навукова неабгрунтаванае змену параметраў, страту канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей, пагаршэнне іх успрымання, неабгрунтаваную змену архітэктуры фасадаў. Раней будынкі, якія лічацца сімваламі раёна ўнікальнай гарадской драўлянай забудовы Новы Свет, хацелі зносіць, але гараджане пратэставалі.
У Гародні з’явяцца новыя пляцоўкі для выгула сабак! 🐶

У 2025 годзе ў горадзе ўладкуюць 4 новыя пляцоўкі для выгулу:
▪️ Фолюш – каля воданапорнай вежы;
▪️ Пестрака – каля аўтапарка №1;
▪️ Глухава – на пустцы;
▪️ Таўлая – побач з каналізацыйнай помпавай станцыяй

Зараз у Гародні ёсць 5 пляцовак і 8 месцаў для выгулу.

📌 У чым розніца?
Пляцоўка – агароджаная зона, дзе сабаку можна адпусціць з павадка.
Месца – адкрытая тэрыторыя без агароджы.

Новыя пляцоўкі абяцаюць зрабіць з трэнажорамі для жывёл, лаўкамі і сметніцамі. Добры крок для гаспадароў сабак і для горада! 🐕

Па спасылцы - карта з актуальными месцамі і пляцоўкамі для выгулу сабак у Гародні ад гарвыканкама
У Гродне пачалі падрыхтоўку да рамонту вайсковых могілак па Белуша
На Савецкай абнаўляюць лавачкі

Таксама плануюць рамонт падпорных сценак падвышаных газонаў і замену пашкоджанай пліткі і мармура.
Гродназеленбуд паставіў у парку на Леванабярэжнай домік для сваіх супрацоўнікаў

Там яны змогуць пераапранацца і адпачываць у абедзены перапынак.
1 сакавіка, у Гродне будуць святкаваць Масленіцу - а праз гэта перакрываць рух транспарту і мяняць маршруты 🚎 🚌

У ноч з пятніцы на суботу транспарт перакрыюць:
▪️ з 00.00 гадзін да 21:00 – на плошчы Тызенгаўза;
▪️ з 11:00 да 21:00 – на вуліцы Дзяржынскага (на адрэзку вул. 17 верасня - вул. Сацыялістычная), на вуліцы Сацыялістычнай (на адрэзку ад Дзяржынскага да Кірава), вуліцы Ажэшкі (на адрэзку ад вул. Леніна да вуліцы Дзяржынскага).

👉Як паедзе транспарт у суботу
Дом - прыклад драўлянага канструктывізму на рагу Міцкевіча ў Новым Свеце пераробяць пад гасцініцу 🏛

Зялёны будынак на рагу Міцкевіча і Мітрапаліта Філарэта пераробяць пад гасцініцу з рэстаранам і кафэ на першым паверсе. Гэта драўляны дом у стылі канструктывізму 1930-х, адзін з нячастых прыкладаў такой архітэктуры ў Гродне.

На сайце гарвыканкама з'явілая праграма АУНА, у якой сказана пра рэканструкцыю нежылога дома. Прызначэнне зямельнага надзела пад ім - будаўніцтва і абслугоўванне гасцініцы і грамадскаага харчавання. Наколькі ў часе прац захаваюць будынак, пакуль не зразумела.

🏗 Што будзе ў выніку:
▪️на 1 паверсе – рэстаран, кафэ і вестыбюль гасцініцы,
▪️на 2 і 3 паверхах – апартаменты і нумары,
▪️у падвале – тэхнічныя і дапаможныя памяшканні.
Ацяпленне і гарачая вада – ад кацельні на газе або на цвёрдым паліве.

❗️Дом знаходзіцца ў зоне аховы нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей: «Гістарычны цэнтр г. Гродна» і ў водаахоўнай зоне Юрысдыкі. Рэалізоўваць праект будуць з улікам комплекснага навуковага даследавання, а для земляных і будаўнічых прац спатрэбіцца археалагічны нагляд.

👥 Праект справаздачы аб уплыве на навакольнае асяроддз (АУНА) выставяць на грамадскае абмеркаванне:
- сакавік 2025 – падрыхтоўка справаздачы аб уплыве на навакольнае асяроддзе,
- сакавік-красавік 2025 – грамадскія абмеркаванні,
- травень-чэрвень 2025 – канчатковае рашэнне па рэканструкцыі.
❗️Сход будуць праводзіць толькі ў выпадку зваротаў грамадзян.

🛠 Замоўца праекта – гандлёвы дом «Шакоціс».

📖 Дом пабудаваны пасля 1932 г. Мае гарызантальную абшыўку, кампазіцыя пабудавана на суадносінах аб'ёмаў розных вышынь.Нізкасхільны дах схаваны за шырокім карнізам. Вокны рознага памеру надаюць дому выразнасць і ўнікальны рытм. Магчыма, у 1937 г. тут быў магазін таварыства «Ранак» («Jutrzenka»).
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Дом - прыклад драўлянага канструктывізму на рагу Міцкевіча ў Новым Свеце пераробяць пад гасцініцу 🏛 Зялёны будынак на рагу Міцкевіча і Мітрапаліта Філарэта пераробяць пад гасцініцу з рэстаранам і кафэ на першым паверсе. Гэта драўляны дом у стылі канструктывізму…
❗️Адметны драўляны будынак 1932 г. у стылі канструктывізму на Міцкевіча, 1 усё ж збіраюцца знесці❗️

Пад словам "рэканструкцыя" зноў маюць на ўвазе дэмантаж і адбудову нанова - але нечага нават не надта падобнага да арыгінала. Праект новага будынку на месцы гістарычнага для планаванай гасцёўні апублікаваў гісторык Miečyslaŭ Jan (фота 1).

Знесці збіраюцца і суседні мураваны аднапавярховы будынак 1915 г. пабудовы па Філарэта, які стаіць усутыч.

Паводле праекта, там збіраюцца ўзвесці трохпавярховы аб'ём, істотна большы за арыгінальныя будынкі. Толькі яго вуглавая частка будзе нагадваць фасад цяперашняга дома на Міцкевіча, 1.

Будынкі адселеныя, але захаваныя ў добрым стане.

🆘 Магчыма, сітуацыю яшчэ можна выправіць і захаваць адзін з адметных будынкаў Новага Свету і Гародні. У сакавіку-красавіку плануюць грамадскія абмеркаванні справаздачы па ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе. Канчатковае рашэнне яшчэ не прынята.

❗️Заклікаем пісаць афіцыйныя звароты да ўладаў
❗️
2025/03/06 06:03:37
Back to Top
HTML Embed Code: