Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Стаў вядомы прысуд палітзняволенай Вользе Маёравай
У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля ў сакавіку над Вольгай адбыўся суд паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Ганна Сакалова прызнала жанчыну вінаватай і прызначыла ёй яшчэ паўтара года зняволення ў дадатак да 20 гадоў калоніі. Вольга ўжо адбывае тэрмін у папраўчай калоніі № 24 у Зарэччы.
Нагадаем, Вольга — грамадская актывістка, раней актыўная сяброўка Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Яе затрымалі 4 студзеня 2021 года ў сваім доме па так званай "справе Мікалая Аўтуховіча". Яе прызналі вінаватай па шэрагу крымінальных артыкулаў, у тым ліку — "замах на захоп дзяржаўнай улады" (арт. 357 КК).
Гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка 2022 года асудзіў палітзняволеную да 20 гадоў калоніі і 800 базавых велічыняў штрафу (25 600 рублёў). На судзе яна не прызнала віну.
Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/116379

10 кастрычніка ў абласным судзе – чарговы палітычны дзень
Пачнуцца два працэсы ў палітычна матываваных справах.
✅ Чытаць болей

На Гомельшчыне дзяцей пачалі цягаць у міліцыю
Такім чынам карны орган мяркуе завербаваць сабе будучых супрацоўнікаў.
✅ Чытаць болей
Такім чынам карны орган мяркуе завербаваць сабе будучых супрацоўнікаў.
✅ Чытаць болей
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☝️ У Калінкавічах, імаверна, узарваўся "шахед"
Гэта адбылося ўчора зранку. Гук "як ад мапеда" і выбух чулі жыхары Калінкавічаў і навакольных вёсак.
Учора тэлеграм-канал "Беларускі гаюн" са спасылкай на праект @eRadarrua паведамляў, што "шахед" зайшоў у паветраную прастору Беларусі і рушыў у кірунку Мазыра па ўсходзе ад Нароўлі.
Адлегласць ад Нароўлі да Калінкавічаў складае 40 км. Такі шлях "шахед" можа праляцець за 11 хвілін.

Гомельская Вясна
☝️ У Калінкавічах, імаверна, узарваўся "шахед" Гэта адбылося ўчора зранку. Гук "як ад мапеда" і выбух чулі жыхары Калінкавічаў і навакольных вёсак. Учора тэлеграм-канал "Беларускі гаюн" са спасылкай на праект @eRadarrua паведамляў, што "шахед" зайшоў у паветраную…
❗️ У Калінкавічах "за супрацоўніцтва з экстрэмістамі" затрымалі жанчыну
Меркавана, прычынай для затрымання паслужыла відэа выбуху "шахеда", якое разышлося па сацсетках.
Пад відэа, апублікаваным у пралукашысцкім канале, гаворыцца, што жанчына магла «пасеяць паніку сярод насельніцтва і дэзынфармаваць яго». Дакладная прычына затрымання не называецца, але на жанчыну, імаверна, завялі крымінальную справу.

📌 5 гадоў калоніі завочна "атрымала" рэчыцкая актывістка Бажэна Жолудзь
25-гадовую дзяўчыну судзілі за «незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных» (арт. 203-1 КК), «заклікі да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК), а таксама за «абразу суддзі» (арт. 391 КК).
Закрыты суд над Бажэнай Жолудзь адбыўся 2 кастрычніка ў Магілёўскім абласным судзе.

❗️Пра яшчэ адно затрыманне за ажыццяўленне права збіраць інфармацыю паведамілі карніцкія каналы.
Гэтым разам чалавека незаконна схапілі ў Лоеве.
✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10943

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Украінца і двух беларусаў будуць судзіць у Гомелі за "агентурную дзейнасць" і "здраду дзяржаве"
У Гомельскім абласным судзе 15 кастрычніка пачнуць судзіць грамадзяніна Украіны Вячаслава Бародзія, а таксама беларусаў Мікалая Ласоўскага і Валянціну Полаз. Падрабязнасці пераследу ўкраінскага егера сталі вядомыя летась з прапагандысцкага фільму, у якім Вячаслава падчас следчых дзеянняў вадзілі на ланцугу. Трох чалавек абвінавачваюць паводле 6 крымінальных артыкулаў, у тым ліку "здрада дзяржаве" і "агентурная дзейнасць". Працэс будзе весці суддзя Яўген Шаршнёў.
Чытаць цалкам 👉
https://spring96.org/be/news/116394

У межах мерапрыемстваў да Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання запрашаем на сустрэчы з удзелам каардынатара кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэям Палудам
⠀
▪️ афлайн-кінаклуб у Варшаве з абмеркаваннем тэмы смяротнага пакарання. Плануецца прагляд фільма «Жыццё Дэвіда Гейла» і абмеркаванне аргументаў супраць смяротнага пакарання.
⠀
5 кастрычніка, 12:00 па СЕТ. Падрабязнасці па спасылцы.
⠀
▪️ анлайн-дыскусія ў межах юрыдычнага дыскусійнага клуба, дзе смяротнае пакаранне будзе разгледжана з прававога і этычнага пунктаў гледжання.
⠀
8 кастрычніка, 18:00 па СЕТ. Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца па спасылцы.
Калі вы плануеце ладзіць мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню супраць смяротнага пакарання, калі ласка, раскажыце @niepakaranniu_bot.

🔻Праваабаронца з Гомеля Леанід Судаленка падаў у суд на сваю адвакатку.
На яго думку, адвакатка, прызначаная ўладамі, наўмысна не выконвае свае абавязкі.
✅Падрабязней тут:
https://gomelspring.org/be/news/10945

🎲 Што здарылася на Гомельшчыне за тыдзень. Дайджэст ад Гомельскай вясны
✍️ У Гомелі пачалі завочна судзіць светлагорскую праваабаронцу Алену Маслюкову
✍️ Літва падала ў Гаагскі суд на Лукашэнку
✍️ У Гомелі юнак дрыфтаваў на аўто с чырвона-зялёным сцягам. Яго аштрафавалі
✍️ Рэчыцкую актывістку завочна асудзілі
✍️ Леанід Судаленка паразмаўляў з лукашэнкаўцам Васкрасенскім
✍️ На Гомельшчыне дзяцей прывучаюць да міліцыі
✍️ У Калінкавічах узарваўся шахед. Мясцовую жыхарку затрымалі за відэа выбуху

Калінкавіцкага прадпрымальніка будуць судзіць па чатырох крымінальных артыкулах.
55-гадовага Генадзя Карнеяўца абвінавачваюць у грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК), паклёпе (артыкул 188 КК), паклёпе на Лукашэнку і яго абразе (часткі 1 і 2 артыкула 367 КК, артыкул 368 КК).
Суд над Карнеяўцом распачнецца 11 кастрычніка ў Жыткавіцкім раёне. Суддзёй будзе Аляксандр Аношка.
Генадзь Карнеявец займаўся мантажом і рамонтам дзвярэй. На старонках Генадзя ў сацсетках можна заўважыць і рэпосты незалежных медыя ў 2020-м і хвалебныя оды Пуціну ды Кадыраву пасля пачатку вайны Расеі з Украінай на сваёй старонцы.
Пра Карнеяўца вядома, што ў чэрвені яго судзілі па адміністрацыйным артыкуле 19.11 (распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў).

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🎉Роўна два гады таму Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру
7 кастрычніка 2022 году Нобелеўскі камітэт уганараваў прэміяй міру праваабаронцаў з трох краін: Беларусі, Украіны і Расіі. Узнагароду атрымалі беларус Алесь Бяляцкі, украінскі Цэнтр грамадзянскіх свабодаў і расійскі праваабарончы цэнтр «Мемарыял».
«Бяляцкі быў адным з ініцыятараў дэмакратычнага руху, які ўзнік у Беларусі ў сярэдзіне 1980-х гадоў. Ён прысвяціў усё сваё жыццё справе дэмакратыі і міру ў сваёй краіне. Бяляцкі ў 1996 годзе стварыў праваабарончую арганізацыю «Вясна», у адказ на сумнеўныя змены ў Канстытуцыю, якія далі беларускаму прэзідэнту дыктатарскія паўнамоцтвы», — заявіла прадстаўнік Нобелеўскага камітэта.
Алесь стаў чацвёртым чалавекам, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, знаходзячыся ў турме або пад вартай — праваабаронцу затрымалі 14 ліпеня 2021 году і асудзілі да 10 гадоў калоніі.
💌Месца ўтрымання Алеся: ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
💻Напісаць анлайн

У Рагачове зноў будзе разбіраць справу пра паклёп прызначэнка пацярпелага
Чарговае парушэнне шэрагу правоў чалавека прызначанае на 8 кастрычніка.
✅ Чытаць болей
Чарговае парушэнне шэрагу правоў чалавека прызначанае на 8 кастрычніка.
✅ Чытаць болей
Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Жлобіне бліжэйшымі днямі працягнуцца чарадой чарговых судоў
Запланаваныя тры суды запар за ажыццяўленне права на свабоду мірных сходаў.
✅ Чытаць болей
Запланаваныя тры суды запар за ажыццяўленне права на свабоду мірных сходаў.
✅ Чытаць болей
🔺У Гомелі будуць разглядаць заяву пра ўжыванне амністыі да палітзняволенай Алены Гнаўк.
✅ Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10950