group-telegram.com/unter_Kutte/17
Last Update:
мацьвей
Mem. II — IV (напэўна будуць яшчэ)
Cтанцыя Крыжовы Шлях
станцыя К — галгофа. ты штораз выдрапвала крыжовы шлях на маёй руцэ. некаторыя са стацыяў я дагэтуль праглядаю пад скурай і кожны раз кленчу. дзіўна што ты ніколі не наважвалася ўбіць цьвік але зь лёгкім сьвістам спальвала мяне як сьлімака і накрывала мангал. я ляжаў там да раніцы а потым ты дасыпала прах у попельніцу і раскідвала нас парэшткамі прашпэктам Незалежнасьці па маршруце бібліятэка — дом. я ніколі не супраціўляўся і прасіў вецер быць слухмяным. адзін раз ты разьвязала мех і ён садзьмуў мяне ў іншы бок.
***
НББ
калі мы дарэшты напаўнялі ромбакубаактаэдр сваім каханьнем
то выходзілі і на ім загаралася Я сардэчка Беларусь
майму сардэчку ў форме ромбакубаактаэдра
стае толькі на Я
адтуль забаронена выносіць кнігі і ўспаміны
але мы пару разоў выносілі
***
Марк Шагал (куды?)
твой пацалунак нагадвае Віцьбу
ты пра раку ці вафельку?
ня ведаю але і на і пасьля цалавацца было прыемна
габрэйская луна адбівалася на каве
з намі павітаўся мужчына з журнала пра Прагу
мы пайшлі за ім а ён схаваўся ў скульптуру Ікара
(мне трошку шкада што Вэнэра спадабалася табе больш)
прага засталася неспатоленая
BY кападакійскі гурток
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/unter_Kutte/17