group-telegram.com/unter_monchisher_Kutte/99
Last Update:
ПУМ-ПУМ
(C-dur
il volo del calabrone)
вялізны як поўнач
нязграбны як рукі з холаду
Пум-Пум
ішоў за мной
па мяне
яго паліто прасьвечвала пуп
яго пумы пляскалі па плямах лужынаў
плявалі ў шыбы дамоў
плавалі сярод палярнага гарызонту
тралейбусных дратоў
плечы Пум-Пума пукалі ў шыбы
пятага паверха
зь іх капала памяцьцю
за каўнер
за цяпер
за пасьля
Пум-Пум нечым нагадваў парася
перад сталёвым позіркам
малатка
***
(малюнак
джазавы)
Пум-Пум ішоў імкліва як ласася
у лапы грызьлі нясе вада
Пум-Пум ішоў скіравана як коціцца
шына без гаспадара
у кампаніі мяне і я
Пум-Пум быў як пятае кола
як сёмая нага
Пум-Пум нечым нагадваў блыху
парыскага клапа
то бок трэба проста прыняць
як факт
(хоць мне таксама непрыемна
блытаць чаканьні ды ўспаміны)
***
(mezzo piano
vivace)
яго правая рука была задуменьнем
яго левая рука была асуджэньнем
ён абняў мае рэбры
мае рукі склаліся ў кулакі
яго рукі сьціснуліся ў малітву
яго ногі не адчувалі зямлі
мае ногі нясьлі
нас
***
(запальваецца
кадзіла)
пад маімі нагамі былі
балаты пяскоў
брукаванкі гораў
суквецьці чыгунак
пад яго нагамі
былі мае ногі
я сьнедаў у вінаградніках Эйн-Гедзі
усмоктваў пацалункі вуснаў крыніцы
згрызаў на абед
партэнонскія камяні
акадэмскія дрэвы
ліцэйскіх сяброў
ягоны абет
быў маўчаньнем
хваласьпеваў маіх
калі час
сьціснуўсянавяртаньне
Пум-Пум выцек з пазванкоў
ягоная луска зьбяляла
маю сівізну
тал… тал…
θάλασσα θάλασσα ? ?
талбухіна талбухіна ! !
***
(на
адыход)
Пум-Пум
нырнуў
у
лужыну
плюм
бум
plumbum
πάντων ἀρχά
πάντων
пум-пум
02.01.2023
BY сатурнінскія скокі
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/unter_monchisher_Kutte/99