#Платон
Назва: Выбраныя дыялогі
Аўтар: Платон
Пераклад: Ян Пятроўскі
Спасылка: https://knihi.com/Platon/
Назва: Выбраныя дыялогі
Аўтар: Платон
Пераклад: Ян Пятроўскі
Спасылка: https://knihi.com/Platon/
Staragretskaya_dramaturgiya_KANCZ.pdf
2.9 MB
#Эсхіл #Сафокл #Эўрыпід #Арыстафан #Менандр
Назва: Старагрэцкая драматургія
Аўтары: Эсхіл, Сафокл, Эўрыпід, Арыстафан, Менандр
Змест:
Эсхіл — "Персы", "Прыкуты Праметэй"
Сафокл — "Эдып-цар", "Антыгона"
Эўрыпід — "Бакханкі"
Арыстафан — "Люсістрата", "Жабы"
Менандр — "Адлюднік"

#Калімах
Аўтар: Калімах
Пераклад: Піліп Аслюк
Callimachi Fragmentum XXIII || Калімах, Фрагмент 23
"Сонца, бывай", — Клеамброт Амбракіец сказаўшы, з высокай
скокнуў сцяны гарадской, проста ў Аід. Не спазнаў
смерці нічога дастойнага ён, прачытаў жа Платона
працу адну, усяго толькі адну — "Пра Душу".

#Гарацый
Аўтар: Гарацый
Пераклад: Мацвей Драгун
Carmina I.I. / Ода 1.1.
Мецэнаце, унук царскіх валадароў,
абарона мая і асалода ты.
Знойдзеш розных, каму пыл алімпійскі на
палкіх колах падняць наівялікшы дар,
Абагнуць ім карціць мэту¹, каб пальму² ўзяць,
што ўзнясе да багоў, гаспадароў зямлі.
Гэты прагне ляпей, каб наравісты тлум,
што Квірытамі³ зваць, тройчы⁴ пашану даў.
Шчасьце гэнаму, як жытніца ўласная
поўніцца ад даброт, Лібіяй⁵ ўзрошчаных.
Як у радасць каму бацькава абрабляць
поле, то ўжо нішто, Атала⁶ нават скарб,
не прымусіць яго мора Міртойскае
як марак рассякаць судзінай кіпарскай⁷.
Бітва страшная так Афрыка⁸ з хвалямі
Ікарыйскімі для простага гандляра.
Хоць і славіць спакой родных мясцін, але
правіць судзіны, бо беднасць пужае больш.
Хтосьці любіць урваць колькі гадзінак, каб
дзесь з масійскім⁹ віном легчы як найзручней
пад сунічным кустом, што заквітнеў, або
ля вытоку ракі, ля запаветных вод.
Шмат хто лагер абраў, грукат трубы й ражку
перамешаны і так ненавісныя
войны ўсім мацяркам. А паляўнічага
ўзімку¹⁰ ў дом не загнаць жонкі пяшчотамі —
вунь ужо шчанюкі верныя лань грызуць,
дзік марсійскі даўно сетку шалёна рве.
Ставіць побач мяне слаўных адзнака блюшч¹¹
з веліччу ўсіх багоў. У прахалодны гай
ад натоўпу нясуць німфы з сатырамі
ў карагодах мяне. Хай жа Эўтэрпа¹² не
стане флейты спыняць, а Палігімнія¹³
ліру Лесбаскую¹⁴ зладзіць згадзілася.
Далучы ты мяне да песняроў лірных —
Тут жа зорную гладзь я галавой крану.
——————
Ода напісаная ў 23 г.н.э
Памер: 1-ая Асклепіядава страфа
1. Удзельнік спаборніцтваў павінен быў на як мага большай хуткасці аб'ехаць калясніцаю ўбіты ў зямлу жалезны межавы слуп — "мэту", што нярэдка прыводзіла да катастрофы.
2. Пераможцу ўзнагароджвалі вянком з пальмавага лісця
3. Квірыты — урачыстая назва грамадзянаў Рыма
4. Мова ідзе пра тры дзяржаўныя пасады ў Рыме: эдылітэт, прэтуру і кансулат.
5. Лібія была галоўнай жытніцай Рыма.
6. Атал — адзін з уладароў Пергаму, славутага багаццямі царства Малой Азіі.
7. Маецца на ўвазе карабель з кіпарскага лесу.
8. Афрык — у рымскай міфалогіі паўднёва-заходні вецер.
9. Масійскае віно выраблялася з вінаграду, які рос на падгор'і Масік у Кампаніі.
10. У арыгінале "sub Iove frigido", што даслоўна — "пад сцюдзёным Юпітэрам"
11. Блюшч, прысвечаны Бакху, богу віна і натхення, быў узнагародай для паэтаў.
12. Эўтэрпа — муза лірычнай паэзіі.
13. Палігімнія — муза харавой паэзіі і танцаў.
14. На лад лірычных паэтаў з выспы Лесбас — Алкея і Сапфо

Carmina III.XXX. / Оды 3.30.
Помнік справіў сабе, cтойкі ён больш за медзь,
царскі стан пірамід пераўзыходзіць ён.
Ані ўедлівы дождж, ні Аквілон ліхі
не зруйнуюць яго, ні чарада гадоў
незлічоных, ані часу няспынны рух.
Не зусім я памру: частка вялікая
Лібітыніных рук збегне, і славаю,
што не ссохне павек, буду расці, пакуль
жрэц усходзіць на холм з дзевай маўкліваю.
Дзе буяе Аўфід, дзе на бязводдзі Даўн
быў там колісь царом люду сялянскаму,
скажуць, што я адтуль велічыні сягнуў,
Эалійскую песнь на Італійскі лад
першы я запяяў. Узганарыся ж і
мне Дэльфійскім вянком згодна з заслугамі,
Мельпамэна, уві міласціва галоў.
——————————————
1. Аквілон — аналаг старагрэцка Барэя, бога паўночнага ветру
2. Лібітына — у рымскай міфалогіі багіня смерці, мёртвых, пахавання і зямлі
3. Аўфід — галоўная рака Апуліі, радзімы Гарацыя
4. Мельпамэна — у старагрэцкай міфалогіі муза трагедыі

#Катул
Аўтар: Катул
Пераклад: Мацвей Драгун
V
Жыйма, Лесбія, і кахайма разам.
Што нам плёткі старых ды ханжаў розных:
Нават аса аднога не дамо ім!
Сонцы могуць заходзіць ды ўзыходзіць,
Але толькі свяцілу варта згаснуць,
Ноч для нас настае без сну і краю.
Пацалункаў дай тысячу і сотню,
Потым тысячу іншую і сотню,
Дай удосталь мне тысячу і сотню.
Калі тысячаў шмат з табой налічым,
Мы заблытаем лік, каб нам не помніць,
Каб не ведаць людзям зайздросным вельмі,
Колькі шмат мы з табой нацалавалі.

#Анакрэонт
Аўтар: Анакрэонт
Пераклад: Мацвей Драгун
XXI
П'е чорная зямліца,
і п'юць з яе ўсе дрэвы,
а мора п'е залевы,
і п'ецца сонцам мора,
тады п'е месяц сонца.
Чаго ж, сябры мае, вы
не даяце мне піці?
Аўтар: Анакрэонт
Пераклад: Мацвей Драгун
XXI
П'е чорная зямліца,
і п'юць з яе ўсе дрэвы,
а мора п'е залевы,
і п'ецца сонцам мора,
тады п'е месяц сонца.
Чаго ж, сябры мае, вы
не даяце мне піці?
#Калімах
Аўтар: Калімах
Пераклад: Піліп Аслюк
Callimachi Fragmentum VIII
Мачахі слуп надмагільны вянкамі юнак упрыгожваў.
Думаў: "Са зменай жыцця нораў змяніла яна".
Як нахіліўся над магілай ён, рухнуў слуп, хлопца забіўшы.
Пасынкі, нават магіл мачах цурайцеся вы!

Callimachi Fragmentum XXX
Я ненавіджу паэму кіклічную , мне не вясёлы
шлях той, што носіць людзей мноства туды і сюды.
Я ненавіджу каханка бадзяжнага, і я з крыніцы
Не п'ю ніколі: усё брыдка агульнае мне.
"Вось жа прыгожы, прыгожы Люсаній", — так перш, чым ты скажаш,
Эха адкажа хутчэй: "Іншы ўжо любы яму".

#Сафокл
Сафокль. Антыгона / Сафокль; пераклад з старагрэцкае мовы Ю. М. Дрэйзіна. — Менск : Выданьне ЦБ Маладняка, 1926.
Першае, яшчэ даваеннае выданне "Антыгоны" Сафокла
Спасылка: https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/9/9f/Антыгона_%28Сафокл%29_пер._з_старагрэч._мовы_Ю.М._Дрэйзіна.pdf

Сёння чытаем урывак з першай кнігі “Бібліятэкі” Апаладора. У фрагменце апавядаецца міф пра патоп, той самы міф, які мы знаходзім практычна ў кожнага старажытнага народа. У грэцкай версіі адзіных людзей, які выжылі, завуць Дэўкаліён і Піра. Уратаваўшыся ў каўчэзе, яны прыстаюць да Парнаса, на якім прыносяць ахвяры Зеўся і моляць яго аднавіць чалавечы род. І кідаючы камяні, Дэўкаліён і Піра зноў напаўняюць Грэцыю людзьмі. Такі незвычайны спосаб чалавекастварэння дазваляе аўтару вывесці этымалогію (народную, вядома) слова “людзі”, праз сугучнасць са словам “камень”.
Міф пра патоп перацякае🙃 ў міф пра найменні народа і плямёнаў: Элінаў ўвогуле, Іёнійцаў, Эалійцаў і Дарыйцаў. Распаўсюджаная рымская назва, Грэкі, таксама згадваецца, але паходжанне назвы не падаецца: ніякіх дзяцей з імём Грэк у Дэўкаліёна і Піры не было
У далучаным хэнд-аўце можна прачытаць гэты ўрывак у арыгінале, з пракаментаванай лексікай і сінтаксісам. А пасля параўнаць уласнае прачытанне з перакладам на пошняй старонцы.
Прыемнага чытання)
мацей д.

Пагаворым пра зоркі: περὶ ἄστρων ad astra
Ластоўскі ў сваіх “Лабірынтах” піша: “Напрыклад, гвязду Венеру дасягоння сяляне называюць Чагір. Пад найменнем Чагір фігуруе Венера ў супрасльскім календары ХVІІІ ст., дзе аб ёй гаворыцца: «Гвезда Чагір між усімі гвездамі 10 месц у кожным месяцы мае, а па трыкрот прыходзіць на кожнае месца кожнага месяца». Вялікую Мядзведзіцу называюць Стажарамі; Плеяды — Сітцом, або Вуціным Гняздом; Арыёнаў пояс — Кігачамі…”
А як іх называлі старажытныя грэкі ды рымляне?
І
Сёння раскажам пра зорку Венеру (тую самую), то бок Чагіра, каторая, вядома, планета. Пра яе чытаем у трактаце Цыцэрона “De natura deorum” (“Пра прыроду багоў”): “…stella Veneris, quae Φωσφόρος Graece Lucifer Latine dicitur cum antegreditur solem, cum subsequitur autem Ἕσπερος…” (…зорка Венеры, якая Φωσφόρος па-грэцку і Lucifer па-лацінску завуцца, калі яна апярэджвае сонца, калі ж следуе за ім — Ἕσπερος…) Хімічнае Φωσφόρος і жудаснае Lucifer даслоўна значыць усяго толькі “светланосца”, а Ἕσπερος перакладаецца як “вечар”.
Зрэшты, Геспер — гэта і персаніфікаванае боства. У трактаце “De Astronomia” (“Пра астраномію”) Псеўда-Гігін расказвае наступнае: Hic autem omnium siderum maximus esse uidetur. Nonnulli hunc Aurorae et Cephali filium dixerunt, pulchritudine multos praestantem. Ex qua re etiam cum Venere dicitur certasse, ut etiam Eratosthenes dicit eum hac de causa Veneris appellari, [et] exoriente sole et occidente uideri. Quare, ut ante diximus, iure hunc et Luciferum et Hesperum nominatum. (Ён, кажуць, найбольшая з усіх зорак. Некаторыя сцвярджаюць, што ён сын Аўроры і Кефала, выбітны прыгажосцю сярод многіх. З гэтай прычыны, кажуць, ён супернічае з Венерай; як кажа Эратасфен, ён (Геспер) завецца Венерыным, і яго можна ўбачыць, калі сонца ўзыходзіць і заходзіць. Таму, як кажуць, ён законна носіць імя Люцыфер і Геспер.)
А калі Фосфар у вас ніяк не асацыюецца з зоркамі, а Люцыфер непрыемны з рэлігійных пераканянняў, то ў XXIII кнізе “Іліяды” чытаем пра Эасфора (“золканосца”): “ἦμος δ᾽ ἑωσφόρος εἶσι φόως ἐρέων ἐπὶ γαῖαν…” (У той час, калі Эасфор ідзе, абвяшчаючы дзённае святло на зямлі…)
у наступны раз раскажам і пра Стажароў, і Сітца, і Кігачоў

Герадот_Кроз і Салон.pdf
256 KB
Кроз і Салон
У гэтым перакладзеным фрагменце “Гісторый” Герадота вядзецца пра сустрэчу лідзійскага караля Кроза (Κροῖσος) і афінскага паэта, палітыка і правадаўцы Салона (Σόλων), што, вымушаны ўласнымі законамі пакінуць Афіны на 10 гадоў, вандруе і прыбывае ў Лідзію – на той момант найбагацейшую і наймагутнейшую краіну Блізкага Ўсходу.
Кроз пытае Салона пра шчасце, і той яму даводзіць, што нельга нікога назваць шчаслівым, перш чым ён добра не закончыць сваё жыццё. Прыводзіць некалькі прыкладаў, адзін з іх, а менавіта гісторыя Клеобіса і Бітона, імаверна адбылася насампраўдзе, бо ў 19 стагоддзі ў Дэльфах былі знойдзены скульптуры двух хлапцоў.
Кроз не прымае парадаў Салона, бо не бачыць, якім чынам ягонае шчасце можа абярнуцца няшчасцем. Але ўжо недалёка зрэе вялізная Перская Імпэрыя, гатовая пераняць гегемонію на Блізкім Усходзе. Шмат гадоў пасля, ужо на вогнішчы пасярод свайго знішчанага горада Кроз успомніць словы Салона і выкрыкне ягонае імя.
Пераклад: Ілля Сініца

Авідзій.pdf
165.5 KB
У гэтым пдф вы знойдзеце падрадоўнік і пераклад адной з невялічкіх элегій з першага збора вершаў Авідзія “Amores” (I.V). У ёй, што хаваць, ён апісвае свой сэксуальны стасунак з “Карыннай” – дзяўчынай, рэальнага адпаведніка якой гісторыкам адшукаць не ўдалося. Часта дапускаюць, што аніякай Карынны не было, і што гэта толькі ўступка дзеля лірычнай канвенцыі. І насамрэч, калі прыглядзецца, то насцярожвае ідэальны, пазбаўлены асабістых дэталяў опіс дзяўчыны – як і тое, што пра твар і галаву ў вершы анігадкі. Калі звязаць гэта з пачаткам, дзе Авідзій кажа, што паклаўся пасяродку ложка, то ў галаве могуць пачаць узнікаць цікавыя і незвычайныя здагадкі...
падрыхтаваў Ілля Сініца
падрыхтаваў Ілля Сініца
Catullus, Carmina, 70
Nulli se dicit mulier mea nubere malle
quam mihi, non si se Iuppiter ipse petat.
dicit: sed mulier cupido quod dicit amanti
in vento et rapida scribere oportet aqua.
Толькі са мной, яна кажа, хацела пабрацца бы шлюбам,
Нават тады, калі б сам Зеўс дамагаўся яе.
Кажа яна: але што дзяўчаты расказваюць любым,
Варта ў вятрах запісаць, ды ў хуткаплыннай вадзе.
Адзін з самых вядомых вершаў Катулла, з якога і бярэ свой пачатак фразеалагізм "пісаць па вадзе"
Ілля Сініца

Вестуна
мы адданыя чакалі тры гады
ўзіраючыся ў так блізкія
сосны ўзбярэжжа й зоркі.
Находзячы на лязо плуга альбо кіль карабля,
мы спрабавалі адшукаць зноў першае насенне
каб аднавіць старажытную драму.
Мы вярталіся ў нашыя дамы разбітымі,
са зняможнамі целамі, з патрэсканымі вуснамі
ад смаку іржы і солі.
Прачнуўшыся, мы вандравалі некуды на поўнач, чужынцы,
занураныя ў імглу беззаганных крылаў лебядзёў, што наносілі нам раны
Зімовымі начамі нас вар’яваў магутны ўсходні вецер
ўлетку мы губляліся сярод агоніі дня які ніяк не мог памерці.
Мы прынеслі назад
гэтыя рэльефы ганебнага мастацтва.
Ёргас Сэфэрыс
пераклад з грэцкай: Мацвей

Titi Lucretii Cari "De rerum natura", Prooemium
Тыт Лукрэтый Кар "Аб прыродзе рэчаў", Уступ
Маці рода Энэя, людзей і багоў асалода,
О Венера лагодная, пад цячэннем сузор’яў
Ты суднаходнае мора, ты пладаносныя землі
Напаўняеш жыццём, праз цябе ўсе істоты жывыя
Нараджаюцца й бачаць святло ўсходняга сонца.
Ад цябе, багіня, бягуць вятры і аблокі,
Ад прыходу твайго. Зямля табе расцілае
Вабныя кветкі, табе пасміхаецца роўнядзь марская
І нябёсы разлітым святлом спакойныя свецяць.
*Сваю філасофскую паэму "De rerum natura" Лукрэтый пачынае з інвкацыі згодна з эпічнай традыцыяй. Аднак калі Гамер і Вергілій звяртаюцца да музаў, Лукрэтый шукае натхнення ў Венеры.
Па форме ўступ адрозны ад традыцыйнай эпічнай структуры і бліжэй да рэлігійных гімнаў.
Пераклаў Піліп А.

Classica Albaruthenica
Titi Lucretii Cari "De rerum natura", Prooemium Тыт Лукрэтый Кар "Аб прыродзе рэчаў", Уступ Маці рода Энэя, людзей і багоў асалода, О Венера лагодная, пад цячэннем сузор’яў Ты суднаходнае мора, ты пладаносныя землі Напаўняеш жыццём, праз цябе ўсе істоты жывыя…
DE RERVM NATVRA PROOEMIUM-1.pdf
337.4 KB
У дадатак, калі каму хочацца пачытаць у арыгінале.