Telegram Group Search
😍 Вось гэта прыгажосць! Аб'явілі пераможцаў конкурсу Close-up Photographer of the Year (2024)

Гэты конкурс прысвечаны макраздымцы і ўключае 11 катэгорыяў. Ён праводзіцца ўжо 6-ты раз.

Толькі паглядзіце на здымкі фіналістаў!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😊 А цяпер сапраўднае комба!

Паглядзіце, хто жыве ў японскім кафэ ☝️
Белсат
📌 Дык друкуюць пашпарт ці не?

Кампанія «Garsų pasaulis» паведаміла, што спыняе выраб пашпартоў Новай Беларусі. Але ж пра гэта ўжо паведамляў Пашпартны цэнтр тры тыдні таму – што адбываецца?

👉 «Белсат» атрымаў каментар кіраўніка Пашпартнага цэнтру.
💔 «Гэта мяне моцна зламала»

Беларус Алег Мядзведзеў, які актыўна дапамагаў іншым, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, пасля таго, як невядомыя спалілі ягоны дом-прычэп. Праз гэта яго нават шпіталізавалі ў псіхіятрычную лякарню, дзе прывязвалі да ложка.

👉 Падрабязней
📌 «Дэмакратычная Беларусь важная для бяспекі як Літвы, так і ўсяго рэгіёну»

У Гданьску праходзіць Форум Касцюшкі – мерапрыемства, арганізаванае польскім МЗС і прысвечанае сітуацыі ў Беларусі.

Сярод удзельнікаў прадстаўнікі МЗС Украіны, Польшчы, Літвы і Швецыі, а таксама дэмакратычныя сілы Беларусі.

👉 Пра што казалі міністры на Форуме
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Ці можна скарыць высачэнную гару на пратэзах?

Так! І гэта даказалі байцы ЗСУ, з ампутаванымі нагамі.

Паглядзіце, куды яны забраліся
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️ Беларусы зноў аб’ядналіся дзеля добрай справы

І дапамаглі кіроўцу тралейбуса
❤️ Сёння свет адзначае Дзень змагання з ракам

Гэта нагода падтрымаць тых, хто сутыкнуўся з хваробай, і нагадаць пра важнасць ранняй дыягностыкі.

Мы падрыхтавалі падборку фільмаў, якія паказваюць сілу чалавечага духу, падтрымку і надзею.

#штопаглядзець
Белсат
❤️ Сёння свет адзначае Дзень змагання з ракам Гэта нагода падтрымаць тых, хто сутыкнуўся з хваробай, і нагадаць пра важнасць ранняй дыягностыкі. Мы падрыхтавалі падборку фільмаў, якія паказваюць сілу чалавечага духу, падтрымку і надзею. #штопаглядзець
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🩺 Штогод у Беларусі выяўляюць амаль 60 тысяч новых выпадкаў раку

Як беларускі змагаліся з хваробаю ў эміграцыі а таксама як распазнаць хваробу і дапамагчы сваім блізкім, глядзіце ў нашым сюжэце.
#рэпрэсіі Асноўнае за 4 лютага

🔻 Дзейнасць «камісіі для вяртання» працягнулі яшчэ на год

🔻 У Баранавічах будуць судзіць экс-кіраўнікоў баваўнянага прадпрыемства

🔻 Былым палітвязням ставяць забароны на выезд з краіны

🔻 Былога памежніка будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

🔻 Славу Камісаранку і яшчэ 5 беларусаў уключылі ў спіс тэрарыстаў

🔻 Махляры зарабляюць на родных палітвязняў выкарыстоўваючы «памілаванне»

🔻 Пасля пагрозаў Азаронка затрыманы брат палітычнага эмігранта з Гомля

🔻 У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» фотаальбом пра святкаванне стагоддзя БНР і кнігу пра забойствы ў Курапатах
💥 #галоўнае за 4 лютага

✔️ У Вільні прарасейскага блогера ўжо некалькі гадоў судзяць за апаганьванне мемарыяла ахвярам рэпрэсіяў у Беларусі

✔️ Менск цалкам перавялі на артэзіянскую ваду. Але ці палепшылася яе якасць?

✔️Кампанію-ўласніка сеткі крамаў «Буслік» прызналі банкрутам

✔️ Памёр Іосіф Навумчык

✔️ Каля 10 асобаў загінулі ў Швецыі ў выніку нападу на школу для дарослых

✔️ Жыхарам Астраўца пачалі выдаваць аварыйныя камплекты. Навошта?

✔️ Зборную Беларусі не дапусцілі на чэмпіянат свету 2026 года

✔️ Што адбываецца з пашпартам новай Беларусі

✔️ У Гданьску праходзіць Форум Касцюшкі – мерапрыемства, арганізаванае польскім МЗС і прысвечанае сітуацыі ў Беларусі
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Хакеістаў з Беларусі адхіляюць ад чэмпіянату яшчэ на год

Міжнародная федэрацыя хакея пастанавіла, што зборная і клубныя каманды Беларусі пакуль яшчэ небяспечная. Аднак найбуйнейшая спартыўная арганізацыя мае іншы погляд і нават прызнае Віктара Лукашэнку кіраўніком НАК Беларусі. Што гэта за арганізацыя — чытайце на сайце праз VPN.

🔺 Коміка Камісаранку ўключылі ў спіс тэрарыстаў

КДБ прыраўняла жарты пра Лукашэнку да тэрарыстычнай пагрозы — інакш як зразумець уключэнне Камісаранкі ў адпаведны спіс? Хто яшчэ стаў тэрарыстам і колькі цяпер у спісе беларусаў — чытайце на старонцы праз VPN.

🔺 Ці ёсць кантакты афіцыйнага Менску з Польшчай?

МЗС Польшчы правёў Форум Касцюшкі, у якім узялі ўдзел дэмакратычныя сілы Беларусі, а таксама прадстаўнікі Украіны, Літвы і Швецыі. Прачытайце, як еўрапейскія міністры бачаць будучыню нашай краіны і якое месца Беларусь займае для іх у Еўропе (праз VPN).

#штопачытаць
Зяленскі гатовы да перамоваў з Пуціным дзеля міру для ўкраінцаў

Прэзідэнт Украіны адзначыў у інтэрв’ю брытанскаму журналісту Пірсу Моргану, што зараз Украіна не можа вярнуць усе тэрыторыі і «не можа губляць мільёны людзей дзеля выніку, які можа і не наступіць».

Таксама ўкраінскі лідар выказаўся пра страты з лютага 2022 года. Паводле яго, у вайне супраць Расеі загінулі 45 100 украінскіх вайскоўцаў. Расейская армія, як заяўляе Зяленскі, страціла каля 350 тысяч вайскоўцаў забітымі.
2025/02/05 06:16:30
Back to Top
HTML Embed Code: