group-telegram.com/budzmaorg/32841
Last Update:
⚡️Гэтая легендарная паэма была напісана пра Беларусь на замову папы рымскага. Цяпер стала вядома, дзе менавіта яна была надрукавана
Паэма «Песня пра зубра» — знакаміты твор, напісаны на лацінскай мове ўраджэнцам Вялікага Княства Літоўскага Міколам Гусоўскім. Упершыню яна была надрукаваная ў 1523 годзе ў Кракаве, але дзе менавіта, для беларусаў заставалася загадкай.
Перакладчыцкая ініцыятыва BelRead вывучыла навуковыя публікацыі, абмеркавала гэтае пытанне са спецыялістамі і пераканалася, што беларускія даследчыкі пра гэта яшчэ не пісалі. Тады BelRead вырашылі самастойна запоўніць гэты прабел. Яны звярнуліся да польскіх крыніц — і выявілася, што загадка не такая ўжо і складаная. Пра вынікі свайго міні-«расследавання» прадстаўнікі ініцыятывы распавялі «Люстэрку».
➡️Падрабязнасці па спасылцы. 🔸Тут без VPN
BY Будзьма беларусамі!

Share with your friend now:
group-telegram.com/budzmaorg/32841