group-telegram.com/christianvision/4185
Last Update:
Вызваленне палітвязняў і Святы Пасад
Як паведамляе Ватыканскае Радыё, Куба абвесціла аб вызваленні 553 зняволеных у сувязі з абвешчаным юбілейным 2025 годам.
Пра гэта Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канэль паведаміў у лісце да Папы Францыска ў пачатку студзеня 2025 года.
Як адзначаецца, Міністэрства замежных спраў Кубы падкрэслівае, што гэты крок з'яўляецца вынікам "цесных і актыўных адносін” з Святым Пасадам.
Папа Францішак у сваёй буле Spes non confundit ("Надзея не пасароміць", Рым. 5:5), якой абвесціў 2025 год юбілейным, заклікаў урады да "ініцыятыў, якія вяртаюць надзею, уключаючы амністыю і памілаванне, каб дапамагчы людзям аднавіць веру ў сябе і грамадства".
Спадзяемся і мы на падобны крок добрай волі з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі - вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, якія цяпер пакутуюць у беларускіх турмах, а таксама ануляванне пакарання ў выглядзе "хатняй хіміі" ў дачыненні да пераследаваных з палітычных прычын.
BY Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
Share with your friend now:
group-telegram.com/christianvision/4185