За гэты дом з участкам просяць амаль $4 млн. І знаходзіцца ён не ў Мінску, а ў вёсцы Сасновае Смалявіцкага раёна, побач з МКАД-2.
У доме 5 спальняў, банкетная зала, кіназала, спа-зона. Усё прадаецца з мэбляй і тэхнікай. А на тэрыторыі — альтанка і фантан. Лакшары!

Сёння ў Германіі праходзяць парламенцкія выбары. Яны пакажуць, ці паверне Еўропа направа ўжо ў 2025 годзе.
Падрабязней: https://euroradio.com.fm/syonnya-u-germanii-prakhodzyac-vybary-yany-pakazhuc-ci-paverne-europa-naprava
З Беларусі — без VPN

"Мы просім і рэдказямельныя металы, і нафту, і ўсё, што зможам атрымаць". Выступаючы на канферэнцыі кансерватыўных палітыкаў, Трамп агучыў новыя патрабаванні да Украіны.
Паводле прэзідэнта ЗША, доступ да ўкраінскіх рэсурсаў патрэбны, каб "вярнуць укладзеныя ва Украіну грошы". Трамп налічыў аж $350 млрд, якія трэба вярнуць, але Пентагон ужо абверг гэтую лічбу. Яна амаль удвая меншая.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Уночы на 23 лютага расіяне запусцілі па Украіне 267 "Шахедаў". Гэта рэкорд з пачатку поўнамаштабнага ўварвання.
У Крывым Розе пацярпела царква Першапакутніка і архідыякона Стэфана. Побач з храмам разарвалася балістычная ракета.
Тры дроны-камікадзэ збіліся з курсу і паляцелі ў бок Беларусі: https://euroradio.com.fm/ukrainskiya-vaennyya-try-shakhedy-getay-nochchu-lyaceli-u-bok-belarusi

Памятаеце, 9 гадоў таму людзей абурыла беспардонная просьба з Мінгарвыканкама самім прыбраць з вуліц снег? Вядома ж, не памятаеце, таму нагадваем пра гэтую кур'ёзную гісторыю.
А вось у Японіі турысты плацяць за магчымасць парасчышчаць снег немалыя грошы! Кампанія з Сапара на поўначы краіны актыўна прадае гэты "від адпачынку". Задавальненне памахаць рыдлёўкай каштуе групе з 6 чалавек каля $1600.
Кажуць, паслуга карыстецца попытам у кітайскіх турыстаў.
Так што нашы чыноўнікі тады папросту не зразумелі, што яны яшчэ і грошы з нас мусяць браць за тое, што мы самі чысцім вуліцы ад снегу!

У Мінску на 1 тысячу мужчын прыходзіцца 1204 жанчыны. Зараз у двух словах патлумачым, чаму для беларускіх мужчын гэта вельмі сумная статыстыка.
А таму, што сярод людзей працаздольнага ўзросту мужчын і жанчын амаль 50 на 50. А вось пасля выхаду на пенсію ўсё вельмі хутка змяняецца. Калі паглядзець на жыхароў сталіцы больш сталага веку, на 1 тысячу мужычын прыпадае 2535 жанчын.
Ну, з 23 лютага!

У Каліфорніі адчаканяць манету з партрэтам Стыва Джобса. Не здзіўляйцеся, што яе намінал будзе — усяго $1. Аднадоларавыя манеткі, як і купюры, — самыя хадавыя і распаўсюджаныя, таму менавіта на іх друкуюць партрэты самых важных асобаў у амерыканскай гісторыі.
Манетны двор ЗША кожны год выпускае некалькі манет, прысвечаных важным вынаходніцтвам, наватарскім падыходам і асобам, якія за імі стаяць. Вось, дайшла чаргаа і да самага вядомага кіраўніка карпарацыі Apple.
Манетны двор ЗША кожны год выпускае некалькі манет, прысвечаных важным вынаходніцтвам, наватарскім падыходам і асобам, якія за імі стаяць. Вось, дайшла чаргаа і да самага вядомага кіраўніка карпарацыі Apple.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Журналісты @malanka пабывалі ў Беларускім пашпартным цэнтры і патрымалі ў руках Пашпарты Новай Беларусі. Кіраўнік цэнтра Марыюс Гудэлайціс кажа, што гэта ўсё ж не толькі сувенір, але і сімвал незалежнасці.
Цалкам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch/vxZMGI3pwK_w

Сейм абмежаваў права на прытулак у Польшчы. Ці тычыцца гэта грамадзянаў Беларусі?
І не, і так. Тлумачыць адвакатка: https://euroradio.com.fm/seym-abmezhavau-prava-na-prytulak-u-polshchy-ci-tychycca-geta-gramadzyanau-belarusi
З Беларусі — без VPN
І не, і так. Тлумачыць адвакатка: https://euroradio.com.fm/seym-abmezhavau-prava-na-prytulak-u-polshchy-ci-tychycca-geta-gramadzyanau-belarusi
З Беларусі — без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У бла-бла-шоў "Чык-чырык" параўноўваем тое, што адбываецца ва Украіне, з падзеламі Рэчы Паспалітай. Сёлета пры Трампе гэта ўжо не першы, трэці падзел!
Таксама абмяркоўваем новы сусветны парадак, шапік Хутка-Смачна на сайце мемаў, і беларускіх самураеў — шляхту, у якой няма мэты, а ёсць толькі шлях. Цалкам глядзіце тут: https://youtu.be/jlRDpYsfrvw

Мяркуючы па тым, што расказаў пра перамовы з катарцамі в.а. прэм'ер-міністра Беларусі, Катар актыўна ўключаецца ў схемы шэрага імпарту і абыходу заходніх санкцый у інтарэсах Расіі.
Падрабязней: https://euroradio.com.fm/galouchanka-patlumachyu-chamu-peramovy-z-katarcami-ishli-za-zachynenymi-dzvyaryma
З Беларусі — без VPN
Падрабязней: https://euroradio.com.fm/galouchanka-patlumachyu-chamu-peramovy-z-katarcami-ishli-za-zachynenymi-dzvyaryma
З Беларусі — без VPN
Беларусы Варшавы выйшлі на акцыю з нагоды трэцяй гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Пачалі гімнам "Магутны Божа, пасля выступіў беларуска-ўкраінскі дуэт.
Удзельнікі акцыі згадалі, як яны сустрэлі 24 лютага 2022 года. "Няёмка казаць "ахвяра" ў дачыненні да Украіны. Ахвяра — гэта нешта слабое, а ўкраінскі народ моцны. Затое я тады добра зразумеў, што такое агрэсар", — сказаў Павел Латушка.
Яшчэ адзін выступоўца адзначыў, што мірнае пагадненне — гэта не гандлёвая здзелка: "Сапраўдны спакой будуецца на праўдзе і справядлівасці. Беларусы маюць права на незалежнасць. Захад павінен думаць пра адказнасць і памятаць, як беларусы па сваей добрай волі адмовіліся ад ядзернай зброі".

За тры гады вайны ва Украіне выкрылі 102 расійскія агентурныя сеткі. Сярод іх былі і тыя, якія рыхтавалі замахі на Уладзіміра Зяленскага.
Планавалі забіць і кіраўніка ўкраінскай выведкі Кірыла Буданава — на мінулы Вялікдзень, напярэдадні інаўгурацыі Пуціна. Пра гэта распавёў кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Малюк.
Калі ва Украіне 102 расійскія агентурныя сеткі — колькі іх у Беларусі?..

Апошні тыдзень зімы будзе "вясновым": удзень беларусаў чакаюць плюсавыя тэмпературы. А вось начныя маразы пакуль што не сыдуць.
Прагноз надвор'я: https://euroradio.com.fm/na-vulicy-plyus-yakoy-nadvorem-pachnecca-nastupny-tydzen
З Беларусі — без VPN
Прагноз надвор'я: https://euroradio.com.fm/na-vulicy-plyus-yakoy-nadvorem-pachnecca-nastupny-tydzen
З Беларусі — без VPN
Уладзімір Зяленскі гатовы сыйсці ў адстаўку, калі гэта дапаможа прынесці мір ва Украіну. Ці адмовіцца ад прэзідэнцкай фатэлі ў абмен на сяброўства ў НАТА. Пра гэта ён распавёў 23 лютага на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.
Ён дадаў, што прэзідэнцкія выбары ва Украіне пройдуць, калі скончыцца вайсковае становішча. І што не збіраецца заставацца ва ўладзе на дзесяцігоддзі.